1 летапісаў 22 разьдзел
Першая кніга летапісаў
Пераклад Яна Станкевіча → Пераклад Васіля Сёмухі
І сказаў Давід: «Во дом СПАДАРА Бога і во аброчнік да ўсепаленьняў Ізраеля».
І сказаў Давід: вось дом Госпада Бога і вось ахвярнік для цэласпаленьня Ізраіля.
І расказаў Давід зьберці чужаземцаў, што былі ў зямлі Ізраельскай, і пастанавіў камачосаў рэзаць часаныя камяні на будоўлю дому Божага.
І загадаў Давід сабраць прыхадняў, якія былі зь зямлі Ізраільскай, і паставіў каменячосаў, каб абчэсваць камяні на пабудову дома Божага.
І множасьць зялеза на гвазды да брамных варотаў а да вязяў прыгатаваў Давід, і медзі множасьць без вагі,
І мноства жалеза для цьвікоў да дзьвярэй брамы і для сувязяў нарыхтаваў Давід, і мноства медзі без вагі,
І кедравага дзерва бязь ліку, бо Сыдоняне а Тыране даставілі шмат кедравых дзерваў Давіду.
і кедровых дрэў бязь ліку, бо Міданяне і Тыране даставілі Давіду мноства кедровых дрэў.
І сказаў Давід: «Салямон, сын мой, малады а кунежны, дом жа, што будзе пастаноўлены СПАДАРУ, мае быць найвялікшы, славутны а пазорны на ўсі землі: дык прыгатую гэта яму». І прыгатаваў Давід множасьнь перад сваёй сьмерцяй.
І сказаў Давід: Саламон, сын мой, малады і маласілы, а дом, які трэба пабудаваць для Госпада, павінен быць даволі велічны, на славу і ўпрыгажэньне перад усімі землямі: дык вось, буду я нарыхтоўваць для яго. І нарыхтаваў Давід да сьмерці сваёй многа.
І гукнуў Салямона, сына свайго, і расказаў яму пастанавіць дом СПАДАРУ, Богу Ізраеляваму.
І паклікаў Саламона, сына свайго, і наказаў яму пабудаваць дом Госпаду Богу Ізраілеваму.
І сказаў Давід Салямону: «Сыну мой, было ў сэрцу маім пастанавіць дом імені СПАДАРА, Бога свайго;
І сказаў Давід Саламону: сыне мой! у мяне было на сэрцы пабудаваць дом у імя Госпада Бога майго,
Але слова СПАДАРОВА было да мяне, кажучы: "Ты разьліў шмат крыві і вёў вялікія войны: ты ня маеш пастанавіць дому імені Майму, бо разьліў шмат крыві на зямлі перад відам Маім.
але было мне слова Гасподняе, і сказана: ты праліў многа крыві і вёў вялікія войны; ты не павінен будаваць дом імю Майму, бо праліў многа крыві на зямлю перад абліччам Маім.
Вось, у цябе народзіцца сын: ён будзе чалавек супакою; Я дам яму супакой ад усіх варагоў ягоных навокал; затым імя ягонае будзе Салямон. І мір а супакой дам Ізраелю за дзён ягоных.
Вось, у цябе народзіцца сын: ён будзе чалавек мірны; Я дам яму спакой ад усіх ворагаў ягоных вакол: таму імя яму будзе Саламон. І мір і спакой дам Ізраілю ў дні ягоныя.
Ён пастанове дом імені Майму, і ён будзе Імне сынам, а Я яму айцом, і ўмацую пасад каралеўства ягонага над Ізраелям на векі".
Ён пабудуе дом імю Майму, і ён будзе Мне сынам, а Я яму бацькам, і ўцьверджу трон царства яго над Ізраілем навечна.
Цяпер, сыну мой! хай буддзе СПАДАР із табою, і пашчасьце, і пастановіш дом СПАДАРУ, Богу свайму, як Ён казаў празь цябе;
І цяпер, сыне мой! хай будзе Гасподзь з табою, каб табе быў посьпех і ты пабудаваў дом Госпаду Богу твайму, як Ён гаварыў пра цябе.
Адно хай дасьць табе СПАДАР розум а кемнасьць і пастанове цябе над Ізраелям; і дзяржы права СПАДАРА, Бога свайго.
Хай дасьць табе Гасподзь кемнасьць і розум і паставіць цябе над Ізраілем; і датрымайся закону Госпада Бога твайго.
Тады табе будзе шчасьціць, калі будзеш старацца паўніць уставы а суды, катоторыя расказаў СПАДАР Масеям Ізраелю. Будзь дужы а адважны, ня бойся а не палохайся.
Тады ты будзеш з посьпехам, калі будзеш старацца выконваць пастановы і законы, якія наказаў Гасподзь Майсею для Ізраіля. Будзь цьвёрды і мужны, ня бойся і не маркоціся.
І гля, я ў нястачы сваёй прыгатаваў да дому СПАДАРОВАГА сто тысячаў таланяў золата і тысяча тысячаў таланяў срэбра, а медзі а зялезу няма вагі, бо іх множасьць; дзерва й каменьня я прыгатаваў; а ты яшчэ дадай да гэтага.
І вось, я пры беднасьці маёй падрыхтаваў для дома Гасподняга сто тысяч талантаў срэбра, а медзі і жалезу няма вагі, бо яго мноства; і дрэва і камяні я таксама нарыхтаваў, а ты яшчэ дадай да гэтага.
У цябе множасьць работнікаў: камаломаў, камачосаў а цесьляў а ўсялякага мудрыца ў вусіх работах;
У цябе мноства працаўнікоў, і каменячосаў, разьбяроў і цесьляроў, і ўсякіх здольных на ўсякую дзею;
Золату, срэбру а медзі а зялезу няма лічбы: устань і рабі; СПАДАР будзь із табою».
золату, срэбру і медзі, і жалезу няма ліку: пачні і рабі; Гасподзь будзе з табою.
І расказаў Давід усім князём Ізраельскім памагаць Салямону, сыну ягонаму:
І запавядаў Давід усім князям Ізраілевым дапамагаць Саламону, сыну ягонаму:
«Ці ня з вамі СПАДАР, Бог ваш, што даў вам супакой навокал? бо Ён аддаў у рукі мае жыхараў зямлі, і паддана зямля СПАДАРУ а люду Ягонаму.
ці ня з вамі Гасподзь Бог наш, Які даў вам спакой з усіх бакоў, бо Ён перадаў у рукі мае жыхароў зямлі, і ўпакорылася зямля перад Госпадам і перад народам Ягоным?
Дык цяпер дайце сэрцы свае а душы свае на шуканьне СПАДАРА, Бога свайго. Устаньце й пастаноўце сьвятыню СПАДАРУ Богу, каб прынесьці скрыню змовы СПАДАРОВАЕ і сьвятое судзьдзе Божае да дому, што будзе стаўлены імені СПАДАРОВАМУ».
Дык вось, схілеце сэрца ваша і душу вашу да таго, каб знайсьці Госпада Бога вашага. Устаньце і пабудуйце сьвятыню Госпаду Богу, каб перанесьці каўчэг запавета Гасподняга і сьвяшчэнны посуд Божы ў дом, які ствараецца імю Гасподняму.