1 летапісаў 25 разьдзел

Першая кніга летапісаў
Пераклад Яна Станкевіча → Пераклад Васіля Сёмухі

 
 

І аддзяліў Давід а вайсковыя вайводцы на службу сыноў Асафовых а Гэмановых а Ідуфуновых, каб яны праракалі на гусьлях, псалтырох а цымбалах. І быў лік работнікаў подле службы іх:
 
І аддзяліў Давід і начальнікі войска на службу сыноў Асафа, Эмана і Ідытуна, каб яны вяшчалі на цытрах, псалтырах і кімвалах; і былі прызначаны яны на дзею служэньня свайго;

Із сыноў Асафовых: Заккур а Язэп а Нефаня а Ашарэла, сыны Асафовы, пад рукою Асафа, каторы праракаў пад рукою караля.
 
з сыноў Асафа: Закур, Язэп, Нэтанія і Ашарэла сыны Асафа, пад кіраўніцтвам Асафа, які іграў па настаўленьні цара.

Ад Ідуфуна: сынове Ідуфуновы: Ґедаля а Цэры а Ісая. Гашава а Матыфа, шасьцёх пад рукою Ідуфуна, айца свайго, каторы праракаў на гусьлях на падзяку а хвалу СПАДАРУ.
 
Ад Ідытуна сыны Ідытуна: Гэдалія, Цэры, Ісая, Сэмэй, Хашавія і Мататыя, шасьцёра, пад кіраўніцтвам бацькі свайго, Ідытуна, які іграў на цытры на славу і хвалу Госпада.

Ад Гэмана: сынове Гэмановы: Букка, Маттаня, Узель, Шэвуель а Ерымоф, Гананя, Ганані, Еляфа, Ґідалты, Ромамты-Езэр, Ёшбекаша, Маллофі, Гофір, Магазёр.
 
Ад Эмана сыны Эмана: Букія, Матанія, Азііл, Шэвуіл і Ерымот, Хананія, Ханані, Эліята, Гідалці, Рамамці-Эзэр, Ёшбэкаша, Малоці, Гатыр і Махазіёт.

Усі гэтыя сынове Гэмановы, відзеньніка каралёвага, і ў словах Божых на ўзвышэньне рогу. І даў Бог Гэману чатырнанцацёх сыноў і тры дачкі.
 
Усе гэтыя сыны Эмана, празорліўца царскага, па словах Божых, каб узвышаць славу ягоную. І даў Бог Эману чатырнаццаць сыноў і тры дачкі.

Усі яны пад рукамі айца свайго на пяцьцё ў доме СПАДАРОВЫМ із цымбаламі, псалтырамі а гарпамі да службы ў доме Божым, подле каралеўскае загады Асафу, Ідуфуну а Гэману.
 
Усе яны пад кіраўніцтвам бацькі свайго сьпявалі ў доме Гасподнім з кімваламі, псалтырамі і цытрамі ў служэньні ў доме Божым, паводле ўказаньня цара, альбо Асата, Ідытуна і Эмана.

І быў лік іх із братамі іхнымі, навучанымі пяяць перад СПАДАРОМ, усіх умеючых — дзьвесьце асьмідзясят асьмёх.
 
І было іх лікам з братамі іхнімі, навучанымі сьпяваць перад Госпадам, усіх знаўцаў гэтага, дзьвесьце восемдзесят восем.

І кінулі яны на жэрабя праз радоўку служэньня, як малы, так вялікі, вучыцель і вучанік.
 
І кінулі яны жэрабі пра чаргу служэньня, малы нароўні з большым, настаўнікі нароўні з вучнямі.

