1 летапісаў 6 разьдзел
Першая кніга летапісаў
Пераклад Яна Станкевіча → Пераклад Васіля Сёмухі
Сыны Левавы: Ґіршом, Когаф а Мерары.
Сыны Левія: Гірсон, Каат і Мэрары.
І сыны Кагафовы: Амрам, Іцгар а Гэўрон а Узель.
Сыны Каата: Амрам, Іцгар, Хэўрон і Узііл.
І сыны Амрамовы: Аарон а Масей а Мірыям. Сыны Ааронавы: Надаў а Авігу, Елеазар а Іфамар.
Дзеці Амрама: Аарон, Майсей і Марыям. Сыны Аарона: Надаў, Авіюд, Элеазар і Ітамар.
Елеазар нарадзіў Фінегаса; Фінегас нарадзіў Авішуу;
Элеазар спарадзіў Фінэеса, Фінэес спарадзіў Авішуя;
І Авішуа нарадзіў Бука; Бук нарадзіў Уза;
Авішуй спарадзіў Букія, Букій спарадзіў Азію;
І Уз нарадзіў Зэрагу; Зэрага нарадзіў Мераёфа;
Азія спарадзіў Зэрахію, Зэрахія спарадзіў Мэраёта;
Мераёф нарадзіў Амару; Амара нарадзіў Агітува;
Мэраёт спарадзіў Амарыю, Амарыя спарадзіў Ахітува;
І Агітуў нарадзіў Садока; і Садок нарадзіў Агімааса;
Ахітуў спарадзіў Садока, Садок спарадзіў Ахімааса;
І Агімаас нарадзіў Азару; І Азара нарадзіў Ёганана;
Ахімаас спарадзіў Азарыю, Азарыя спарадзіў Ёанана;
І Ёганан нарадзіў Азару, — гэта таго, што быў сьвятаром у доме, каторы збудаваў Салямон у Ерузаліме;
Ёанан спарадзіў Азарыю, — гэта той, які быў сьвятаром у храме, пабудаваным Саламонам у Ерусаліме.
І нарадзіў Азара Амару; а Амара нарадзіў Агітува;
І спарадзіў Азарыя Амарыю, Амарыя спарадзіў Ахітува;
А Агітуў нарадзіў Садока; а Садок нарадзіў Шаллума;
Ахітуў спарадзіў Садока, Садок спарадзіў Сэлума;
Шаллум нарадзіў Гілку; а Гілка нарадзіў Азару;
Сэлум спарадзіў Хэлкію, Хэлкія спарадзіў Азарыю;
А Азара нарадзіў Сэраю; а Сэрая нарадзіў Егосадака;
Азарыя спарадзіў Сэраю, Сэрая спарадзіў Ёсэдэка.
Егосадак пайшоў у палон, як СПАДАР перасяліў Юду а Ерузалім рукою Невухаднецара.
Ёсэдэк пайшоў у палон, калі Гасподзь перасяліў Юдэяў і Ерусалімлян рукою Навухаданосара.
Дык сыны Левавы: Ґіршом, Когаф а Мерары.
Вось сыны Левія: Гірсон, Каат і Мэрары.
Во ймёны сыноў Ґіршомавых: Ліўні а Шымей.
Вось імёны сыноў Гірсонавых: Ліўні і Шымэй.
Сыны Когафовы: Амран а Іцгар а Гэўрон а Узэль.
Сыны Каата: Амрам, Іцгар, Хэўрон і Узііл.
Сыны Мераравы: Маглі а Мушы. І гэта радзімы Левавы подле айцоў іхных.
Сыны Мэрары: Махлі і Мушы. Вось нашчадкі Левія па родах іхніх.
У Ґіршома: Ліўні, сын ягоны; Ягаф сын ягоны; Зымма, сын ягоны;
У Гірсона: Ліўні, сын ягоны, Яхаў, сын ягоны; Зіма, сын ягоны.
Ёаг, сын ягоны; Іддо, сын ягоны; Зэраг, сын ягоны; Еаферай сын ягоны.
Ёах, сын ягоны; Ідо, сын ягоны; Зэрах, сын ягоны; Еатрай сын ягоны.
Сынове Когафовы: Амінадаў, сын ягоны; Кора, сын ягоны; Асыр, сын ягоны;
Сыны Каата: Амінадаў, сын ягоны; Карэй, сын ягоны; Асір, сын ягоны;
Елкана, сын ягоны; Евасаф, сын ягоны; Асыр, сын ягоны;
Элкана, сын ягоны; Эвіясаф, сын ягоны; Асір, сын ягоны;
Тагаф, сын ягоны; Урэль, сын ягоны; Узя, сын ягоны; Саўла, сын ягоны.
Тахат, сын ягоны; Урыіл, сын ягоны; Узія, сын ягоны; Саўл, сын ягоны.
Сынове Елкановы: Амасай а Агіноф.
Сыны Элканы: Амасай і Ахімот.
Елкана; сынове Елкановы: Цофай, сын ягоны; Нагаф, сын ягоны;
Элкана, сын ягоны; Цатай, сын ягоны; Нахат, сын ягоны;
Еляф, сын ягоны; Ерогам, сын ягоны; Елкана, сын ягоны.
Эліяф, сын ягоны; Ерахам, сын ягоны; Элкана, сын ягоны. Самуіл, сын ягоны.
І сыны Самуйлавы: пяршак Вашні а Ава.
Сыны Самуіла: першынец Ёіль, другі Авія.
Сынове Мераравы: Маглі; Ліўні, сын ягоны; Шымей, сын ягоны; Уза, сын ягоны;
Сыны Мэрары: Махлі; Ліўні, сын ягоны; Шымэй, сын ягоны; Уза, сын ягоны;
Шыма, сын ягоны; Гаґґа, сын ягоны; Асая, сын ягоны.
Шыма, сын ягоны; Хагія, сын ягоны; Асая, сын ягоны.
І гэтыя, каторых Давід прызначыў на грудкі пяцьця ў доме СПАДАРОВЫМ, як супачыла там скрыня.
Вось тыя, якіх Давід паставіў начальнікамі над сьпевакамі ў доме Гасподнім, з часу пастаўленьня ў ім каўчэга.
І яны служылі пяцьцём перад вітальняю збору, пакуль Салямон не збудаваў дому СПАДАРОВАГА ў Ерузаліме. І яны стаялі на службе сваёй подле парадку свайго.
Яны служылі сьпевакамі перад скініяй сходу, пакуль Саламон не пабудаваў дома Гасподняга ў Ерусаліме. І яны станавіліся на службу сваю па статуце сваім.
І гэта тыя, што стаялі, і сынове іхныя: із сыноў Когафовых — Гэман пяюн, сын Ёеляў, сына Самуйлавага,
Вось тыя, якія станавіліся з сынамі сваімі: з сыноў Каатавых Эман сьпявак, сын Ёіля, сын Самуіла,
Сына Елканінага, сына Ерогамовага, сына Елелявага, сына Тоаговага,
сын Элканы, сын Ерахама, сын Элііла, сын Тоаха,
Сына Цуфавага, сына Елканінага, сына Магафовага, сына Амасаёвага,
сын Цуфа, сын Элканы, сын Махата, сын Амасая,
Сына Елканінага, сына Ёелявага, сына Азарынага, сына Цэфанінага,
сын Элканы, сын Ёіля, сын Азарыі, сын Цэфаніі,
Сына Тагафовага, сына Асыровага, сына Авасафовага, сына Корынага,
сын Тахата, сын Асіра, сын Авіясафа, сын Карэя,
Сына Іцгаровага, сына Когафовага, сына Лева Ізраеленка;
сын Іцгара, сын Каата, сын Левія, сын Ізраіля;
І брат ягоны Асаф, што стаяў з правага боку яго, — Асаф, сын Берэхі, сына Шымінага,
і брат яго Асаф, які стаяў з правага боку яго, — Асаф, сын Бэрэхіі, сын Шымы,
Сына Міхайлавага, сына Ваасэінага, сына Малышынага,
сын Міхаіла, сын Ваасэі, сын Малхіі,
Сына Ефнявага, сына Зэрагавага, сына Адаінага,
сын Этнія, сын Зэраха, сын Адаі,
Сына Ефановага, сына Зымінага, сына Шымеявага,
сын Этана, сын Зімы, сын Шымія,
Сына Ягафовага Ґіршомавага Левянка.
сын Яхата, сын Гірсона, сын Левія.
А із сыноў Мераравых, братоў іхных, — зь левага боку: Ефан, сын Кішаў, сына Аўдавага, сына Маллухавага,
А з сыноў Мэрары, братоў іхніх, — па левы бок: Этан, сын Кішыя, сын Аўдыя, сын Малуха,
Сына Гашавінага, сына Амасінага, сына Гілчынага,
сын Хашавіі, сын Амасіі, сын Хэлкіі,
Сына Амцавага, сына Ванявага, сына Меравага,
сын Амцыя, сын Ванія, сын Шэмэра,
Сына Маглявага, сына Мушавага, сына Мераравага Левянка.
сын Махлія, сын Мушыя, сын Мэрары, сын Левія.
Браты іх Левіты прызначаныя на ўсялякія службы пры доме Божым;
Браты іх лявіты прызначаны на розныя службы пры доме Божым;
Аарон жа а сыны ягоныя курыць на аброчніку ўсепаленьня а на аброчніку каджэньня, да ўсяе службы ў Сьвятым-Сьвятых, і даставаць ласкіўчыненьне Ізраелю, подле ўсёга, як расказаў Масей, слуга Божы.
А Аарон і сыны ягоныя палілі на ахвярніку цэласпаленьня і на ахвярніку кадзільным, і ўчынялі ўсякае сьвяшчэнадзейства ў Сьвятым Сьвятых і дзеля ачышчэньня Ізраіля ва ўсім, як наказваў раб Божы Майсей.
І гэта сынове Ааронавы: Елеазар, сын ягоны; Фінегас, сын ягоны; Авішуа, сын ягоны;
Вось сыны Аарона: Элеазар, сын ягоны; Фінэес, сын ягоны; Авіюд, сын ягоны;
Бук, сын ягоны; Уз, сын ягоны; Зэрага, сын ягоны;
Букій, сын ягоны; Узій, сын ягоны; Зэрахія, сын ягоны;
Мераёф, сын ягоны; Амара, сын ягоны; Агітуў, сын ягоны;
Мэраёт, сын ягоны; Амарыя, сын ягоны; Ахітуў, сын ягоны;
Садок, сын ягоны; Агімаас, сын ягоны.
Садок, сын ягоны; Ахімаас, сын ягоны.
І гэта сялібы іхныя па замках іхных у граніцах іхных: сыноў Ааронавых з радзімы Когафічаў, бо іхнае было жэрабя,
І вось жытлішчы іхнія па селішчах іхніх у межах іх: сынам Аарона з племені Каатава, бо жэрабя выпала ім,
І далі ім Гэўрон, у зямлі Юдзінай, і перадмесьці яго навокал яго.
далі Хэўрон, у зямлі Юдавай, і прадмесьці яго вакол яго;
Полі, адылі, гэтага места й сёлы яго далі Калеву Ефунёнку.
а палі гэтага горада і сёлы яго аддалі Халеву, сыну Ефаніінаму.
Сыном Ааронавым далі месты ўцёку: Гэўрон а Ліўну зь перадмесьцямі яе, Яттыр а Ештэмоа а перадмесьці яго,
Сынам Аарона далі таксама гарады сховішчаў: Хэўрон і Ліўну зь іх прадмесьцямі, Ятыр і Эштэмоа і прамесьці яго,
І Гілен а перадмесьці яго, Дэвір а перадмесьці яго,
і Хілен і прадмесьці яго, Давір і прадмесьці яго,
І Ашан ізь перадмесьцямі яго, Вефшэміш ізь перадмесьцямі яго.
і Ашан і прадмесьці яго, Вэтсаміс і прадмесьці яго,
А з плямені Веняміновага — Ґеву зь перадмесьцямі яе, і Алемеф ізь перадмесьцямі яго, і Анафоф ізь перадмесьцямі яго; усіх местаў іхных трынанцаць местаў подле радзімаў іхных.
а ад калена Веньямінавага — Геву і прадмесьці яе, і Алэмэт і прадмесьці яго, і Анатот і прадмесьці яго: усіх гарадоў іх у плямёнах іхніх трынаццаць гарадоў.
І сыном Когафовым, засталым із радзімы гэтага плямені, былі даны месты з палавіцы плямені, з палавіцы Манасавага, жэрабям дзесяць местаў.
Астатнім сынам Каата, зь сямейства гэтага калена, дадзена па жэрабі дзесяць гарадоў з надзела палавіны калена Манасіінага.
І сыном Ґіршомавым па радзімах іхных, з плямені Іссахаровага а з плямені Ашэравага а з плямені Неффалімовага а з плямені Манасавага ў Вашане, трынанцаць местаў.
Сынам Гірсона па плямёнах іх, ад калена Ісахаравага, і ад калена Асіравага і ад калена Нэфталімавага і ад калена Манасіінага ў Васане дадзена трынаццаць гарадоў.
Сыном Мераравым па радзімах іхных, з плямені Рувінавага а з плямені Ґадовага а з плямені Зэвулонавага, жэрабям двананцаць местаў.
Сынам Мэрары па плямёнах іх, ад калена Рувімавага, і ад калена Гадавага, і ад калена Завулонавага, дадзена па жэрабі дванаццаць гарадоў.
