1 летапісаў 26 разьдзел

Першая кніга летапісаў
Пераклад Яна Станкевіча → Пераклад Чарняўскага 2017

 
 

Во рады брамнікаў: з Корычаў: Мешэлема Коранок, із сыноў Асафовых.
 
Раздзяленне на прыдзверных такое: з Корэ: Мэсалемія, сын Корэ з сыноў Абіясафа.

І ў Мешэлемы сынове: Захара пяршак, Едзяель другі, Зэвада трэйці, Яфнель чацьверты,
 
Сыны Мэсалеміі: Захарыя — першародны, Ядзігэль — другі, Забадзія — трэці, Ятанаэль — чацвёрты,

Елам пяты, Егоганан шосты, Елегоенай сёмы.
 
Элам — пяты, Ёганан — шосты, Эліёэнай— сёмы.

Сынове Овед-Едомавы: Шэмая пяршак, Егозавад другі, Ёаг трэйці, Сахар чацьверты, Нефанэль пяты,
 
Сыны ж Абэдэдома: Сямэя — першародны, Ёзабад — другі, Ёах — трэці, Сахар — чацвёрты, Натанаэль — пяты,

Амель шосты, Іссасхар сёмы, Пеулефай восьмы, бо Бог дабраславіў яго.
 
Аміэль — шосты, Ісахар — сёмы, Палаці — восьмы, яго бо дабраславіў Бог.

І ў Шэмаі, сына ягонага, нарадзіліся сынове, што радзілі ў доме айцоў, бо дужасілы яны.
 
А ў сына яго Сямэі нарадзіліся сыны, кіраўнікі сем’яў іх; яны бо былі наймужнейшымі людзьмі;

Сынове Шэмаіны: Офні а Рахвайла а Овед, Елізавад, каторых браты дужасілы, Елігу а Сэмаха.
 
такім чынам, сыны Сямэі: Отні, і Рафаэль, і Абэд, і Эльзабад, браты яго, наймужнейшыя людзі, а таксама Элію і Самахія;

Усі яны із сыноў Овед-Едомавых; яны а сыны іхныя а браты іхныя мужы дужасілы ў службе: шасьцьдзясят двух у Овед-Едома.
 
усе яны былі з сыноў Абэдэдома, яны і сыны іх ды браты іх — наймужнейшыя ў службе — шэсцьдзесят два — ад Абэдэдома.

І ў Мэшэлемы сыноў а братоў, людзёў здольных, асьмінанцацёх.
 
Затым Мэсалемія меў сыноў і братоў, найдужэйшых, васемнацаць.

І ў Госы, із сыноў Мераравых, былі сынове: Шымры галоўны, — хоць ён ня быў пяршак, але айцец ягоны пастанавіў яго за галоўнага, —
 
А Госа з сыноў Мэрары, меў сыноў: Сэмры кіраўніка, ён бо не быў першародным, аднак бацька паставіў яго кіраўніком,

Гілка другі, Тэваля трэйці, Захара чацьверты; усіх сыноў а братоў у Госы было трынанцацёх.
 
другі — Хэлькія, трэці — Табэлія, чацвёрты — Захарыя; усе гэта сыны і браты Госа — разам трынаццаць.

Памеж гэтых былі рады брамнікаў, памеж галоўных мужоў, старожа на супроці братоў сваіх, паслугаваць у доме СПАДАРОВЫМ.
 
Такія падзелы прыдзверных: як галовы сем’яў мелі службу, так і браты іх служылі ў доме Госпадавым.

І кідалі яны на жэрабя, як малы, так і вялікі, па дамох айцоў сваіх, на кажную браму.
 
Такім чынам, кідалі жэрабя нароўні і малыя, і вялікія па сваіх родах на кожную браму.

І выпала жэрабя на ўсход Шэлеме; і Захары, сыну ягонаму, разумнаму парадніку, кідалі на жэрабя, і выпала яму жэрабя на поўнач;
 
Так на Сэлемію выпала жэрабя на ўсходнюю браму; затым на Захарыю, сына яго, кемлівага, і найразважнейшага, і вучонага, жэрабя пала на бок паўночны;

Овед-Едому на паўдня, я сыном ягоным дом збораў;
 
а на Абэдэдома — на паўднёвы, і на сыноў яго — на кладоўку;

Шупіму а Госе на захад, ля брамы Шалехет, на дарозе ўзыходзячай, старожа супроці старожы.
 
на Сэпіма і Госу — на заходні, побач брамы Сальлехэт, пры дарозе ўгору. Варта каля варты:

На ўсход па шасьцёх Левітаў, на поўнач што дзень чатырох, на паўдня што дзень чатырох, ля збораў па двух;
 
ад усходу штодзень шэсць левітаў; і ад поўначы штодзень чатыры, і ад поўдня штодзень таксама чатыры, і пры кладоўцы — два разы па двое,

Ля Парбару на захад чатырох на дарозе і двух ля самага Парбару.
 
Пры Парбары, таксама ад захаду, чатыры пры дарозе, двое пры Парбары.

Гэта рады брамнікаў, сыноў Корыных і сыноў Мепаравых.
 
Такі падзел прыдзверных сыноў Корэ і Мэрары.

І зь Левітаў: Агія над скарбамі дому СПАДАРОВАГА і да скарбаў сьвятых рэчаў.
 
Затым левіты, браты іх, пільнавалі скарбы дома Божага і скарбы асвячоных рэчаў:

Сынове Ладана: Ґершонёнкі ад Ладана, галавы айцоў Ладановых — Егіель Ґершоніч.
 
з сыноў Ладана, Гэрсаніты, кіраўнікі родаў Лаэдана, Гэрсаніты былі Ягіэлітамі.

Сыны Егіелявы: Зэфам а Еель брат ягоны — над скарбамі дому СПАДАРОВАГА.
 
Сыны Ягіэля: Зэтам і брат яго Ёэль пільнавалі скарбы дома Госпадавага.

З Амрамовічаў, Іцгарэвічаў, Гэўронавічаў, Узелевічаў:
 
Паміж Амрамітаў, і Ісаарытаў, і Гебранітаў, і Азіэлітаў:

І Шэвуель, сын Ґершома Масяёнка, нагляднік над скарбамі.
 
Субаэль, сын Гэрсама, сына Майсея, — загадчык скарбаў.

І браты ягоныя зь Елезэра: Рэгава, сын ягоны, а Ісая, сын ягоны, а Ёрам, сын ягоны, а Зыхра, сын ягоны, а Шэломоф, сын ягоны.
 
Таксама браты яго, нашчадкі Эліязэра: яго сын Рагобія, і яго сын Есая, і яго сын Ёрам, таксама яго сын Зэхры, і яго сын Сэлеміт.

Шэломоф а браты ягоныя над усімі скарбамі пасьвячаных рэчаў, каторыя пасьвяцілі кароль Давід а галавы айцоў, вайводцы над тысячымі, над сотнямі і вайводцы войска;
 
Той жа Сэлеміт ды яго браты пільнавалі ўсе скарбы асвячоных рэчаў, якія асвяціў цар Давід, і кіраўнікі родаў, і тысячнікі, і сотнікі ды кіраўнікі войска,

Із заваяваньняў а із здабыткаў яны пасьвячалі на ўмацаваньне дому СПАДАРОВАГА.
 
тое, што было з войнаў і здабытае ў баях асвяцілі на ўтрыманне дома Госпадавага.

І ўсе, што пасьвяціў Самуйла відзеньнік а Саўла Кішанок а Авенір Ніранок а Ёаў Цэруёнак, — усе пасьвячанае на руках у Шэломофа а братоў ягоных.
 
І ўсё, што асвяціў Самуэль, Прадракальнік, і Саўл, сын Кіса, і Абнэр, сын Нэра, і Ёаб, сын Сэруі, — усе святыя прынашэнні былі пад апекай Сэлеміта і яго братоў.

З Іцгарэвічаў: Хенаня а сыны ягоныя — на навонную службу ў Ізраеля, за ўраднікаў а судзьдзяў.
 
А з Ісаарытаў і Хананія і яго сыны былі прызначаны да знешніх спраў Ізраэля як кіраўнікі і суддзі.

З Гэўронічаў: Гашава а браты ягоныя, людзі мужныя, тысяча сямсот, мелі нагляд над Ізраелям на гэтым баку Ёрдану, на захад, у вусялякай рабоце СПАДАРОВАЙ і службе каралеўскай.
 
Затым з Гебранітаў Гасабія і браты яго, людзі спраўныя, тысяча семсот, мелі нагляд над Ізраэлем на другім баку Ярдана на захад ва ўсіх справах Госпада ды ў службе царскай;

У Гэўронічаў: Ер’я галавою Гэўронічаў, подле родаў айцоў сваіх. Сараковага году дзяржавы Давідавае, і шукалі, і знайшлі межы іх людзёў дужасілаў у Язэру Ґілеадзкім.
 
а над Гебранітамі кіраўніком быў Ерыя па іх родах і пакаленнях. На саракавы год царавання Давіда шукалі іх і знайшлі паміж іх людзей мужных у Язэры ў Галаадзе,

І браты ягоныя, людзі здольныя, дзьве тысячы сямсот, галавы айцоў. Іх прызначыў кароль Давід над пляменям Рувінавым, Ґадавым а над палавіцаю плямені Манасавага ў вусіх справах Божых і справах каралёвых.
 
і братоў яго — дзве тысячы семсот чалавек, спраўных кіраўнікоў родаў; І іх цар Давід паставіў над Рубэнітамі, і Гадытамі, і паловай пакалення Манасы дзеля ўсіх спраў Божых і царскіх.