Ісуса сына Нава 22 верш » Ісуса сына Нава 22:31 — параўнанне перакладаў.

Ісуса сына Нава 22 верш 31

Параўнанне перакладаў, спасылкі.

ПАРАЎНАННЕ

Паралельны тэкст для верша: Ісуса сына Нава 22:31 / 22:31

Filter: all
І сказаў Фінээс, сын Элеазара, сьвятар, сынам Рувімавым і сынам Гадавым і сынам Манасііным: сёньня мы даведаліся, што Гасподзь сярод нас, што вы ня ўчынілі перад Госпадам злачынства гэтага; вы цяпер выбавілі сыноў Ізраіля ад рукі Гасподняй.

І Пінхас, сын Элеазара сьвятара, сказаў сынам Рубэна, сынам Гада і сынам Манасы: «Пераканаліся мы сёньня, што сярод вас ГОСПАД, бо вы не дапусьціліся нявернасьці адносна ГОСПАДА, і захавалі сыноў Ізраіля ад рукі ГОСПАДА!»

Тады Пінхас, сын Элеязэра святара, сказаў ім: «Пераканаліся мы сёння, што з намі Госпад, бо вы не дапусцілі гэтага двурушніцтва адносна Госпада і збераглі сыноў Ізраэля ад рукі Госпада!»

І сказаў Фінегас Елеазаронак, сьвятар, сыном Рувінавым а сыном Ґадовым а сыном Манасавым: «Цяпер мы даведаліся, што СПАДАР сярод нас, што вы ня выступілі супроці СПАДАРА выступам гэтым; цяпер вы выбавілі сыноў Ізраелявых ад рукі СПАДАРОВАЕ».

И рече Финиес, сынъ Елиазара-жерца, к нимъ: «Ныне познахомъ, яко Господь естъ с вами и несте винни грехомъ симъ, иже мыслихом на вас, и избавили есте сыны Ізраилевы от гневу Божия».

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter