1 летапісаў 3 разьдзел
Першая кніга летапісаў
Пераклад Яна Станкевіча → Пераклад Л. Гарошка
Гэтыя былі сынове Давідавы, што нарадзіліся ў яго ў Гэўроне: пяршак Амнон, ад Агіноамы Ізрэелянкі; другі — Данель, ад Авіґаілы Кармілянкі;
Трэйці — Аўсалом, сын Маахі, дачкі Фалмая, караля Ґешурскага; чацьверты — Адоня, сын Гаґґіфін;
Пяты — Сэфата, ад Авіталы; шосты Іфрэам, ад Еґлаі, жонкі ягонае, —
Шасьцёх нарадзілася ў Гэўроне; гаспадарстпаваў жа ён там сем год і шэсьць месяцаў; а трыццаць тры гады гаспадарстваваў у Ерузаліме.
А гэтыя нарадзіліся ў яго ў Ерузаліме: Шымеа а Шоваў а Нафан а Салямон, чатырох ад Бат-Шуы Амміелішкі;
Іўгар а Елішама а Еліфелет
А Елішама а Еляда а Еліфелет — дзевяцёх.
Гэта ўсі сынове Давідавы, апрача сыноў ад мамошак. Сястра іхная Тамара.
І сын Салямонаў Рэговоам; Авія, сын ягоны; Аса, сын ягоны; Ясапат, сын ягоны;
Ёрам, сын ягоны; Огазя, сын ягоны; Ёаш, сын ягоны;
Амася, сын ягоны; Азара, сын ягоны; Ёфам, сын ягоны;
Агаз, сын ягоны; Газэка, сын ягоны; Манас, сын ягоны;
Амон, сын ягоны; Ёся, сын ягоны.
І сыны Ёсіны: пяршак Ёганан, другі Якім, трэйці Сэдэка, чацьверты Шалум.
І сыны Якімовы: Ехоня, сын ягоны; Сэдэка, сын ягоны.
І сыны Ехоніны: Асыр, Шэальфель, сын ягоны,
А Малкірам а Педая а Шэнацар, Екама, Гошама а Недава.
І сынове Педаіны: Зэруўвавель а Шымей; і сыны Зэруўвавелявы: Мешулам а Гананя, і Шэломіф, сястра іхная,
І Гашува, Огел а Берэха а Гасада, Юшаў-Гэсэд,
І сыны Гананіны: Пелата а Ісая; сынове Рэфаіны; сынове Арнанавы; сынове Овадзіны; сынове Шэханіны.
І сынове Шэханіны: Шэмая; і сынове Шэмаіны: Гаттуш а Іґеал а Бараг а Неара а Шафат, шасьцёх.
І сыны Неарыны: Елёенай а Гэзэка а Азрыкам, трох.
Сынове Елёеная: Годава а Еляшыў а Пелая а Аккуў а Ёганан а Дэлая а Анані, сямёх.