Біблія » Пераклады » Пераклад Яна Станкевіча

1 Летапісу 26 1 Летапісу 26 разьдзел

1 Во рады брамнікаў: з Корычаў: Мешэлема Коранок, із сыноў Асафовых.
2 І ў Мешэлемы сынове: Захара пяршак, Едзяель другі, Зэвада трэйці, Яфнель чацьверты,
3 Елам пяты, Егоганан шосты, Елегоенай сёмы.
4 Сынове Овед-Едомавы: Шэмая пяршак, Егозавад другі, Ёаг трэйці, Сахар чацьверты, Нефанэль пяты,
5 Амель шосты, Іссасхар сёмы, Пеулефай восьмы, бо Бог дабраславіў яго.
6 І ў Шэмаі, сына ягонага, нарадзіліся сынове, што радзілі ў доме айцоў, бо дужасілы яны.
7 Сынове Шэмаіны: Офні а Рахвайла а Овед, Елізавад, каторых браты дужасілы, Елігу а Сэмаха.
8 Усі яны із сыноў Овед-Едомавых; яны а сыны іхныя а браты іхныя мужы дужасілы ў службе: шасьцьдзясят двух у Овед-Едома.
9 І ў Мэшэлемы сыноў а братоў, людзёў здольных, асьмінанцацёх.
10 І ў Госы, із сыноў Мераравых, былі сынове: Шымры галоўны, — хоць ён ня быў пяршак, але айцец ягоны пастанавіў яго за галоўнага, —
11 Гілка другі, Тэваля трэйці, Захара чацьверты; усіх сыноў а братоў у Госы было трынанцацёх.
12 Памеж гэтых былі рады брамнікаў, памеж галоўных мужоў, старожа на супроці братоў сваіх, паслугаваць у доме СПАДАРОВЫМ.
13 І кідалі яны на жэрабя, як малы, так і вялікі, па дамох айцоў сваіх, на кажную браму.
14 І выпала жэрабя на ўсход Шэлеме; і Захары, сыну ягонаму, разумнаму парадніку, кідалі на жэрабя, і выпала яму жэрабя на поўнач;
15 Овед-Едому на паўдня, я сыном ягоным дом збораў;
16 Шупіму а Госе на захад, ля брамы Шалехет, на дарозе ўзыходзячай, старожа супроці старожы.
17 На ўсход па шасьцёх Левітаў, на поўнач што дзень чатырох, на паўдня што дзень чатырох, ля збораў па двух;
18 Ля Парбару на захад чатырох на дарозе і двух ля самага Парбару.
19 Гэта рады брамнікаў, сыноў Корыных і сыноў Мепаравых.
20 І зь Левітаў: Агія над скарбамі дому СПАДАРОВАГА і да скарбаў сьвятых рэчаў.
21 Сынове Ладана: Ґершонёнкі ад Ладана, галавы айцоў Ладановых — Егіель Ґершоніч.
22 Сыны Егіелявы: Зэфам а Еель брат ягоны — над скарбамі дому СПАДАРОВАГА.
23 З Амрамовічаў, Іцгарэвічаў, Гэўронавічаў, Узелевічаў:
24 І Шэвуель, сын Ґершома Масяёнка, нагляднік над скарбамі.
25 І браты ягоныя зь Елезэра: Рэгава, сын ягоны, а Ісая, сын ягоны, а Ёрам, сын ягоны, а Зыхра, сын ягоны, а Шэломоф, сын ягоны.
26 Шэломоф а браты ягоныя над усімі скарбамі пасьвячаных рэчаў, каторыя пасьвяцілі кароль Давід а галавы айцоў, вайводцы над тысячымі, над сотнямі і вайводцы войска;
27 Із заваяваньняў а із здабыткаў яны пасьвячалі на ўмацаваньне дому СПАДАРОВАГА.
28 І ўсе, што пасьвяціў Самуйла відзеньнік а Саўла Кішанок а Авенір Ніранок а Ёаў Цэруёнак, — усе пасьвячанае на руках у Шэломофа а братоў ягоных.
29 З Іцгарэвічаў: Хенаня а сыны ягоныя — на навонную службу ў Ізраеля, за ўраднікаў а судзьдзяў.
30 З Гэўронічаў: Гашава а браты ягоныя, людзі мужныя, тысяча сямсот, мелі нагляд над Ізраелям на гэтым баку Ёрдану, на захад, у вусялякай рабоце СПАДАРОВАЙ і службе каралеўскай.
31 У Гэўронічаў: Ер’я галавою Гэўронічаў, подле родаў айцоў сваіх. Сараковага году дзяржавы Давідавае, і шукалі, і знайшлі межы іх людзёў дужасілаў у Язэру Ґілеадзкім.
32 І браты ягоныя, людзі здольныя, дзьве тысячы сямсот, галавы айцоў. Іх прызначыў кароль Давід над пляменям Рувінавым, Ґадавым а над палавіцаю плямені Манасавага ў вусіх справах Божых і справах каралёвых.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter

Першая кніга Летапісу, 26 разьдзел

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.