1-я царстваў 6 верш » 1 царстваў 6:19 — параўнанне перакладаў.

1-я царстваў 6 верш 19

Параўнанне перакладаў, спасылкі.

ПАРАЎНАННЕ

Паралельны тэкст для верша: 1 царстваў 6:19 / 6:19

Filter: all
І пакараў Ён жыхароў Бэтсаміса за тое, што яны заглядвалі ў каўчэг Госпада, і забіў з народу пяцьдзесят тысяч семдзесят чалавек. І заенчыў народ, бо пакараў Гасподзь народ караю вялікаю.

І ўдарыў ГОСПАД людзей Бэт-Шэмэшу, якія заглядалі ў Каўчэг ГОСПАДА, і выбіў з народу з пяцідзесяці тысячаў семдзясят чалавек. І народ быў у жалобе, бо ГОСПАД ударыў народ так страшнай карай.

І пакараў Госпад жыхароў Бэтсаміта, бо яны заглядвалі ў каўчэг Госпада; і забіў Госпад семдзесят чалавек з народа. І народ быў у жалобе, бо Госпад ударыў народ вялікай караю;

І зразіў Ён людзёў Вефшэмішу, бо яны заглядалі ў скрыню СПАДАРОВУ, і забіў зь люду пяцьдзясят тысячаў семдзясят чалавекаў; і плакаў па памерлых люд, бо зразіў СПАДАР люд паразаю вялікаю.

Поразилъ же Г[оспо]дь мужей Веф-Замитских, прото иже видели сут Кивот Господень, и уморил от мужей седмъдесятъ и от людей посполитых пятдесятъ тысещей;d и плакашеся мужи, яко учинилъ ест Господь в людех язъву велию.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter