1 летапісаў 7 разьдзел
Першая кніга летапісаў
Пераклад Яна Станкевіча → Пераклад Чарняўскага 2017
І ў сыноў Іссасхаровых: Фола а Пуа, Яшуў а Шымрон, чатыры.
Сыны Ісахара: Тола і Пува, Ясуб і Сэмрон — чацвёра.
І сынове Фоліны: Уз а Рэфая а Ерэль а Ягмай а Іўсам а Самуйла, галавы дому айцоў сваіх ад Фолы, мужы харобрыя ў пакаленьнях сваіх, каторых лік за дзён Давіда дваццаць дзьве тысячы шасьцьсот.
Сыны Толы: Озі, і Рафая, і Ерыэль, і Ема, і Ібсэм, і Самуэль, кіраўнікі родаў сваіх; з нашчадкаў Толы людзі наймужнейшыя, палічаныя і ў дні Давіда па іх радаводах — дваццаць дзве тысячы шэсцьсот.
І сыны Узавы: Ізрага; а сынове Ізражыны: Міхайла а Овада а Ёель, Ішша, пяцёх; усі яны галоўныя.
Сыны Озі: Ізрахія, які быў бацькам Міхаэля і Абадзіі, і Ёэль, і Ясія: усіх пяць кіраўнікоў.
І ад іх, у родах іхных, па дамох айцоў іхных, былі вяткі вояў на вайну — трыццаць шэсьць тысячаў; бо ў іх было шмат жонак і сыноў.
І пры іх былі ўзброеныя да бою дружыны па радаводах родаў сваіх, трыццаць шэсць тысяч, наймужнейшыя людзі, бо мелі яны многа жонак і дзяцей.
Братоў жа іхных, у вусіх радзімах Іссасхаровых, мужоў харобрых, было асьмідзясят сем тысячаў; усі лічаныя подле радаводаў іхных.
І браты іх ва ўсіх пакаленнях Ісахара, наймацнейшыя ў бітве, налічвалі восемдзесят сем тысяч.
У Веняміна: Бела а Бехер а Едзяель, трох.
Сыны Бэньяміна: Бэла, і Бахор, і Ядзігэль — трое.
Сынове Беліны: Ецбон а Уз а Узель а Ерымоф а Іры, пяцёх, галавы дому айцоў, мужы харобрыя. І палічаных іх подле радаводаў іхных дваццаць дзьве тысячы трыццаць чатыры.
Сыны Бэлы: Эцбон, і Озі, і Азіэль, і Ерымот і Урай: пяць кіраўнікоў родаў з наймацнейшых у бітве; лік іх — дваццаць дзве тысячы трыццаць чатыры.
І сынове Бехеравы: Зэміра а Ёаш а Елезэр а Елёенай а Омры а Ірэмоф а Ава а Анафоф а Алемеф, — усі гэтыя сынове Бехеравы.
Далей сыны Бахора: Заміра, і Ёас, і Эліязэр, і Эліёэнай, і Амры, і Ярмут, і Абія, і Анатот ды Алмат; гэта ўсе сыны Бахора.
І лік іх, подле радаводаў іхных у родах іхных, подле галоў дому айцоў іхных, мужоў харобрых — дваццаць тысячаў дзьвесьце.
А ў радаводах сваіх палічаны кіраўнікі родаў сваіх, наймужнейшыя ў войнах, — дваццаць тысяч дзвесце.
І сыны Едзяелявы: Білган. І сынове Білгановы: Еуш а Венямін а Егуд а Хенаана а Зэфан а Фаршыш а Агішагар.
Затым сыны Ядзігэля: Більган, сыны ж Більгана: Ягус, і Бэньямін, і Эгуд, і Ханаана, і Зэтан, і Тарсіс, і Ахісахар;
Усіх гэты сыноў Едзяелявых подле галоў айцоў іхных, мужоў харобрых — сямнанцаць тысячаў дзьвесьце, уступаючых у войска на вайну.
усе гэтыя сыны Ядзігэля — кіраўнікі родаў сваіх, наймужнейшыя — семнаццаць тысяч дзвесце тых, хто выходзіць на бой.
І Шуппім і Гуппім Іранкі; Гушым Агеронак.
Таксама Супім і Хупім, сыны Гіра, і Хусім — сын Агэра.
Сыны Неффалімовы: Ягцэель а Ґуні а Ецэр а Шаллум, сыны Білжыны.
А сыны Нэфталі: Ясіэль, і Гуні, і Язэр, і Сэлум — сыны Більгі.
Сыны Манасавы: Асрэль, каторага нарадзіла мамошка ягоная Арамлянка, яна ж нарадзіла Махіра, айца Ґілеада.
Затым сыны Манасы: Асрыэль, якога нарадзіла наложніца яго Сіра; яна таксама нарадзіла Махіра, бацьку Галаада.
І Махір узяў жонку Гуппіму а Шуппіму; імя сястры ягонае Мааха; імя другога Цэлофегад. І Цэлофегад меў дачкі.
Махір жа ўзяў жонку ад Хупіма і Супіма, і ён меў сястру на імя Мааха; імя ж другога сына — Салпаад, і ў Салпаада былі толькі дочкі.
І Мааха Махірыха нарадзіла сына і назвала імя ягонае Перэш, а імя брата ягонага Шэрэш; і сыны ягоныя: Улам а Рэкем.
І Мааха, жонка Махіра, нарадзіла сына і назвала яго Парэс; а імя брата яго было Сарэс, і яго сынамі былі Улам і Рэкем.
І сыны Уламовы: Бедан. Гэта сыны Ґілеадовы, сына Махіра Манасёнка.
А сынамі Улама быў: Бадан; гэта сыны Галаада, сына Махіра, сына Манасы.
А сястра ягоная Гаммолехеф нарадзіла Ішгода а Авезэра а Маглу.
Сястра ж яго Амалехэт нарадзіла Ісода, і Абіязэра, і Маалу.
І былі сыны Шэмідзіны: Агіян а Шэхем а Лікгі а Аням.
А сынамі Сэміды былі: Ахін, і Сэхэм, і Лецы, і Аніям.
Сыны Яхрэмавы: Шутэлаг, а Берэд, сын ягоны, а Фагаф, сын ягоны, а Елеада, сын ягоны, а Фагаф, сын ягоны,
А сыны Эфраіма: Сутала, сын яго, Барэд, сын яго, Тагат, сын яго, Элада, сын яго, Тагат, сын яго
А Завад, сын ягоны, а Шутэлаг, сын ягоны, а Езэр а Елеад. І забілі іх жыхары Ґафу, што радзіліся ў зямлі, бо яны зышлі захапіць стады іхныя.
і яго ж сын Забад, і яго ж сын Сутала, і яго ж сын Эзэр і Элад. А забілі іх людзі з Гета, тутэйшыя, бо тыя напалі, каб захапіць уладанні іх.
І плакаў па іх Яхрэм, айцец іхны, шмат дзён, і прышлі браты ягоныя пацешыць яго.
Такім чынам, Эфраім, бацька іх, доўгі час насіў па іх жалобу, і прыходзілі яго браты, каб суцешыць яго;
І ўвыйшоў да жонкі свае, і яна зачала а нарадзіла сына, і ён назваў імя ягонае: Бэра, бо ліха, было ў доме ягоным.
і наведаў жонку сваю, якая пачала ды нарадзіла сына, і даў яму імя Бэрыя, бо здарылася няшчасце ў яго доме.
І дачка ў яго Шэера. Яна збудавала Беф-Горон дольні й вышні а Уззэн-Шэеру.
А дачка ў яго была Сара, якая пабудавала Бэтарон, Ніжні і Верхні, і Азэнсару.
