1 летапісаў 6 разьдзел
Першая кніга летапісаў
Пераклад Антонія Бокуна → Пераклад Васіля Сёмухі
Сыны Левія: Гершом, Кегат і Мэрары.
Сыны Левія: Гірсон, Каат і Мэрары.
Сыны Кегата: Амрам, Іцгар, Хеўрон і Узіэль.
Сыны Каата: Амрам, Іцгар, Хэўрон і Узііл.
Сыны Амрама: Аарон, Майсей і Мірыям. А сыны Аарона: Надаў, Абігу, Элеазар і Ітамар.
Дзеці Амрама: Аарон, Майсей і Марыям. Сыны Аарона: Надаў, Авіюд, Элеазар і Ітамар.
Элеазар нарадзіў Пінхаса; Пінхас нарадзіў Абішуа;
Элеазар спарадзіў Фінэеса, Фінэес спарадзіў Авішуя;
Абішуа нарадзіў Буккі; Буккі нарадзіў Узі;
Авішуй спарадзіў Букія, Букій спарадзіў Азію;
Узі нарадзіў Зэрахію; Зэрахія нарадзіў Мэраёта;
Азія спарадзіў Зэрахію, Зэрахія спарадзіў Мэраёта;
Мэраёт нарадзіў Амарыю; Амарыя нарадзіў Ахітува;
Мэраёт спарадзіў Амарыю, Амарыя спарадзіў Ахітува;
Ахітуў нарадзіў Цадока; Цадок нарадзіў Ахімааца;
Ахітуў спарадзіў Садока, Садок спарадзіў Ахімааса;
Ахімаац нарадзіў Азарыю; Азарыя нарадзіў Ёханана;
Ахімаас спарадзіў Азарыю, Азарыя спарадзіў Ёанана;
Ёханан нарадзіў Азарыю, таго, які быў сьвятаром у сьвятыні, якую пабудаваў Салямон у Ерусаліме.
Ёанан спарадзіў Азарыю, — гэта той, які быў сьвятаром у храме, пабудаваным Саламонам у Ерусаліме.
I нарадзіў Азарыя Амарыю; а Амарыя нарадзіў Ахітува;
І спарадзіў Азарыя Амарыю, Амарыя спарадзіў Ахітува;
Ахітуў нарадзіў Цадока; Цадок нарадзіў Шальлюма;
Ахітуў спарадзіў Садока, Садок спарадзіў Сэлума;
Шальлюм нарадзіў Хілкію; Хілкія нарадзіў Азарыю;
Сэлум спарадзіў Хэлкію, Хэлкія спарадзіў Азарыю;
Азарыя нарадзіў Сэраю; Сэрая нарадзіў Егацадака.
Азарыя спарадзіў Сэраю, Сэрая спарадзіў Ёсэдэка.
Егацадак пайшоў у няволю, калі ГОСПАД аддаў Юду і Ерусалім у рукі Навухаданосара.
Ёсэдэк пайшоў у палон, калі Гасподзь перасяліў Юдэяў і Ерусалімлян рукою Навухаданосара.
Сыны Левія: Гершом, Кегат і Мэрары.
Вось сыны Левія: Гірсон, Каат і Мэрары.
І вось імёны сыноў Гершома: Ліўні і Шымэй.
Вось імёны сыноў Гірсонавых: Ліўні і Шымэй.
Сыны Кегата: Амрам, Іцгар, Хеўрон і Узіэль.
Сыны Каата: Амрам, Іцгар, Хэўрон і Узііл.
Сыны Мэрары: Махлі і Мушы. I гэта сем’і Левія паводле бацькоў іхніх.
Сыны Мэрары: Махлі і Мушы. Вось нашчадкі Левія па родах іхніх.
У Гершома: сын ягоны — Ліўні, сын ягоны — Яхат; сын ягоны — Зімма;
У Гірсона: Ліўні, сын ягоны, Яхаў, сын ягоны; Зіма, сын ягоны.
сын ягоны — Ёах; сын ягоны — Іддо; сын ягоны — Зэрах; сын ягоны — Еатэрай.
Ёах, сын ягоны; Ідо, сын ягоны; Зэрах, сын ягоны; Еатрай сын ягоны.
Сыны Кегата: сын ягоны — Амінадаў; сын ягоны — Карах; сын ягоны — Асір;
Сыны Каата: Амінадаў, сын ягоны; Карэй, сын ягоны; Асір, сын ягоны;
сын ягоны — Элькана; сын ягоны — Эвіясаф; сын ягоны — Асір;
Элкана, сын ягоны; Эвіясаф, сын ягоны; Асір, сын ягоны;
сын ягоны — Тахат; сын ягоны — Урыэль; сын ягоны — Узія; сын ягоны — Шауль.
Тахат, сын ягоны; Урыіл, сын ягоны; Узія, сын ягоны; Саўл, сын ягоны.
Сыны Эльканы: Амасай і Ахімот.
Сыны Элканы: Амасай і Ахімот.
Сын ягоны — Элькана. Сыны Эльканы: сын ягоны — Цафай; сын ягоны — Нахат;
Элкана, сын ягоны; Цатай, сын ягоны; Нахат, сын ягоны;
сын ягоны — Эліяў; сын ягоны — Ерахам; сын ягоны — Элькана.
Эліяф, сын ягоны; Ерахам, сын ягоны; Элкана, сын ягоны. Самуіл, сын ягоны.
Сыны Самуэля: першародны Вашні і Абія.
Сыны Самуіла: першынец Ёіль, другі Авія.
Сыны Мэрары: Махлі; сын ягоны — Ліўні; сын ягоны — Шымэй; сын ягоны — Уза;
Сыны Мэрары: Махлі; Ліўні, сын ягоны; Шымэй, сын ягоны; Уза, сын ягоны;
сын ягоны — Шыма; сын ягоны — Хагія; сын ягоны — Асая.
Шыма, сын ягоны; Хагія, сын ягоны; Асая, сын ягоны.
Гэта тыя, якіх Давід паставіў для сьпяваньня ў Доме ГОСПАДА, як супачыў там Каўчэг.
Вось тыя, якіх Давід паставіў начальнікамі над сьпевакамі ў доме Гасподнім, з часу пастаўленьня ў ім каўчэга.
I яны служылі сьпевам перад Сялібай Намёту Спатканьня, пакуль Салямон не пабудаваў Дом ГОСПАДА ў Ерусаліме. I яны станавіліся на служэньне сваё паводле сем’яў сваіх.
Яны служылі сьпевакамі перад скініяй сходу, пакуль Саламон не пабудаваў дома Гасподняга ў Ерусаліме. І яны станавіліся на службу сваю па статуце сваім.
Гэта тыя, што станавіліся [на служэньне], і сыны іхнія: з сыноў Кегата — Гэман сьпявак, сын Ёэля, сына Самуэля,
Вось тыя, якія станавіліся з сынамі сваімі: з сыноў Каатавых Эман сьпявак, сын Ёіля, сын Самуіла,
сына Эльканы, сына Ерахама, сына Эліэля, сына Тааха,
сын Элканы, сын Ерахама, сын Элііла, сын Тоаха,
сына Цуфа, сына Эльканы, сына Мааха, сына Амасая,
сын Цуфа, сын Элканы, сын Махата, сын Амасая,
сына Эльканы, сына Ёэля, сына Азарыі, сына Цэфаніі,
сын Элканы, сын Ёіля, сын Азарыі, сын Цэфаніі,
сына Тахата, сына Асіра, сына Эвіясафа, сына Караха,
сын Тахата, сын Асіра, сын Авіясафа, сын Карэя,
сына Іцгара, сына Кегата, сына Левія, сына Ізраіля.
сын Іцгара, сын Каата, сын Левія, сын Ізраіля;
I брат ягоны Асаф, які стаяў праваруч яго, — Асаф, сын Бэрэхіі, сына Шымэя,
і брат яго Асаф, які стаяў з правага боку яго, — Асаф, сын Бэрэхіі, сын Шымы,
сына Міхаэля, сына Баасэі, сына Малькіі,
сын Міхаіла, сын Ваасэі, сын Малхіі,
сына Этні, сына Зэраха, сына Адаі,
сын Этнія, сын Зэраха, сын Адаі,
сына Этана, сына Зіммы, сына Шымэя,
сын Этана, сын Зімы, сын Шымія,
сына Яхата, сына Гершома, сына Левія.
сын Яхата, сын Гірсона, сын Левія.
А з сыноў Мэрары, братоў іхніх, леваруч: Этан, сын Кішы, сына Абадыі, сына Мальлюха,
А з сыноў Мэрары, братоў іхніх, — па левы бок: Этан, сын Кішыя, сын Аўдыя, сын Малуха,
сына Хашавіі, сына Амацыі, сына Хілкіі,
сын Хашавіі, сын Амасіі, сын Хэлкіі,
сына Амцы, сына Бані, сына Шамэра,
сын Амцыя, сын Ванія, сын Шэмэра,
сына Махлі, сына Мушы, сына Мэрары, сына Левія.
сын Махлія, сын Мушыя, сын Мэрары, сын Левія.
А браты іхнія лявіты былі прызначаныя на ўсялякае служэньне пры сялібе Дому Божага.
Браты іх лявіты прызначаны на розныя службы пры доме Божым;
А Аарон і сыны ягоныя складалі ахвяры на ахвярніку цэласпаленьня і на ахвярніку каджэньня, і [былі] да ўсякага служэньня ў Сьвятым Сьвятых, і дзеля перамольваньня за Ізраіля, паводле ўсяго, што загадаў Майсей, слуга Божы.
А Аарон і сыны ягоныя палілі на ахвярніку цэласпаленьня і на ахвярніку кадзільным, і ўчынялі ўсякае сьвяшчэнадзейства ў Сьвятым Сьвятых і дзеля ачышчэньня Ізраіля ва ўсім, як наказваў раб Божы Майсей.
I гэта сыны Аарона: сын ягоны — Элеазар; сын ягоны — Пінхас; сын ягоны — Абішуя;
Вось сыны Аарона: Элеазар, сын ягоны; Фінэес, сын ягоны; Авіюд, сын ягоны;
сын ягоны — Буккі; сын ягоны — Узі; сын ягоны — Зэрахія;
Букій, сын ягоны; Узій, сын ягоны; Зэрахія, сын ягоны;
сын ягоны — Мэраёт; сын ягоны — Амарыя; сын ягоны — Ахітуў;
Мэраёт, сын ягоны; Амарыя, сын ягоны; Ахітуў, сын ягоны;
сын ягоны — Цадок; сын ягоны — Ахімаац.
Садок, сын ягоны; Ахімаас, сын ягоны.
I вось сядзібы іхнія паводле паселішчаў іхніх у межах іхніх. Сынам Аарона з сям’і Кегата, бо для іх было [гэтае] жэрабя,
І вось жытлішчы іхнія па селішчах іхніх у межах іх: сынам Аарона з племені Каатава, бо жэрабя выпала ім,
далі Хеўрон у зямлі Юды і пашы ягоныя навокал яго.
далі Хэўрон, у зямлі Юдавай, і прадмесьці яго вакол яго;
А палі гораду гэтага і вёскі ягоныя далі Халеву, сыну Ефунны.
а палі гэтага горада і сёлы яго аддалі Халеву, сыну Ефаніінаму.
І вызначылі сынам Аарона гарады прыбежышча: Хеўрон, Лібну і пашы ейныя, Яттыр і Эштэмоа і пашы іхнія,
Сынам Аарона далі таксама гарады сховішчаў: Хэўрон і Ліўну зь іх прадмесьцямі, Ятыр і Эштэмоа і прамесьці яго,
Хілез і пашы ягоныя, Дэвір і пашы ягоныя,
і Хілен і прадмесьці яго, Давір і прадмесьці яго,
Ашан і пашы ягоныя, Бэт-Шэмэш і пашы ягоныя.
і Ашан і прадмесьці яго, Вэтсаміс і прадмесьці яго,
А з калена Бэн’яміна — Геву і пашы ейныя, Алемэт і пашы ягоныя, Анатот і пашы ягоныя; усіх гарадоў іхніх — трынаццаць гарадоў для сем’яў іхніх.
а ад калена Веньямінавага — Геву і прадмесьці яе, і Алэмэт і прадмесьці яго, і Анатот і прадмесьці яго: усіх гарадоў іх у плямёнах іхніх трынаццаць гарадоў.
I сынам Кегата, якія засталіся з сем’яў калена гэтага, былі дадзены гарады з паловы калена, з калена Манасы жэрабям дзесяць гарадоў.
Астатнім сынам Каата, зь сямейства гэтага калена, дадзена па жэрабі дзесяць гарадоў з надзела палавіны калена Манасіінага.
I сынам Гершома паводле сем’яў іхніх з калена Ісахара, і з калена Асэра, і з калена Нэфталі, і з калена Манасы ў Башане [дадзены] трынаццаць гарадоў.
Сынам Гірсона па плямёнах іх, ад калена Ісахаравага, і ад калена Асіравага і ад калена Нэфталімавага і ад калена Манасіінага ў Васане дадзена трынаццаць гарадоў.
Сынам Мэрары паводле сем’яў іхніх з калена Рубэна, і з калена Гада, і з калена Завулёна [дадзены] жэрабям дванаццаць гарадоў.
