Біблія » Пераклады » Пераклад Яна Станкевіча

1 Летапісу 9 1 Летапісу 9 разьдзел

1 Дык усі Ізраяляне палічаны подле радаводаў; і вось, яны запісаны ў кнігу каралёў Ізраельскіх а Юдэйскіх, і былі пераселены да Бабілёну за выступы свае.
2 Жыхары першыя ў дзяржавах сваіх, па местах Ізраельскіх, былі Ізраяляне, сьвятары, Левіты а нефінеі.
3 У Ерузаліме жылі із сыноў Юдзіных а із сыноў Веняміновых а із сыноў Яхрэмавых а Манасавых:
4 Уфай, сын Аммігуда, сына Амравага, сына Імравага, сына Ванявага, — із сыноў Перэцавых, сына Юдзінага;
5 Із сыноў Шылонавых Асая пяршак а сыны ягоныя;
6 Із сыноў Зэрагавых — Еуель а браты іхныя, — шасьцьсот дзевяцьдзясят;
7 Із сыноў Веняміновых: Саллу, сын Мешуламоў, сына Годавінага, сына Гассэнуінага;
8 І Іўна Ерогамёнак, і Эла, сын Уза Міхранка, і Мешулам, сын Шэфацін, сына Рэгуеля Іўнянка,
9 І браты іхныя, подле родаў іхных: дзевяцьсот пяцьдзясят шасьцёх, — усі гэтыя мужы галавы айцоў у доме айцоў сваіх.
10 А ізь сьвятароў: Едая а Егоярыў а Яхін,
11 Азара сын Гілкі, сына Мешуламовага, сына Садокавага, сына Мераёфа Агітувёнка, начэльнік у доме Божым;
12 І Адая сын Ерогама, сына Пашура Малхіёнка; і Маасай, сын Адзеля, сына Ягзэравага, сына Мешуламовага, сына Мешылеміфа Іммеронка;
13 І браты іхныя, галавы дому айцоў сваіх: тысяча сямсот шасьцьдзясят, — людзі дужасілы ў рабоце служэньня ў доме Божым.
14 А зь Левітаў: Шэмая сын Гашува, сына Азрыкама Гашавёнка, — із сыноў Мераравых;
15 Вакбакар, Герэш а Ґалал а Матфаня, сын Міхі, сына Зыхры Асафёнка;
16 І Овада, сын Шэмаі, сына Ґалала Ідыфунёнка, і Берэха, сын Асы Елканёнка, каторы жыў у сёлах Нетофафскіх.
17 І брамнікі: Шалум а Акуў а Талмон а Агіман і браты іхныя; Шалум галоўны,
18 Каторы дагэтуль у браме каралеўскай на ўсход; яны брамнікі подле вяткаў сыноў Левавых.
19 Шалум, сын Кора, сына Авасафавага Каранка, і браты ягоныя з дому айца ягонага, Корычы, былі над работаю службы, вартаўнікамі парогаў будану, а бацькі іхныя, будучы над войскам СПАДАРОВЫМ, былі вартаўнікамі ўходу.
20 А Фінегас Елеазаронак уперад быў начэльнікам над імі, і СПАДАР быў ізь ім.
21 Захара Мешэлеменак — брамнік ля ўходу будану збору.
22 Усіх іх, абраных за брамнікаў да парогаў, было дзьвесьце двананцацёх. Яны палічаны подле радаводаў сёлаў сваіх. Іх прызначыў Давід а Самуйла прарока дзеля вернасьці іх.
23 І яны і сынове іхныя над брамамі дому СПАДАРОВАГА — над домам-буданом, на вартах,
24 Каб былі на чатырох старанах брамнікі: на ўсходняй, заходняй, паўночнай і паўднявой.
25 Браты ж іх заставаліся ў сёлах сваіх, мелі прыходзіць сем дзён ад часу да часу, каб быць ізь імі;
26 Бо дзеля вернасьці былі гэтыя чатыры дужыя брамнікі, яны Левіты, і яны былі над каморамі а скарбамі Дому СПАДАРОВАГА.
27 І навокал дому Божага яны начавалі, бо гэта старожа была на іх, і адпіраньне яго раніца ў раніцу.
28 І зь іх былі над судзьдзям багаслужбы, бо лічбаю ўносілі іх і лічбаю выносілі;
29 І ізь іх прызначаны над судзьдзям, і над усімі снадзівамі сьвятыні, і над ценькаю мукою, і віном, і аліваю, і кадзілам, і пахнючымі рэчамі.
30 І із сыноў сьвятарскіх былі складаньнікі масьцяў а пахнючых рэчаў.
31 Матыфа зь Левітаў, — ён пяршак Шалума Корыча, — меў давер да работы на сквародах.
32 І із сыноў Когафовых, із братоў іхных былі над хлябамі Выкладу, каб гатаваць іх кажную сыботу.
33 А вось, пяюны, галоўныя з айцоў Левітаў, каторыя заставаліся ў пакоях, былі вольныя, бо дзень і ноч на іх была гэта работа.
34 Гэтыя галоўныя айцове зь Левітаў былі галоўныя ў радох сваіх; яны жылі ў Ерузаліме.
35 У Ґівеоне жылі: айцец Ґівеонян Еель, — імя жонкі ягонае Мааха, —
36 І сын ягоны, пяршак Аўдон, Цур а Кіш а Ваал а Нер а Надаў
37 А Ґедор а Аго а Захара а Міклоф.
38 Міклоф нарадзіў Шымеама. І яны ля братоў сваіх жылі ў Ерузаліме, разам із братамі сваімі.
39 Нер нарадзіў Кіша, Кіш нарадзіў Саўлу, Саўла нарадзіў Ёнафана а Малхішуу а Авінадава а Ешбаала.
40 Сын Ёнафаноў Мерыб-Баал; Мерыб-Баал нарадзіў Міху.
41 Сыны Мішыны: Піфон а Мелех а Фагрэя.
42 Агаз нарадзіў Яру; Яра нарадзіў Алемефа а Азмавефа а Зымру; Зымра нарадзіў Моцу;
43 Моца нарадзіў Бінею; Рэфая сын ягоны; Елеаса, сын ягоны; Ацэль, сын ягоны.
44 Ув Ацэля шасьцёх сыноў, гэта ймёны іхныя: Азрыкам, Бохеру а Ізмайла а Шэара а Овада а Ганан. Гэта сынове Ацэлявы.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter

Першая кніга Летапісу, 9 разьдзел

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.