Біблія Чарняўскага 2012 1

Пераклад Бібліі Уладзіслава Чарняўскага 2012
Пераклад Чарняўскага 2017 → Пераклад Чарняўскага 2012

І сталася: пасля таго як Аляксандр Вялікі, сын Піліпа, мацэдонец, які першы цараваў у Грэцыі, выйшаў з зямлі Кетым, перамог Дарыя, цара персаў і мідыйцаў,
 
ваяваў ён многа, заняў многа ўмацаваных мясцовасцей ды забіў цароў зямлі;
 
і так прайшоў аж да межаў зямлі, і набраў здабычы ад многіх народаў, і змоўкла перад ім зямля, і сэрца яго ўзганарылася і ўбілася ў пыху.
 
І ён сабраў надта вялікае войска і авалодаў дзяржавамі народаў ды іх валадарамі, і яны сталі яго даннікамі.
 
І затым злёг ён у пасцель і зразумеў, што памірае;
 
ды паклікаў знатных паслугачоў сваіх, якія ад юнацтва разам з ім былі ўзгадаваны, і раздзяліў між імі царства сваё, яшчэ жывы.
 
І цараваў Аляксандр дванаццаць гадоў, і памёр.
 
Тады сталі царамі паслугачы яго, кожны на сваім месцы;
 
і па смерці яго ўсе яны паўскладалі сабе на галовы вянцы, а па іх — сыны іх на многія гады. І памножылася ліха на зямлі.
 
І паміж іх выйшаў корань сапсаванасці — Антыёх Эпіфан, сын цара Антыёха, які быў заложнікам у Рыме і стаў царом у сто трыццаць сёмым годзе царавання грэкаў.
 
У тыя дні выйшлі з Ізраэля ліхія сыны, і яны ўгаварылі многіх людзей, кажучы: «Хадзем і заключым супакой з навакольнымі плямёнамі, бо ад таго часу, як адвярнуліся мы ад іх, напаткала нас многа бед».
 
І парада гэтая здалася ім добрай;
 
І парада гэтая здалася ім добрай;

і некаторыя з народа заахвоціліся і пайшлі да цара, а ён даў ім уладу, каб чынілі справядлівасць, як у паганаў.
 
І пабудавалі ў Ерузаліме гімнасій па паганскіх законах;
 
і ўхіліліся ад абразання ды адступіліся ад святога прымірэння, і звязаліся з паганамі, і запрадаліся ім, каб чыніць тое, што блага.
 
І калі Антыёх убачыў, што царства яго ўмацавалася, і пачаў панаваць над зямлёю Егіпецкай, каб быць царом над двума царствамі,
 
дык увайшоў у Егіпет з вялікім войскам, і з калясніцамі, і са сланамі, і з коннікамі, і з мноствам караблёў;
 
і ўступіў у вайну супраць Пталемея, цара Егіпецкага, і Пталемей збаяўся аблічча яго і ўцёк, і пала многа параненых.
 
І авалодалі яны ўмацаванымі гарадамі ў зямлі Егіпта, ды ён абрабаваў зямлю Егіпецкую.
 
І па перамозе над Егіптам у сто сорак трэцім годзе Антыёх вярнуўся ды з вялікім войскам адправіўся на Ізраэль, супраць Ерузаліма;
 
і ў сваёй пыхлівасці ўварваўся ў святыню ды ўзяў залаты ахвярнік, і каганец, і ўсе пасудзіны яго,
 
і стол пакладны, і пасудзіны на вадкія ахвяры, і чары, і залатыя ахвярныя пасудзіны, і завесу, і вянкі, і залатое аздабленне, якое было на фасадзе святыні; дый усё паламаў.
 
Узяў срэбра, і золата, і пасудзіны, якія пажадаў; і ўзяў схаваныя скарбы, якія знайшоў;
 
і, узяўшы ўсё, адышоў у сваю зямлю, і ўчыніў разню людзей, і прамаўляў з вялікай пыхай.
 
І ўзнік вялікі плач у Ізраэлі ды па ўсіх яго сялібах;
 
і наракалі князі і старэйшыны, дзяўчыны і юнакі страцілі сілу, ды знікла прыгажосць у жанчын;
 
кожны жаніх пачаў лямантаваць, і тая, што сядзела на шлюбным ложку, паддалася смутку;
 
і зямля ўзварухнулася пад сваімі жыхарамі, і ўвесь дом Якуба пакрыўся сорамам.
 
І пасля двух гадоў часу паслаў цар да гарадоў Юды кіраўніка падатказбіральнікаў, і прыбыў у Ерузалім з вялікім войскам;
 
і падступна прамовіў да іх у словах супакою, і яны паверылі яму. А ён раптам напаў на горад і знішчыў яго паражэннем вялікім, і выгубіў шмат народа Ізраэля.
 
