Біблія Чарняўскага 2012 43

Пераклад Бібліі Уладзіслава Чарняўскага 2012
Пераклад Чарняўскага 2017 → Пераклад Чарняўскага 2012

Слава вышыні ўсталёўвае нябесную чысціню, і від неба ў бачанні славы.
 
Калі ўзыходзіць сонца, абвяшчае аб усходзе: цудоўны твор, справа Узвышняга.
 
У поўдзень высушвае яно зямлю, ды хто зможа вытрымаць яго спякоту? Раздзімаецца печ пры рабоце патройным жарам —
 
так сонца паліць горы, выклікаючы агністую пару, і, свецячы прамянямі сваімі, асляпляе вочы.
 
Вялікі Госпад, Які стварыў яго, ды на словы Яго паспешна паскорыў хаду.
 
І месяц з’яўляецца ў свой час, для вызначэння часу ды як вечны знак.
 
Месяц, як знак святочнага дня; як святло, якое памяншаецца аж да знікнення.
 
Месяц паводле імя свайго: ён дзіўна павялічваецца да знікнення.
 
Ён светач між лагераў нябесных, што свеціць слаўна ў небе.
 
Краса зорак — слава неба, што асвятляе свет на вышынях Госпадавых.
 
Па словах Святога будуць стаяць па Яго рашэнню і не перастануць спаўняць сваю варту.
 
Глядзі на вясёлку і дабраслаўляй таго, хто стварыў яе; ненаглядная яна ў сваім ірдзенні.
 
Акружае вакол неба хвалою сваёй, рукі Узвышняга расцягнулі яе.
 
Па загадзе Яго зараз жа сыплецца снег і хутка бліскаюць перуны па Яго рашэнні.
 
Акрамя таго адкрываюцца скарбы, ды вылятаюць хмары, як птушкі.
 
Сваёю магутнасцю ўмацаваў хмары, ды раздрабняе градавыя камяні, гук перуна Яго трасе зямлю,
 
на віду Яго задрыжаць горы. Па волі Яго падзьме паўднёвы вецер,
 
і бура паўночнага ветру, і згушчэнне ветру.
 
І рассыпае снег, быццам птушак, што маюць прызямліцца; і яго выпаданне, як саранча, што садзіцца на зямлю:
 
краса яго белі задзівіць вока, і дзеля яго навальніцы ўстрывожыцца сэрца.
 
Мёрзлым снегам, як соллю, абкідае зямлю, і ён, калі замярзае, робіцца, як калючкі.
 
Марозны паўночны вецер падзьме і замарозіць у лёд ваду; рассцелецца над усёй колькасцю вады, і, як быццам панцырам, пакрыецца вада.
 
Знішчыць горы і высушыць пустыню, ды выпаліць траву, як агонь.
 
На ўсё лякарства — хуткія хмары, і па спякоце — асвяжаючая раса.
 
Сваім рашэннем утаймаваў бяздонне і памясціў згодна з ім астравы.
 
Тыя, што плаваюць па моры, апавядаюць пра яго небяспекі, і мы, што іх слухаем вушамі нашымі, здзіўляемся.
 
Слаўныя падзеі і надзвычайнасці, розныя віды звяроў, і ўсякай жывёлы, і страшныя стварэнні.
 
Праз Яго пасланец Яго будзе мець шчаслівую дарогу, і слова Яго ўсё рашае.
 
Многа чаго можам мы сказаць, і не стане слоў; а завяршэнне слоў: «Ён — усё!»
 
Не маем сілы, каб належна славіць Яго, бо Ён Магутны над усімі стварэннямі Сваімі.
 
Страшны Госпад, і надта Магутны, і цудоўная моц Яго.
 
Славячы Госпада, узвелічайце Яго, наколькі зможаце;
 
[бо пры тым будзе Ён вышэйшы за гэта, ды надзвычайная веліч Яго.]
 
Славячы Яго — набірайце сілы; але не мучайцеся, бо ўсё роўна не спасцігнеце.
 
Хто ўбачыў Яго і раскажа? І хто Яго ўславіць, як належыцца?
 
Многія рэчы, значнейшыя за гэта, схаваныя; мала бо бачым твораў Яго.
 
Усё бо Госпад стварыў, і богабаязным даў Ён мудрасць.