А Рэфаг, сын ягоны, а Рэшэф а Фелаг, сын ягоны, а Фаган, сын ягоны,
Затым сынамі яго былі Рэфа, і Рэсэф, і Тале, сын яго, які быў бацькам Таана,
Ладан, сын ягоны, Аммігуд, сын ягоны, Елішама, сын ягоны,
які быў бацькам Лаады; яго сын таксама Аміюд, які быў бацькам Элісамы,
Нун, сын ягоны, Ігошуа, сын ягоны.
які меў сына Нуна, які меў сына Ешуа.
І дзяржавы іхныя і сялібы: Бэт-Эль а местачкі яго; на ўсход Нааран, на захад Ґезэр а местачкі яго; Шыхем таксама й местачкі яго аж да Айі а местачкаў яе.
А ўладанні іх і месцы іх пражывання былі: Бэтэль з ваколіцамі яго і Наран на ўсход, а на захад — Газэр з ваколіцамі і Сіхэм з ваколіцамі яго аж да Гая з ваколіцамі яго.
А з боку сыноў Манасавых: Беф-Шэан а местачкі яго, Фаанах а местачкі яго, Меґіддо а местачкі яго, Дор а местачкі яго. У іх жылі сынове Язэпавы, сына Ізраелявага.
Каля сыноў Манасы: Бэт-Сан і ваколіцы яго, Танах і ваколіцы яго, Магеда і ваколіцы яго, Дор з яго ваколіцамі. Тут пражывалі сыны Язэпа, сына Ізраэля.
Сынове Ашэравы: Імна а Ішва а Ішві а Бэра, а Сэраг, сястра іхная.
Сынамі Асэра былі: Емна, і Ешуа, і Ішві, і Бэрыя ды Сараі, сястра іх.
Сыны Бэрыны: Гэвер а Малхіель. Ён айцец Бірзаіфа.
А сыны Бэрыі: Гебэр, і Мэлхіэль, які быў бацькам Барзайта.
Гэвер нарадзіў Яфлета а Шомера а Гофама а Шую, сястру іхную.
Гебэр жа меў сына Ефлата, і Самэра, і Гатама, і сястру іх Суаа.
Сыны Яфлетавы: Пасах а Бімгал а Ашваф. Гэта сыны Яфлетавы.
Сыны Ефлата: Пасэх, і Бамааль, і Асот; гэта сыны Ефлата.
Сыны Шэмеравы: Агі а Рогґа, Гуўва а Арам.
Затым сыны Самэра, яго брата: Раага, і Габа, і Арам.
І сыны брата ягонага Гэлема: Цофаг а Імна а Шэлеш а Амал.
Сыны ж Гатама, брата яго: Суфа, і Емна, і Сэлес, і Амал.
Сынове Цофаговы: Суаг а Гарнефер а Шуал а Беры а Імра.
Сыны Суфы: Суэ, Хамафэр, і Суал, і Бэры, і Ямра,
Бецэр а Год а Шамма а Шылша а Іфран а Беера.
Басор, і Од, і Сама, і Салуса, і Етра, і Бээра.
Сыны Еферавы: Ефунне а Піспа а Ара.
Сыны Етэра: Ефонэ, і Пасфа, і Ара.
Сыны Ульліны: Араг а Ганнель а Рыца.
Сыны ж Олы: Арэ, і Ханіэль, і Рэсія.
Усі гэтыя сынове Ашэравы, галавы дому айцоў сваіх, абраныя дужасілы, галоўныя з князёў. І іх лік подле радаводаў у войску, на вайне дваццаць шэсьць тысячаў чалавекаў.
Усе гэтыя сыны Асэра, кіраўнікі адборныя родаў, галовы кіраўнікоў і наймужнейшыя людзі; а лік тых, хто быў запісаны ў баявое войска, — дваццаць шэсць тысяч.