І пала першае жэрабя на Асафа Язэпу; на Ґедалю другое; ён а браты ягоныя а сынове ягоныя — двананцацёх;
 
І выпала першае жэрабя Асафу, для Язэпа; другое Гэдаліі з братамі ягонымі і сынамі ягонымі; іх было дванаццаць;

Трэйцяе на Заккуру; сыноў ягоных а братоў ягоных двананцацёх;
 
трэцяе Закуру з сынамі ягонымі і братамі ягонымі; іх — дванаццаць;

Чацьвертае Іцру; сыноў ягоных а братоў ягоных двананцацёх;
 
чацьвёртае Іцрыю з сынамі ягонымі і братамі ягонымі; іх — дванаццаць;

Пятае Нефані; сыноў ягоных а братоў ягоных двананцацёх;
 
пятае Нэтанію з сынамі ягонымі і братамі ягонымі; іх — дванаццаць;

Шостае Букку; сыноў ягоных а братоў ягоных двананцацёх;
 
шостае Вукію з сынамі ягонымі і братамі ягонымі; іх — дванаццаць;

Сёмае Ешарэлі; сыноў ягоных а братоў ягоных двананцацёх;
 
сёмае Есарэлу з сынамі ягонымі і братамі ягонымі; іх — дванаццаць;

Восьмае Ісаі; сыноў ягоных а братоў ягоных двананцацёх;
 
восьмае Ісаю з сынамі ягонымі; іх — дванаццаць;

Дзявятае Маттфані; сыноў ягоных а братоў ягоных двананцацёх;
 
дзявятае Матанію з сынамі ягонымі і братамі ягонымі; іх — дванаццаць;

Дзясятае Шымею; сыноў ягоных а братоў ягоных двананцацёх;
 
дзясятае Шымэю з сынамі ягонымі і братамі ягонымі; іх — дванаццаць;

Адзінанцатае Азарэлю; сыноў ягоных а братоў ягоных двананцацёх;
 
адзінаццатае Азарыілу з сынамі ягонымі і братамі ягонымі; іх — дванаццаць;

Двананцатае Гашаве; сыноў ягоных а братоў ягоных двананцацёх;
 
дванаццатае Хашавію з сынамі ягонымі і братамі ягонымі; іх — дванаццаць;

Трынанцатае Шуваелю; сыноў ягоных а братоў ягоных двананцацёх;
 
трынаццатае Шуваілу з сынамі ягонымі і братамі ягонымі; іх дванаццаць;

Чатырнанцатае Матыфе; сыноў ягоных а братоў ягоных двананцацёх;
 
чатырнаццатае Матанію з сынамі ягонымі і братамі ягонымі; іх — дванаццаць;

Пятнанцатае Ерымофу; сыноў ягоных а братоў ягоных двананцацёх;
 
пятнаццатае Ерымофу з сынамі ягонымі і братамі ягонымі; іх — дванаццаць;

Шаснанцатае Ганані; сыноў ягоных а братоў ягоных двананцацёх;
 
шаснаццатае Хананію з сынамі ягонымі і братамі ягонымі; іх — дванаццаць;

Сямнанцатае Ёшбекашы; сыноў ягоных а братоў ягоных двананцацёх;
 
сямнаццатае Ёшбэкашу з сынамі ягонымі і братамі ягонымі; іх — дванаццаць;

Асьмінанцатае Ганані; сыноў ягоных а братоў ягоных двананцацёх;
 
васямнаццатае Хананію з сынамі ягонымі і братамі ягонымі; іх — дванаццаць;

Дзевятнанцатае Маллофі; сыноў ягоных а братоў ягоных двананцацёх;
 
дзевятнаццатае Малотыю з сынамі ягонымі і братамі ягонымі; іх — дванаццаць;

Дваццатае Еляфе; сыноў ягоных а братоў ягоных двананцацёх;
 
дваццатае Эліяту з сынамі і братамі ягонымі; іх — дванаццаць;

Дваццаць першае Гофіру; сыноў ягоных а братоў ягоных двананцацёх;
 
дваццаць першае Гатыру з сынамі ягонымі і братамі ягонымі; іх — дванаццаць;

Дваццаць другое Ґідалту; сыноў ягоных а братоў ягоных двананцацёх;
 
дваццаць другое Гідалтыю з сынамі ягонымі і братамі ягонымі; іх — дванаццаць;

Дваццаць трэйцяе Магазёфу; сыноў ягоных а братоў ягоных двананцацёх;
 
дваццаць трэцяе Махазіёту з сынамі ягонымі і братамі ягонымі; іх — дванаццаць;

Дваццаць чацьвертае Ромамты-Езэру; сыноў ягоных а братоў ягоных двананцацёх.
 
дваццаць чацьвёртае Рамамці-Эзэру з сынамі ягонымі і братамі ягонымі; іх — дванаццаць.