1 летапісаў 6 разьдзел
Першая кніга летапісаў
Пераклад Антонія Бокуна → Пераклад Чарняўскага 2017
Сыны Левія: Гершом, Кегат і Мэрары.
Сыны Леві: Гэрсон, Кагат і Мэрары,
Сыны Кегата: Амрам, Іцгар, Хеўрон і Узіэль.
Сыны Кагата: Амрам, Ісаар, Геброн і Азіэль.
Сыны Амрама: Аарон, Майсей і Мірыям. А сыны Аарона: Надаў, Абігу, Элеазар і Ітамар.
Сыны Амрама: Аарон, Майсей і Мірыям. Сыны Аарона: Надаб, і Абігу, Элеязэр і Ітамар.
Элеазар нарадзіў Пінхаса; Пінхас нарадзіў Абішуа;
Элеязэр быў бацькам Пінхаса, а Пінхас быў бацькам Абісуэ;
Абішуа нарадзіў Буккі; Буккі нарадзіў Узі;
Абісуэ быў бацькам Бокцы, а Бокцы быў бацькам Озі.
Узі нарадзіў Зэрахію; Зэрахія нарадзіў Мэраёта;
А Озі быў бацькам Зараі, а Зарая быў бацькам Мэраёта,
Мэраёт нарадзіў Амарыю; Амарыя нарадзіў Ахітува;
далей Мэраёт быў бацькам Амарыі, а Амарыя быў бацькам Ахітуба;
Ахітуў нарадзіў Цадока; Цадок нарадзіў Ахімааца;
Ахітуб быў бацькам Садока, Садок быў бацькам Ахімааса.
Ахімаац нарадзіў Азарыю; Азарыя нарадзіў Ёханана;
Ахімаас быў бацькам Азарыі, а Азарыя быў бацькам Ёханана.
Ёханан нарадзіў Азарыю, таго, які быў сьвятаром у сьвятыні, якую пабудаваў Салямон у Ерусаліме.
Ёханан быў бацькам Азарыі: ён быў святаром у доме, які пабудаваў Саламон у Ерузаліме.
I нарадзіў Азарыя Амарыю; а Амарыя нарадзіў Ахітува;
А Азарыя быў бацькам Амарыі, і Амарыя быў бацькам Ахітуба,
Ахітуў нарадзіў Цадока; Цадок нарадзіў Шальлюма;
Ахітуб быў бацькам Садока, і Садок быў бацькам Сэлума;
Шальлюм нарадзіў Хілкію; Хілкія нарадзіў Азарыю;
Сэлум быў бацькам Хэлькіі, а Хэлькія быў бацькам Азарыі.
Азарыя нарадзіў Сэраю; Сэрая нарадзіў Егацадака.
Азарыя быў бацькам Сараі, а Сарая быў бацькам Ёсэдэка;
Егацадак пайшоў у няволю, калі ГОСПАД аддаў Юду і Ерусалім у рукі Навухаданосара.
а Ёсэдэк вылучыўся, калі Госпад Юду і Ерузалім аддаў у няволю праз Набукаданосара.
Сыны Левія: Гершом, Кегат і Мэрары.
Такім чынам, сыны Леві: Гэрсон, Кагат і Мэрары.
І вось імёны сыноў Гершома: Ліўні і Шымэй.
І гэта імёны сыноў Гэрсона: Лобні і Сямэй.
Сыны Кегата: Амрам, Іцгар, Хеўрон і Узіэль.
Сыны Кагата: Амрам, і Ісаар, і Геброн, і Азіэль.
Сыны Мэрары: Махлі і Мушы. I гэта сем’і Левія паводле бацькоў іхніх.
Сыны Мэрары: Махалі і Мусі. Гэта ж роды Леві па іх сем’ях.
У Гершома: сын ягоны — Ліўні, сын ягоны — Яхат; сын ягоны — Зімма;
Гэрсон, сын яго Лобні, сын яго Ягат, сын яго Зіма,
сын ягоны — Ёах; сын ягоны — Іддо; сын ягоны — Зэрах; сын ягоны — Еатэрай.
сын яго Ёах, сын яго Адо, сын яго Зара, сын яго Етра.
Сыны Кегата: сын ягоны — Амінадаў; сын ягоны — Карах; сын ягоны — Асір;
Сыны Кагата: сын яго Амінадаб, сын яго Корэ, сын яго Асір,
сын ягоны — Элькана; сын ягоны — Эвіясаф; сын ягоны — Асір;
сын яго Элькана, сын яго Абіясаф, сын яго Асір,
сын ягоны — Тахат; сын ягоны — Урыэль; сын ягоны — Узія; сын ягоны — Шауль.
сын яго Тагат, сын яго Урыэль, сын яго Озія, сын яго Саўл.
Сыны Эльканы: Амасай і Ахімот.
Сыны Эльканы: Амасай і Ахімот,
Сын ягоны — Элькана. Сыны Эльканы: сын ягоны — Цафай; сын ягоны — Нахат;
сын яго Элькана, сын яго Сафай, сын яго Нагат,
сын ягоны — Эліяў; сын ягоны — Ерахам; сын ягоны — Элькана.
сын яго Эліяб, сын яго Ерахам, сын яго Элькана, сын яго Самуэль.
Сыны Самуэля: першародны Вашні і Абія.
Сыны Самуэля: першародны Ёэль, і другі Абія,
Сыны Мэрары: Махлі; сын ягоны — Ліўні; сын ягоны — Шымэй; сын ягоны — Уза;
А сыны Мэрары: Махалі, Лобні, сын яго, і Сямэй, сын яго, Оза, сын яго,
сын ягоны — Шыма; сын ягоны — Хагія; сын ягоны — Асая.
сын яго Самаа, сын яго Хагія, сын яго Асая.
Гэта тыя, якіх Давід паставіў для сьпяваньня ў Доме ГОСПАДА, як супачыў там Каўчэг.
Гэта тыя, каго паставіў Давід на спяванне ў доме Госпада ад таго часу, як памясціў там каўчэг.
I яны служылі сьпевам перад Сялібай Намёту Спатканьня, пакуль Салямон не пабудаваў Дом ГОСПАДА ў Ерусаліме. I яны станавіліся на служэньне сваё паводле сем’яў сваіх.
І былі яны на паслузе спявання перад скініяй палаткі сустрэчы, пакуль не збудаваў Саламон у Ерузаліме дом Госпадаў; а спаўнялі службу сваю па ўстаноўленым парадку.
Гэта тыя, што станавіліся [на служэньне], і сыны іхнія: з сыноў Кегата — Гэман сьпявак, сын Ёэля, сына Самуэля,
А вось тыя, хто станавіўся разам з сынамі сваімі. З сыноў Кагата: Геман спявак, сын Ёэля, сына Самуэля,
сына Эльканы, сына Ерахама, сына Эліэля, сына Тааха,
сына Эльканы, сына Ерахама, сына Эліэля, сына Тогу,
сына Цуфа, сына Эльканы, сына Мааха, сына Амасая,
сына Суфа, сына Эльканы, сына Магата, сына Амасая,
сына Эльканы, сына Ёэля, сына Азарыі, сына Цэфаніі,
сына Эльканы, сына Ёэля, сына Азарыі, сына Сафоніі,
сына Тахата, сына Асіра, сына Эвіясафа, сына Караха,
сына Тагата, сына Асіра, сына Абіясафа, сына Корэ,
сына Іцгара, сына Кегата, сына Левія, сына Ізраіля.
сына Ісаара, сына Кагата, сына Леві, сына Ізраэля.
I брат ягоны Асаф, які стаяў праваруч яго, — Асаф, сын Бэрэхіі, сына Шымэя,
Дый брат яго Асаф, які стаяў з правага боку яго. Асаф, сын Барахіі, сына Самаа,
сына Міхаэля, сына Баасэі, сына Малькіі,
сына Міхаэля, сына Басаі, сына Мэльхіі,
сына Этні, сына Зэраха, сына Адаі,
сына Атні, сына Зары, сына Адаі,
сына Этана, сына Зіммы, сына Шымэя,
сына Этана, сына Зімы, сына Сямэя,
сына Яхата, сына Гершома, сына Левія.
сына Ягата, сына Гэрсона, сына Леві.
А з сыноў Мэрары, братоў іхніх, леваруч: Этан, сын Кішы, сына Абадыі, сына Мальлюха,
Сыны ж Мэрары, іх брата, стаялі з левага боку: Этан, сын Кусі, сына Абдзі, сына Мэлуха,
сына Хашавіі, сына Амацыі, сына Хілкіі,
сына Гасабіі, сына Амазіі, сына Хэлькіі,
сына Амцы, сына Бані, сына Шамэра,
сына Амсі, сына Бані, сына Самэра,
сына Махлі, сына Мушы, сына Мэрары, сына Левія.
сына Махалі, сына Мусі, сына Мэрары, сына Леві.
А браты іхнія лявіты былі прызначаныя на ўсялякае служэньне пры сялібе Дому Божага.
Таксама браты іх, левіты, якія былі прызначаны да ўсякай службы ў скініі дома Госпадава;
А Аарон і сыны ягоныя складалі ахвяры на ахвярніку цэласпаленьня і на ахвярніку каджэньня, і [былі] да ўсякага служэньня ў Сьвятым Сьвятых, і дзеля перамольваньня за Ізраіля, паводле ўсяго, што загадаў Майсей, слуга Божы.
Аарон жа і сыны яго ўспальвалі на ахвярніку ахвяры цэласпалення і на ахвярніку каджэння дый спаўнялі ўсякую справу святарскую ў месцы найсвяцейшым, каб ачысціць ад грахоў Ізраэль, паводле ўсяго таго, што загадаў Майсей, паслугач Божы.
I гэта сыны Аарона: сын ягоны — Элеазар; сын ягоны — Пінхас; сын ягоны — Абішуя;
А сыны Аарона: Элеязэр — сын яго, Пінхас — сын яго, Абісуэ — сын яго,
сын ягоны — Буккі; сын ягоны — Узі; сын ягоны — Зэрахія;
Бокцы — сын яго, Озі — сын яго, Зарая — сын яго,
сын ягоны — Мэраёт; сын ягоны — Амарыя; сын ягоны — Ахітуў;
Мэраёт — сын яго, Амарыя — сын яго, Ахітуб — сын яго,
сын ягоны — Цадок; сын ягоны — Ахімаац.
Садок — сын яго, Ахімаас — сын яго.
I вось сядзібы іхнія паводле паселішчаў іхніх у межах іхніх. Сынам Аарона з сям’і Кегата, бо для іх было [гэтае] жэрабя,
І вось месцы пражывання іх, паводле пасяленняў у вызначаных межах, гэта значыць сыноў Аарона з роду Кагатаў: такое бо выпала ім жэрабя.
далі Хеўрон у зямлі Юды і пашы ягоныя навокал яго.
Дык вось далі ім Геброн у зямлі Юды і ваколіцы яго;
А палі гораду гэтага і вёскі ягоныя далі Халеву, сыну Ефунны.
палі ж гэтага горада і пасяленні аддалі Калебу, сыну Ефоны.
І вызначылі сынам Аарона гарады прыбежышча: Хеўрон, Лібну і пашы ейныя, Яттыр і Эштэмоа і пашы іхнія,
Сынам жа Аарона далі горад для сховішча: Геброн і Лебну з іх ваколіцамі,
Хілез і пашы ягоныя, Дэвір і пашы ягоныя,
Етэр, і таксама Эстэм з ваколіцамі яго, але і Гэлон і Дабір з іх ваколіцамі,
Ашан і пашы ягоныя, Бэт-Шэмэш і пашы ягоныя.
таксама Асан, і Ету і Бэтсамэс з іх ваколіцамі.
А з калена Бэн’яміна — Геву і пашы ейныя, Алемэт і пашы ягоныя, Анатот і пашы ягоныя; усіх гарадоў іхніх — трынаццаць гарадоў для сем’яў іхніх.
А ад пакалення Бэньяміна: Габаон і Габа з ваколіцамі іх і Алмат з ваколіцамі яго, таксама Анатот з яго ваколіцамі; усіх гарадоў трынаццаць паводле іх родаў.
I сынам Кегата, якія засталіся з сем’яў калена гэтага, былі дадзены гарады з паловы калена, з калена Манасы жэрабям дзесяць гарадоў.
Сынам жа Кагата, якія засталіся з іх родаў, далі ва ўладанне дзесяць гарадоў з пакалення Эфраіма, і з пакалення Дана і з паловы пакалення Манасы.
I сынам Гершома паводле сем’яў іхніх з калена Ісахара, і з калена Асэра, і з калена Нэфталі, і з калена Манасы ў Башане [дадзены] трынаццаць гарадоў.
Затым сынам Гэрсона па іх родах: — з пакалення Ісахара, і з пакалення Асэра, і з пакалення Нэфталі, і з пакалення Манасы ў Басане — трынаццаць гарадоў.
Сынам Мэрары паводле сем’яў іхніх з калена Рубэна, і з калена Гада, і з калена Завулёна [дадзены] жэрабям дванаццаць гарадоў.
А сынам Мэрары па родах іх: з пакалення Рубэна, і з пакалення Гада, і з пакалення Забулона па жэрабі далі дванаццаць гарадоў.
I далі сыны Ізраіля лявітам гарады і пашы іхнія.
Сыны Ізраэля далі таксама левітам гарады з іх ваколіцамі;
I яны далі жэрабям з калена сыноў Юды і з калена сыноў Сымона, і з калена сыноў Бэн’яміна тыя гарады, якія яны назвалі імёнамі іхнімі.
і па жэрабі далі яны з пакалення сыноў Юды і з пакалення сыноў Сімяона ды з пакалення сыноў Бэньяміна гэтыя гарады, якія назвалі іх імёнамі.
I сем’і сыноў Кегата мелі гарады ў межах калена Эфраіма.
І тыя, хто быў з родаў сыноў Кагата, мелі гарады ў сваіх межах з пакалення Эфраіма.
I далі ім гарады прыбежышча: Сыхем і пашы ягоныя на гары Эфраіма, Гезэр і пашы ягоныя,
Такім чынам, далі ім гарады для сховішча: Сіхэм з яго ваколіцамі на гары Эфраіма, Газэр з яго ваколіцамі,
Ёкмэам і пашы ягоныя, Бэт-Харон і пашы ягоныя,
таксама Екмаам з яго ваколіцамі, і падобна Бэтарон;
Аялон і пашы ягоныя, Гат-Рымон і пашы ягоныя.
а таксама і Аялон з яго ваколіцамі і Гет-Рэмон такім жа чынам.
А з паловы калена Манасы: Анэр і пашы ягоныя, Білеам і пашы ягоныя [дадзеныя] сем’ям пазасталых сыноў Кегата.
А з паловы пакалення Манасы: Танах і яго ваколіцы, Іблеам і яго ваколіцы, — тым, відаць, што засталіся ад родаў сыноў Кагата.
Сынам Гершома [дадзена] з сем’яў паловы калена Манасы: Галан у Башане і пашы ягоныя, Аштарот і пашы ягоныя;
Сынам жа Гэрсона з родаў паловы пакалення Манасы: Галан у Басане з яго ваколіцамі, і Астарот з яго ваколіцамі.
з калена Ісахара — Кедэш і пашы ягоныя, Даўрат і пашы ягоныя,
З пакалення Ісахара: Кадэс з яго ваколіцамі, і Дабэрэт з яго ваколіцамі,
Рамот і пашы ягоныя, Анэм і пашы ягоныя;
таксама Рамот з яго ваколіцамі і Анэм з яго ваколіцамі.
з калена Асэра — Машал і пашы ягоныя, Абдон і пашы ягоныя,
А з пакалення Асэра: Масал з яго ваколіцамі, і падобна Абдон,
Хукок і пашы ягоныя, Рэхоў і пашы ягоныя;
таксама Хукок з ваколіцамі яго, і Рагоб з яго ваколіцамі.
з калена Нэфталі — Кедэш у Галілеі і пашы ягоныя, Хамон і пашы ягоныя, Кірыятаім і пашы ягоныя.
А ад пакалення Нэфталі: Кадэс у Галілеі і яго ваколіцы, Хамон з яго ваколіцамі і Карыятаім з яго ваколіцамі.
Сынам Мэрары, якія засталіся, [дадзена] з калена Завулёна Рымон і пашы ягоныя, Табор і пашы ягоныя.
А сынам Мэрары, якія засталіся з пакалення Забулона: Рэмон і ваколіцы яго ды Табор з яго ваколіцамі.
А на другім баку Ярдану, насупраць Ерыхону, на ўсходнім баку Ярдану [дадзены] ім з калена Рубэна Бэцэр у пустыні і пашы ягоныя, Ягца і пашы ейныя,
Таксама за Ярданам, насупраць Ерыхона, на ўсход ад Ярдана, ад пакалення Рубэна: Басор у пустыні з яго ваколіцамі і Яса з яе ваколіцамі,
Кедэмот і пашы ягоныя, Мэфаат і пашы ягоныя;
таксама Кадэмот з яго ваколіцамі і Мэфаат з яго ваколіцамі.
з калена Гада — Рамот у Гілеадзе і пашы ягоныя, Маханаім і пашы ягоныя,
А таксама і з пакалення Гада: Рамот у Галаадзе з яго ваколіцамі і Маханаім з ваколіцамі яго,
Хешбон і пашы ягоныя, Язэр і пашы ягоныя.
але і Хесебон з яго ваколіцамі і Язэр з яго ваколіцамі.