Ісуса сына Нава 23 верш » Ісуса сына Нава 23:13 — параўнанне перакладаў.

Ісуса сына Нава 23 верш 13

Параўнанне перакладаў, спасылкі.

ПАРАЎНАННЕ

Паралельны тэкст для верша: Ісуса сына Нава 23:13 / 23:13

Filter: all
Дык ведайце, што Гасподзь Бог ваш ня будзе ўжо праганяць ад вас народы гэтыя, а яны будуць вам пятлёю і сеткаю, бічом на рэбры вашыя і цернем у вочы вашыя, пакуль ня будзеце вынішчаныя з гэтай добрай зямлі, якую даў вам Гасподзь Бог ваш.

ведайце, што ГОСПАД, Бог ваш, ня будзе выгоняць іх перад абліччам вашым, але яны стануць вам сеткаю, і пасткаю, і бічом для вас, і калючкаю ў вачах вашых, аж пакуль ня вынішчыць Ён вас з гэтай добрай зямлі, якую даў вам ГОСПАД, Бог ваш.

то тады ведайце, што Госпад, Бог ваш, не будзе нішчыць іх перад вамі; і хай яны стануць вам сеткаю, і пасткаю, і сілом, і бізуном для вас, і калючкамі ў вачах вашых, аж пакуль не вынішчыць Ён вас з гэтай найлепшай зямлі, якую даў вам.

То напэўна, ведайце, што СПАДАР, Бог ваш, ня будзе далей праганяць народы гэтыя перад вамі, і будуць вам сеткаю, і пераказаю, і пугаю баком вашым, і церням ачом вашым, пакуль ня будзеце выгублены з гэтае добрае зямлі, каторую даў вам СПАДАР, Бог ваш.

то воистинну ведайте, иже Господь Богъ не погубить ихъ предъ лицемъ вашимъ, но будуть вамъ въместо ямы и сила, и будуть, яко копия, у боковъ ваших, и, яко терние, у очию ваших, дондеже васъ не выгубять и не выженуть из земли сее доброе, юже далъ вамъ Богъ.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter