1 летапісаў 7 разьдзел
Першая кніга летапісаў
Пераклад Антонія Бокуна → Пераклад Чарняўскага 2017
Сыны Ісахара: Тола, Пуа, Яшуў і Шымрон, чатыры.
Сыны Ісахара: Тола і Пува, Ясуб і Сэмрон — чацвёра.
Сыны Толы: Узі, Рэфая, Ерыэль, Яхмай, Іўсам і Самуэль, галовы дому бацькоў сваіх, [нашчадкі] Толы, ваяры мужныя. Паводле радаводаў іхніх лік іхні ў дні Давіда [быў] дваццаць дзьве тысячы шэсьцьсот.
Сыны Толы: Озі, і Рафая, і Ерыэль, і Ема, і Ібсэм, і Самуэль, кіраўнікі родаў сваіх; з нашчадкаў Толы людзі наймужнейшыя, палічаныя і ў дні Давіда па іх радаводах — дваццаць дзве тысячы шэсцьсот.
Сыны Узі: Ізрахія; а сыны Ізрахіі: Міхаэль, Абадыя, Ёэль, Ішшыя, пяцёра; усе яны галоўныя.
Сыны Озі: Ізрахія, які быў бацькам Міхаэля і Абадзіі, і Ёэль, і Ясія: усіх пяць кіраўнікоў.
І з імі, паводле радаводаў іхніх, паводле дамоў бацькоў іхніх, [былі] аддзелы ваяроў на вайну — трыццаць шэсьць тысячаў; бо яны мелі шмат жонак і сыноў.
І пры іх былі ўзброеныя да бою дружыны па радаводах родаў сваіх, трыццаць шэсць тысяч, наймужнейшыя людзі, бо мелі яны многа жонак і дзяцей.
І братоў іхніх, з усіх сем’яў Ісахара, ваяроў мужных было восемдзясят сем тысячаў, усіх, унесеных у сьпіс.
І браты іх ва ўсіх пакаленнях Ісахара, наймацнейшыя ў бітве, налічвалі восемдзесят сем тысяч.
У Бэн’яміна: Бэла, Бэхер і Едыяэль, тры.
Сыны Бэньяміна: Бэла, і Бахор, і Ядзігэль — трое.
Сыны Бэлы: Ецбон, Узі, Узіэль, Ерымот і Іры, пяць, галовы дому бацькоў, ваяры мужныя. І было іх унесена ў сьпіс дваццаць дзьве тысячы трыццаць чатыры.
Сыны Бэлы: Эцбон, і Озі, і Азіэль, і Ерымот і Урай: пяць кіраўнікоў родаў з наймацнейшых у бітве; лік іх — дваццаць дзве тысячы трыццаць чатыры.
Сыны Бэхера: Зэміра, Ёаш, Эліэзэр, Элеаэнай, Амры, Ерэмот, Абія, Анатот і Алемэт. Усе гэтыя — сыны Бэхера.
Далей сыны Бахора: Заміра, і Ёас, і Эліязэр, і Эліёэнай, і Амры, і Ярмут, і Абія, і Анатот ды Алмат; гэта ўсе сыны Бахора.
І запісана іх, паводле радаводаў іхніх, галоваў дому бацькоў іхніх, ваяроў мужных — дваццаць тысячаў дзьвесьце.
А ў радаводах сваіх палічаны кіраўнікі родаў сваіх, наймужнейшыя ў войнах, — дваццаць тысяч дзвесце.
Сыны Едыяэля: Більган. Сыны Більгана: Еуш, Бэн’ямін, Егуд, Хенаана, Зэтан, Таршыш і Ахішахар.
Затым сыны Ядзігэля: Більган, сыны ж Більгана: Ягус, і Бэньямін, і Эгуд, і Ханаана, і Зэтан, і Тарсіс, і Ахісахар;
Усіх сыноў Едыяэля паводле галоваў [дому] бацькоў іхніх, ваяроў мужных— сямнаццаць тысячаў дзьвесьце, якія выходзілі войскам на вайну.
усе гэтыя сыны Ядзігэля — кіраўнікі родаў сваіх, наймужнейшыя — семнаццаць тысяч дзвесце тых, хто выходзіць на бой.
А Шуппім і Хуппім [былі] сынамі Іра; Хушым быў сынам Ахэра.
Таксама Супім і Хупім, сыны Гіра, і Хусім — сын Агэра.
Сыны Нэфталі: Яхацээль, Гуні, Ецэр, Шальлюм, сыны Більгі.
А сыны Нэфталі: Ясіэль, і Гуні, і Язэр, і Сэлум — сыны Більгі.
Сыны Манасы: Асрыэль, якога нарадзіла наложніца ягоная Арамлянка. Яна ж нарадзіла Махіра, бацьку Гілеада.
Затым сыны Манасы: Асрыэль, якога нарадзіла наложніца яго Сіра; яна таксама нарадзіла Махіра, бацьку Галаада.
І Махір узяў за жонку [сястру] Хуппіма і Шуппіма; і імя сястры іхняй — Мааха; а імя другога [сына] — Цэлафхад. І былі ў Цэлафхада дочкі.
Махір жа ўзяў жонку ад Хупіма і Супіма, і ён меў сястру на імя Мааха; імя ж другога сына — Салпаад, і ў Салпаада былі толькі дочкі.
І нарадзіла Мааха, жонка Махіра, сына, і назвала імя ягонае Пэрэш, а імя брата ягонага — Шэрэш; а сыны ягоныя — Улам і Рэкем.
І Мааха, жонка Махіра, нарадзіла сына і назвала яго Парэс; а імя брата яго было Сарэс, і яго сынамі былі Улам і Рэкем.
Сыны Улама: Бэдан. Гэта сыны Гілеада, сына Махіра, сына Манасы.
А сынамі Улама быў: Бадан; гэта сыны Галаада, сына Махіра, сына Манасы.
А сястра ягоная Гаммалехет нарадзіла Ішгода, Абіэзэра і Махлю.
Сястра ж яго Амалехэт нарадзіла Ісода, і Абіязэра, і Маалу.
І былі сыны Шэміды: Ахіян, Шэхем, Лікхі і Аніям.
А сынамі Сэміды былі: Ахін, і Сэхэм, і Лецы, і Аніям.
Сыны Эфраіма: Шутэлях, сын ягоны — Бэрэд, сын ягоны — Тахат, сын ягоны — Элеада, сын ягоны — Тахат,
А сыны Эфраіма: Сутала, сын яго, Барэд, сын яго, Тагат, сын яго, Элада, сын яго, Тагат, сын яго
сын ягоны — Завад, сын ягоны — Шутэлях, і Эзэр і Элеад. І забілі іх людзі Гату, народжаныя ў зямлі гэтай, бо яны зыйшлі захапіць статкі іхнія.
і яго ж сын Забад, і яго ж сын Сутала, і яго ж сын Эзэр і Элад. А забілі іх людзі з Гета, тутэйшыя, бо тыя напалі, каб захапіць уладанні іх.
І плакаў па іх Эфраім, бацька іхні, шмат дзён, і прыйшлі браты ягоныя пацешыць яго.
Такім чынам, Эфраім, бацька іх, доўгі час насіў па іх жалобу, і прыходзілі яго браты, каб суцешыць яго;
І ўвайшоў ён да жонкі сваёй, і яна зачала, і нарадзіла сына, і ён назваў імя ягонае Бэрыя, бо гора прыйшло ў дом ягоны.
і наведаў жонку сваю, якая пачала ды нарадзіла сына, і даў яму імя Бэрыя, бо здарылася няшчасце ў яго доме.
Дачка ягоная — Шээра. Яна пабудавала Бэт-Харон Ніжні і Верхні, і Уззэн-Шээру.
А дачка ў яго была Сара, якая пабудавала Бэтарон, Ніжні і Верхні, і Азэнсару.