І далі сынове Ізраелявы Левітам месты зь іх перадмесьцямі.
Так далі сыны Ізраілевыя лявітам гарады і прадмесьці іх.
І яны далі жэрабям з плямені сыноў Юдзіных а з плямені сыноў Сымонавых а з плямені сыноў Веняміновых тыя месты, каторыя названы ймёнамі іхнымі.
Далі яны па жэрабі ад калена сыноў Юдавых, і ад калена сыноў Сімяонавых, і ад калена сыноў Веньямінавых тыя гарады, якія яны назвалі па імёнах.
І з радзімаў сыноў Когафовых мелі месты ў граніцах іх у плямені Яхрэмавым.
А некаторым плямёнам сыноў Каатавых дадзены былі нарады ад калена Яфрэмавага.
І далі ім месты ўцёку: Шыхем ізь перадмесьцямі яго на гары Яхрэмавай, Ґезэр ізь перадмесьцямі яго
І далі ім гарады сховішчаў: Сіхэм і прадмесьці яго на гары Яфрэмавай, і Гезэр і прадмесьці яго,
А Ёкмеам ізь перадмесьцямі яго а Беф-Горон ізь перадмесьцямі яго
і Ёкмэам і прадмесьці яго,
А Аялон ізь перадмесьцямі яго а Ґаф-Рыммон ізь перадмесьцямі яго;
і Аялон і прадмесьці яго, і Гат-Рымон і прадмесьці яго,
І з палавіцы плямені Манасавага: Анер ізь перадмесьцямі яго а Білеам ізь перадмесьцямі яго. Гэта радзіме засталых сыноў Когафовых.
ад палавіны калена Манасіінага — Анэр і прадмесьці яго, Білэам і прадмесьці яго. Гэта пакаленьню астатніх сыноў Каатавых.
Сыном Ґіршомавым былі даны з радзімы палавіцы плямені Манасавага: Ґолан у Вашане зь яго перадмесьцямі а Аштароф ізь перадмесьцямі яго.
Сынам Гірсона ад племені паўкалена Манасіінага далі Галан у Васане і прадмесьці яго, і Аштарот і прадмесьці яго.
З плямені Іссахаровага — Кедэш ізь перадмесьцямі яго, Давераф ізь перадмесьцямі яго
Ад калена Ісахаравага — Кедэс і прадмесьці яго, Даўрат і прадмесьці яго,
А Рамоф ізь перадмесьцямі яго а Анем ізь перадмесьцямі яго;
і Рамот і прадмесьці яго, і Анэм і прадмесьці яго;
З плямені Ашэравага — Машал ізь перадмесьцямі яго а Аўдон ізь перадмесьцямі яго
ад калена Асіравага — Машал і прадмесьці яго, і Аўдон і прадмесьці яго;
А Гукок ізь перадмесьцямі яго а Рэгоў зь перадмесьцямі яго;
і Хукок і прадмесьці яго, і Рэхоў і прадмесьці яго;
З плямені Неффалімовага — Кедэш у Ґалілеі зь перадмесьцямі яго а Гаммон ізь перадмесьцямі яго а Кірафаім ізь перадмесьцямі яго.
ад калена Нэфталімавага — Кедэс у Галілеі і прадмесьці яго, і Хамон і прадмесьці яго, і Кір’ятаім і прадмесьці яго.
Сыном Мераравым засталым былі даны з плямені Зэвулонавага Рыммон ізь перадмесьцямі яго, Табор ізь перадмесьцямі яго;
А астатнім сынам Мэрарыным — ад калена Завулонавага Рымон і прадмесьці яго, Тавор і прадмесьці яго.
І на другім баку Ёрдану, ля Ерыхону, на ўсходнім баку Ёрдану былі даны ім із плямені Рувінавага Вецэр на пустыні зь перадмесьцямі яго а Ягца зь перадмесьцямі яе
Па той бок Ярдана, насупраць Ерыхона, на ўсход ад Ярдана, ад калена Рувімавага далі Васор у пустыні і прадмесьці яго, і Яацу і прадмесьці яе,
А Кедэмоф ізь перадмесьцямі яго а Мефааф ізь перадмесьцямі яго;
і Кедэмот і прадмесьці яго, і Мэфаат і прадмесьці яго;
З плямені Ґадовага — Рамоф у Ґілеадзе ізь перадмесьцямі яго а Маганаім ізь перадмесьцямі яго
ад калена Гадавага — Рамот у Галаадзе і прадмесьці яго,
А Гэшбон ізь перадмесьцямі яго а Язэр ізь перадмесьцямі яго.
і Эсэвон і прадмесьці яго.