Сынам Мэрары па плямёнах іх, ад калена Рувімавага, і ад калена Гадавага, і ад калена Завулонавага, дадзена па жэрабі дванаццаць гарадоў.
I далі сыны Ізраіля лявітам гарады і пашы іхнія.
Так далі сыны Ізраілевыя лявітам гарады і прадмесьці іх.
I яны далі жэрабям з калена сыноў Юды і з калена сыноў Сымона, і з калена сыноў Бэн’яміна тыя гарады, якія яны назвалі імёнамі іхнімі.
Далі яны па жэрабі ад калена сыноў Юдавых, і ад калена сыноў Сімяонавых, і ад калена сыноў Веньямінавых тыя гарады, якія яны назвалі па імёнах.
I сем’і сыноў Кегата мелі гарады ў межах калена Эфраіма.
А некаторым плямёнам сыноў Каатавых дадзены былі нарады ад калена Яфрэмавага.
I далі ім гарады прыбежышча: Сыхем і пашы ягоныя на гары Эфраіма, Гезэр і пашы ягоныя,
І далі ім гарады сховішчаў: Сіхэм і прадмесьці яго на гары Яфрэмавай, і Гезэр і прадмесьці яго,
Ёкмэам і пашы ягоныя, Бэт-Харон і пашы ягоныя,
і Ёкмэам і прадмесьці яго,
Аялон і пашы ягоныя, Гат-Рымон і пашы ягоныя.
і Аялон і прадмесьці яго, і Гат-Рымон і прадмесьці яго,
А з паловы калена Манасы: Анэр і пашы ягоныя, Білеам і пашы ягоныя [дадзеныя] сем’ям пазасталых сыноў Кегата.
ад палавіны калена Манасіінага — Анэр і прадмесьці яго, Білэам і прадмесьці яго. Гэта пакаленьню астатніх сыноў Каатавых.
Сынам Гершома [дадзена] з сем’яў паловы калена Манасы: Галан у Башане і пашы ягоныя, Аштарот і пашы ягоныя;
Сынам Гірсона ад племені паўкалена Манасіінага далі Галан у Васане і прадмесьці яго, і Аштарот і прадмесьці яго.
з калена Ісахара — Кедэш і пашы ягоныя, Даўрат і пашы ягоныя,
Ад калена Ісахаравага — Кедэс і прадмесьці яго, Даўрат і прадмесьці яго,
Рамот і пашы ягоныя, Анэм і пашы ягоныя;
і Рамот і прадмесьці яго, і Анэм і прадмесьці яго;
з калена Асэра — Машал і пашы ягоныя, Абдон і пашы ягоныя,
ад калена Асіравага — Машал і прадмесьці яго, і Аўдон і прадмесьці яго;
Хукок і пашы ягоныя, Рэхоў і пашы ягоныя;
і Хукок і прадмесьці яго, і Рэхоў і прадмесьці яго;
з калена Нэфталі — Кедэш у Галілеі і пашы ягоныя, Хамон і пашы ягоныя, Кірыятаім і пашы ягоныя.
ад калена Нэфталімавага — Кедэс у Галілеі і прадмесьці яго, і Хамон і прадмесьці яго, і Кір’ятаім і прадмесьці яго.
Сынам Мэрары, якія засталіся, [дадзена] з калена Завулёна Рымон і пашы ягоныя, Табор і пашы ягоныя.
А астатнім сынам Мэрарыным — ад калена Завулонавага Рымон і прадмесьці яго, Тавор і прадмесьці яго.
А на другім баку Ярдану, насупраць Ерыхону, на ўсходнім баку Ярдану [дадзены] ім з калена Рубэна Бэцэр у пустыні і пашы ягоныя, Ягца і пашы ейныя,
Па той бок Ярдана, насупраць Ерыхона, на ўсход ад Ярдана, ад калена Рувімавага далі Васор у пустыні і прадмесьці яго, і Яацу і прадмесьці яе,
Кедэмот і пашы ягоныя, Мэфаат і пашы ягоныя;
і Кедэмот і прадмесьці яго, і Мэфаат і прадмесьці яго;
з калена Гада — Рамот у Гілеадзе і пашы ягоныя, Маханаім і пашы ягоныя,
ад калена Гадавага — Рамот у Галаадзе і прадмесьці яго,
Хешбон і пашы ягоныя, Язэр і пашы ягоныя.
і Эсэвон і прадмесьці яго.