І забраў награбленае дабро горада, ды спаліў яго агнём, ды разбурыў дамы яго і муры вакол яго;
 
і павялі ў палон жанчын, і дзяцей, і захапілі жывёлу.
 
І горад Давідаў агарадзілі высокім і моцным мурам і моцнымі вежамі; і стаў ён іх крэпасцю.
 
І там памясцілі грэшны народ, ліхіх людзей, і яны ўмацаваліся ў ёй;
 
і там запасліся зброяй і правіянтам, і памясцілі там нарабаваныя ў Ерузаліме рэчы; і сталі яны вялікаю пасткаю.
 
Ды сталася гэта засадаю для святыні і дэманам ліхім для Ізраэля назаўсёды;
 
і пралілі яны нявінную кроў вакол святыні ды святыню спаганілі.
 
Дзеля іх паўцякалі жыхары з Ерузаліма ды стаў ён сялібай чужынцаў і стаў ён чужым свайму роду; нават ураджэнцы пакінулі яго.
 
Святыня яго апусцела, як пустыня, святочныя дні яго абярнуліся ў галашэнне, суботы яго — у пасмешышча, слава яго — у нішто.
 
Замест славы яго памножылася ганьба яго, і ўзвышэнне яго ў жалобу абярнулася.
 
І цар Антыёх напісаў усяму свайму царству, каб усе народы былі адным,
 
ды каб кожны пакінуў свой закон. Ды ўсе народы прынялі гэты загад цара Антыёха;
 
прытым многія згадзіліся на культ яго, і ўсклалі ахвяры ідалам, і апаганьвалі шабат.
 
Ды цар паслаў праз вестуноў у Ерузалім і ў гарады Юды лісты, каб яны дзейнічалі паводле законаў паганскіх земляў,
 
і забаранілі ўскладаць у святыні Божай ахвяры цэласпалення, і ахвяры крывавыя, а таксама ахвяры прымірэння, ды каб апаганьвалі суботы і ўрачыстыя дні,
 
дый каб зневажалі святое з святых,
 
дый каб зневажалі святое з святых,

каб будавалі ахвярнікі, і храмы, і ідалаў, і каб ускладалі ў ахвяру свіное мяса і нячыстых жывёл,
 
ды каб пакідалі сыноў сваіх неабрэзанымі, ды каб душы іх апаганьвалі ўсім нячыстым і агіднасцю,
 
такім чынам, каб забыліся пра закон ды змянілі ўсе пастановы;
 
і той, хто не зробіць паводле загаду цара Антыёха, смерцю будзе пакараны.
 
Паводле ўсіх гэтых слоў напісаў ён усяму царству свайму і над усім народам паставіў наглядчыкаў, і гарадам Юды загадаў аднаму за адным складаць ахвяры ідалам.
 
І паміж народа многія далучыліся да іх, усе, якія пакінулі закон Госпадаў ды дапускаліся зла на зямлі;
 
і яны сталіся прычынай таго, што ізраэльцы мусілі хавацца ў мясцовасцях выдаленых і скрытых, для ўцекачоў.
 
У пятнаццаты дзень месяца Каслеў сто сорак пятага года на ахвярніку цэласпалення ён пабудаваў «агіднасць спусташэння», і ў суседніх гарадах Юды пабудавалі ахвярнікі,
 
і перад дзвярамі дамоў і на вуліцах складалі ахвяры.
 
І кнігі закону, якія знайшлі, раздзерлі на кавалкі і спалілі іх агнём;
 
і калі ў каго знаходзілі кнігу запавету ды калі хто трымаўся закону, таго па загадзе цара забівалі.
 
Гэтак з месяца ў месяц прымянялі сілу супраць Ізраэля, супраць кожнага, каго знаходзілі ў гарадах.
 
І ў дваццаць пяты дзень месяца ўскладалі ахвяры на ахвярніку, які пабудавалі па-над ахвярнікам;
 
тады па загадзе забівалі жанчын, якія абразалі сваіх сыноў, —
 
і вешалі дзетак на шыях іх; — і дамы іх, і тых, хто абразаў іх, забівалі.
 
І многія ў Ізраэлі рашыліся і набраліся сілы ў сабе, каб не есці нячыстага,
 
і выбралі смерць, каб не апаганіцца ежай ды не зганьбіць прымірэння святога, і паміралі.
 
Ды стаўся вялікі гнеў над Ізраэлем.
 
Ды стаўся вялікі гнеў над Ізраэлем.