А сын ягоны — Рэфах, і Рэшэф, і сын ягоны — Тэлях, сын ягоны — Тахан,
Затым сынамі яго былі Рэфа, і Рэсэф, і Тале, сын яго, які быў бацькам Таана,
сын ягоны — Лядан, сын ягоны — Амігуд, сын ягоны — Элішама,
які быў бацькам Лаады; яго сын таксама Аміюд, які быў бацькам Элісамы,
сын ягоны — Нун, сын ягоны — Егошуа.
які меў сына Нуна, які меў сына Ешуа.
А ўласнасьць іхняя і сялібы: Бэтэль і вёскі ягоныя; на ўсходзе — Нааран, на захадзе — Гезэр і вёскі ягоныя; Шэхем і вёскі ягоныя аж да Аі і вёсак ейных.
А ўладанні іх і месцы іх пражывання былі: Бэтэль з ваколіцамі яго і Наран на ўсход, а на захад — Газэр з ваколіцамі і Сіхэм з ваколіцамі яго аж да Гая з ваколіцамі яго.
А ў руках сыноў Манасы [былі]: Бэт-Шэан і вёскі ягоныя, Таанах і вёскі ягоныя, Мэгіддо і вёскі ягоныя, Дор і вёскі ягоныя. У іх жылі сыны Язэпа, сына Ізраіля.
Каля сыноў Манасы: Бэт-Сан і ваколіцы яго, Танах і ваколіцы яго, Магеда і ваколіцы яго, Дор з яго ваколіцамі. Тут пражывалі сыны Язэпа, сына Ізраэля.
Сыны Асэра: Імна, Ішва, Ішві, Бэрыя, і Сэрах, сястра іхняя.
Сынамі Асэра былі: Емна, і Ешуа, і Ішві, і Бэрыя ды Сараі, сястра іх.
Сыны Бэрыі: Хэвэр і Малькіэль. Ён — бацька Бірзаіта.
А сыны Бэрыі: Гебэр, і Мэлхіэль, які быў бацькам Барзайта.
Хэвэр нарадзіў Яфлета, Шамэра, Хатама, і Шую, сястру іхнюю.
Гебэр жа меў сына Ефлата, і Самэра, і Гатама, і сястру іх Суаа.
Сыны Яфлета: Пасах, Бімгал і Ашват. Гэта сыны Яфлета.
Сыны Ефлата: Пасэх, і Бамааль, і Асот; гэта сыны Ефлата.
Сыны Шамэра: Ахі, Рохга, Хубба і Арам.
Затым сыны Самэра, яго брата: Раага, і Габа, і Арам.
Сыны Гэлема, брата ягонага: Цафах, Імна, Шэлеш і Амаль.
Сыны ж Гатама, брата яго: Суфа, і Емна, і Сэлес, і Амал.
Сыны Цафаха: Суах, Харнэфэр, Шуал, Бэры, Імра,
Сыны Суфы: Суэ, Хамафэр, і Суал, і Бэры, і Ямра,
Бэцэр, Год, Шамма, Шылша, Ітран і Бээра.
Басор, і Од, і Сама, і Салуса, і Етра, і Бээра.
Сыны Етэра: Ефунна, Піспа і Ара.
Сыны Етэра: Ефонэ, і Пасфа, і Ара.
Сыны Ульлі: Арах, Ханніэль і Рыцыя.
Сыны ж Олы: Арэ, і Ханіэль, і Рэсія.
Усе гэтыя — сыны Асэра, галавы дому бацькоў сваіх, выбраныя, ваяры мужныя, галоўныя з князёў. І запісаны лік іхні як войска на вайне — дваццаць шэсьць тысячаў чалавек.
Усе гэтыя сыны Асэра, кіраўнікі адборныя родаў, галовы кіраўнікоў і наймужнейшыя людзі; а лік тых, хто быў запісаны ў баявое войска, — дваццаць шэсць тысяч.