Біблія » Пераклады » Пераклад Яна Станкевіча

1 Летапісу 20 1 Летапісу 20 разьдзел

1 За год, у часе выхаду каралёў на вайну, вывеў Ёаў войскі, і спустошыў край сыноў Амонавых, і прышоў, і аблёг Раўву. Давід жа заставаўся ў Ерузаліме. Ёаў заваяваў Раўву і разбурыў яе.
2 І ўзяў Давід карону караля іхнага з галавы ягонае; і даведаўся, што яна важыла талань золата, і было на ёй дарагое каменьне; і была на галаве ў Давіда. І здабытку вельма шмат вынес ізь места.
3 А люд, што быў у ім, вывеў і парэзаў іх піламі, зялезнымі скарадамі а сякірамі. Гэтак зрабіў Давід із усімі местамі сыноў Амонавых; і зьвярнуўся Давід а ўвесь люд да Ерузаліму.
4 Просьле гэтага цягнулася вайна зь Пілішчанмі ў Ґезэру. Тады Сівехай Гушацянін забіў Сыпая, аднаго з патомкаў Рэфаімаў. І яны былі зваяваны.
5 І ўзноў была вайна зь Пілішчанмі. І забіў Елганан Яіронак Лагму, брата Ґоляфовага, Ґіфяніна, у каторага дзяржаньне дзіды было, як навой у ткачоў.
6 І была яшчэ вайна ў Ґафе. Там быў адзін чалавек вялікага складу, у каторага было па шэсьць палцаў, усяго двадцаць чатыры. І ён таксама быў з патомкаў Рэфаімаў.
7 Ён вярнуў на Ізраеля; і забіў яго Ёнафан, сын Шыма, брата Давідавага.
8 Гэта былі роджаныя з Рэфаімаў у Ґафе, і загінулі ад рукі Давіда і ад рукі служцоў ягоных.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter

Першая кніга Летапісу, 20 разьдзел

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.