Біблія Чарняўскага 2012 1

Пераклад Бібліі Уладзіслава Чарняўскага 2012
Пераклад Чарняўскага 2017 → Пераклад Чарняўскага 2012

Усякая мудрасць ад Госпада Бога і з Ім прабывае заўсёды і спакон веку.
 
Пясок марскі, і кроплі дажджу, і дні века хто можа злічыць? Вышыню неба, і шырыню зямлі, і глыбіню бяздоння хто можа змераць?
 
Усякая мудрасць ад Госпада Бога і з Ім прабывае заўсёды і спакон веку.2

Апярэджваючую ўсё мудрасць Божую хто можа ўцяміць?
 
Першая перад усім была створана мудрасць, і разуменне разважлівасці — ад вякоў.
 
Крыніца мудрасці — Слова Божае на нябёсах, і праява яе — адвечныя настаўленні.
 
Корань мудрасці каму быў аб’яўлены? Дый хто пазнаў хітрасці яе?
 
Каму была аб’яўлена ды паказана навука мудрасці? І ўсебаковае знанне яе хто зразумеў?
 
Ён адзін, Узвышні Творца ўсемагутны і Валадар моцны, наганяючы вялікі страх, Які сядзіць на троне Сваім і валадарыць, — Бог.
 
Ён стварыў яе ў Духу Святым, і Ён убачыў, і палічыў, і змераў;
 
і выліў Ён яе на ўсе творы Свае і на кожнага чалавека па Сваёй шчодрасці ды надзяліў ёю мілуючых Яго.
 
Страх Госпадаў — слава і пашана, і радасць, і вянок радаснага захаплення.
 
Страх Госпадаў хай захапляе сэрца, і дае радасць, і весялосць, і доўгае жыццё.
 
Таму, хто баіцца Госпада, будзе добра ў канцы жыцця, ды ў дзень сваёй смерці будзе дабраславёны.
 
Ушанаванне Бога — пачэсная мудрасць;
 
Ушанаванне Бога — пачэсная мудрасць;

а каму яна адкрыецца, той размяшчае яе ў бачанні самога сябе ды ў пазнанні вялікіх спраў сваіх.
 
Пачатак мудрасці — страх Госпадаў, з вернымі яна ствараецца ва ўлонні, і спрадвеку асноўваецца ў людзях праўды ды іх патомству даручае сябе.
 
Страх Госпадаў — пабожнасць ведаў.
 
Страх Госпадаў — пабожнасць ведаў.

Пабожнасць зберажэ і апраўдае сэрца,
 
Пабожнасць зберажэ і апраўдае сэрца,

дасць асалоду і радасць.
 
дасць асалоду і радасць.

Паўната мудрасці — баяцца Бога, яна напоіць іх пладамі сваімі.
 
Увесь дом яго напоўніць каштоўнымі рэчамі ды кладоўкі яго — багаццямі.
 
Вянец мудрасці — страх Госпадаў, што дае супакой і ласку збаўлення:
 
абодва — дары Божыя.
 
абодва — дары Божыя.

Веданне і разуменне разважлівасці мудрасць вылівае, як дождж, і хвалу тых, якія яе трымаюцца, узвышае.
 
Корань мудрасці — гэта страх Госпадаў, і галіны яе — даўгавечныя.
 
У скарбоўнях мудрасці — разуменне і пабожнасць ведаў; а мудрасць грэшнікаў — гэта праклён.
 
Страх Госпадаў выдаляе грэх і, калі ён прысутнічае, спыняе ўсякі гнеў.
 
Бо той, у каго няма страху, не зможа быць апраўданы, бо гнеў упартасці яго ёсць падзенне яго.
 
Цярплівы ўтрымаецца толькі да часу, і затым вернецца асалода.
 
Разумны да часу будзе скрываць свае словы, і вусны многіх будуць славіць яго розум.
 
У скарбоўнях мудрасці — прыпавесці навукі;
 
а грэшніку шанаванне Бога — праклён.
 
а грэшніку шанаванне Бога — праклён.

Сыне, калі прагнеш мудрасці, захавай справядлівасць, і Бог дасць табе яе.
 
Бо мудрасць і навука — гэта страх Госпадаў, і тое, што Яму падабаецца, —
 
вернасць і пакорлівасць.
 
вернасць і пакорлівасць.

Будзь верным у страху Госпадавым ды не прыступай да Яго з раздвоеным сэрцам.
 
Не будзь крывадушным на віду людзей ды пільнуй вусны свае.
 
Не вынось сябе, каб часам не ўпасці, і не выклікай ганьбы на сваю душу,
 
бо адкрые Бог скрытасці твае, ды на сходзе скрышыць цябе,
 
бо блага прыступіўся ты да страху Госпадава і тваё сэрца поўнае подступу і падману.