1 летапісаў 3 разьдзел
Першая кніга летапісаў
Пераклад Яна Станкевіча → Пераклад Васіля Сёмухі
Гэтыя былі сынове Давідавы, што нарадзіліся ў яго ў Гэўроне: пяршак Амнон, ад Агіноамы Ізрэелянкі; другі — Данель, ад Авіґаілы Кармілянкі;
Сыны Давіда, якія нарадзіліся ў яго ў Хэўроне, былі: першынец Амнон, ад Ахінаамы Ізрэеліцянкі; другі — Далуя, ад Авігеі Карміліцянкі,
Трэйці — Аўсалом, сын Маахі, дачкі Фалмая, караля Ґешурскага; чацьверты — Адоня, сын Гаґґіфін;
трэці — Авэсалом, сын Маахі дачкі Талмая, цара Гесурскага; чацьвёрты — Аданія, сын Агіты;
Пяты — Сэфата, ад Авіталы; шосты Іфрэам, ад Еґлаі, жонкі ягонае, —
пяты — Сафатыя, ад Авіталы; шосты — Ітрэам, ад Аглаі, жонкі ягонай, —
Шасьцёх нарадзілася ў Гэўроне; гаспадарстпаваў жа ён там сем год і шэсьць месяцаў; а трыццаць тры гады гаспадарстваваў у Ерузаліме.
шэсьць, якія нарадзіліся ў яго ў Хэўроне; а валадарыў ён там сем гадоў і шэсьць месяцаў; а трыццаць тры гады валадарыў у Ерусаліме.
А гэтыя нарадзіліся ў яго ў Ерузаліме: Шымеа а Шоваў а Нафан а Салямон, чатырох ад Бат-Шуы Амміелішкі;
А гэтыя нарадзіліся ў яго ў Ерусаліме: Шыма, Шаваў, Натан і Саламон, чацьвёра ад Вірсавіі, дачкі Аміілавай;
Іўгар а Елішама а Еліфелет
Іўхар, Элішама, Эліфэлэт,
А Ноґаг а Нефеґ а Яфа
Нагаг, Нэфэг, Яфія,
А Елішама а Еляда а Еліфелет — дзевяцёх.
Элішама, Эліяда і Эліфэлэт — дзевяцёра.
Гэта ўсі сынове Давідавы, апрача сыноў ад мамошак. Сястра іхная Тамара.
Вось усе сыны Давіда, акрамя сыноў ад наложніц. Сястра іхняя Тамар.
І сын Салямонаў Рэговоам; Авія, сын ягоны; Аса, сын ягоны; Ясапат, сын ягоны;
Сын Саламона Раваам: ягоны сын Авія, ягоны сын Аса, ягоны сын Ёсафат,
Ёрам, сын ягоны; Огазя, сын ягоны; Ёаш, сын ягоны;
ягоны сын Ёрам, ягоны сын Озія, ягоны сын Ёас,
Амася, сын ягоны; Азара, сын ягоны; Ёфам, сын ягоны;
ягоны сын Амасія, ягоны сын Азарыя, ягоны сын Ётам,
Агаз, сын ягоны; Газэка, сын ягоны; Манас, сын ягоны;
ягоны сын Ахаз, ягоны сын Эзэкія, ягоны сын Манасія,
Амон, сын ягоны; Ёся, сын ягоны.
ягоны сын Амон, ягоны сын Ёсія.
І сыны Ёсіны: пяршак Ёганан, другі Якім, трэйці Сэдэка, чацьверты Шалум.
Сыны Ёсіі: першынец Ёахаз, другі Ёакім, трэці Сэдэкія, чацьвёрты Сэлум.
І сыны Якімовы: Ехоня, сын ягоны; Сэдэка, сын ягоны.
Сыны Ёакіма: Ханія, сын ягоны; Сэдэкія, сын ягоны.
І сыны Ехоніны: Асыр, Шэальфель, сын ягоны,
Сыны Еханіі: Асір, Салатыіл, сын ягоны;
А Малкірам а Педая а Шэнацар, Екама, Гошама а Недава.
Малкірам, Фэдая, Шэнацар, Эзэкія, Гашама і Савадыя.
І сынове Педаіны: Зэруўвавель а Шымей; і сыны Зэруўвавелявы: Мешулам а Гананя, і Шэломіф, сястра іхная,
І сыны Фэдаі: Зарававэль і Шымэй. А сыны Зарававэля: Мэшулам і Хананія, і Шэламіт, сястра іхняя,
І Гашува, Огел а Берэха а Гасада, Юшаў-Гэсэд,
і яшчэ пяць: Хашува, Агел, Бэрэхія, Хасадыя і Юшаў-Хэсэль.
І сыны Гананіны: Пелата а Ісая; сынове Рэфаіны; сынове Арнанавы; сынове Овадзіны; сынове Шэханіны.
І сыны Хананіі: Фэлатыя і Ісая: ягоны сын Рэфая, ягоны сын Арнан, ягоны сын Авадыя, ягоны сын Шэханія.
І сынове Шэханіны: Шэмая; і сынове Шэмаіны: Гаттуш а Іґеал а Бараг а Неара а Шафат, шасьцёх.
Сын Шэханіі: Шэмая; сыны Шэмаі: Хатуш, Ігеал, Барыях, Нэарыя і Шафат, шасьцёра.
І сыны Неарыны: Елёенай а Гэзэка а Азрыкам, трох.
Сыны Нэарыі: Эльёэнай, Эзэкія і Азрыкам, трое.
Сынове Елёеная: Годава а Еляшыў а Пелая а Аккуў а Ёганан а Дэлая а Анані, сямёх.
Сыны Эльёэная: Гадаўягу, Элеашыў, Фэлая, Акуў, Ёханан, Далая і Анані, сямёра.