Біблія » Пераклады » Пераклад Чарняўскага 2017

1 Хронікаў 9 1-я Хронікаў 9 разьдзел

1 Так былі пералічаны ўсе ізраэльцы, і колькасць іх была запісана ў Кнізе цароў Ізраэля і Юды. І былі пераселены ў Бабілон дзеля злачынства свайго.
2 Тыя, хто былі першымі жыхарамі, што жылі ў сваіх сялібах ды ў сваіх гарадах, гэта ізраэльцы, і святары, і левіты ды нявольнікі святыні.
3 У Ерузаліме жылі нашчадкі Юды, і нашчадкі Бэньяміна, таксама нашчадкі Эфраіма і Манасы.
4 Утай, сын Аміюда, сына Амры, сына Імры, сына Бані: з сыноў Пэрэса — сына Юды;
5 і з сіланітаў: першародны — Асая, ды яго сыны;
6 з сыноў жа Зары: Егуэль і браты яго, лікам шэсцьсот дзевяноста.
7 Потым з сыноў Бэньяміна: Салу, сын Масалы, сына Адовіі, сына Асаны
8 і Ёвана, сын Ерахама, і Эла, сын Озі, сына Махоры, і Масала, сын Сафаціі, сына Рагуэля, сына Эбаніі
9 ды браты іх па іх радаводах — дзевяцьсот пяцьдзесят шэсць; усе яны былі кіраўнікамі родаў паводле сваіх пакаленняў.
10 А са святароў: Ядая, Ёярыб і Яхін,
11 таксама Азарыя, сын Хэлькіі, сына Масалы, сына Садока, сына Мэраёта, сына Ахітуба — кіраўнік дома Божага.
12 Затым Адая, сын Ерахама, сына Пасура, сына Мэльхіі, ды Маасай, сын Адзіэля, сына Езры, сына Масалы, сына Масаламота, сына Эмэра,
13 таксама браты іх, кіраўнікі па родах сваіх — тысяча семсот шэсцьдзесят, найдужэйшыя па сіле для выканання службы ў доме Божым.
14 З левітаў жа: Сямэй, сын Гасуба, сын Эзрыкі, сына Гасабіі з сыноў Мэрары;
15 таксама Бакбакар, Гарэс, і Галал, і Матанія, сын Міхі, сына Зэхры, сына Асафа,
16 і Абдзія, сын Сямэі, сына Галала, сына Ідытуна; дый Барахія, сын Асы, сына Эльканы, які пражываў на панадворку нэтафатытаў.
17 А прыдзверныя: Сэлум, і Акуб, і Тэльмон, і Ахіман; дый брат іх Сэлум — кіраўнік,
18 і ён аж дагэтуль знаходзіцца ва ўсходняй браме цара. Гэта былі прыдзверныя ў лагерах левітаў.
19 А Сэлум, сын Корэ, сына Абіясафа, сына Корэ з братамі сваімі з дому бацькі свайго; гэтыя карыты служылі вартаўнікамі ля парога палаткі; а бацькі іх пільнавалі ўваход у лагер Госпадаў.
20 А Пінхас, сын Элеязэра, быў даўней іх кіраўніком — хай будзе Госпад з ім! —
21 Захарыя, сын Масаламіі, быў прыдзверным ля ўваходу ў палатку сустрэчы.
22 Усіх, выбраных на прыдзверных пры брамах, было дзвесце дванаццаць, і былі яны занесены ў спіскі па сваіх сялібах, што ўстанавіў Давід і Самуэль, прадбачваючы вечную павіннасць,
23 так для іх саміх, як і для сыноў іх на варту пры брамах дома Госпада і для дома палаткі.
24 Па чатырох баках былі прыдзверныя: гэта значыць на ўсходзе і захадзе, на поўначы і на поўдні.
25 Браты ж іх пражывалі ў сваіх сялібах і прыходзілі час ад часу, каб быць з імі, праз сем дзён.
26 Гэтыя бо чатыры кіраўнікі прыдзверных мелі вечны абавязак. Гэта значыць, што гэтыя левіты былі адказныя за пакоі і скарбы дома Госпадава.
27 Таксама яны начавалі каля святыні Госпадавай у час варты сваёй, так што нараніцы самі адкрывалі брамы.
28 Некаторыя з іх былі пастаўлены над посудам службы, па ліку бо ўношваўся посуд і выносіўся;
29 некаторыя з іх, якім былі даручаны прыналежнасці, што ўжываліся пры службе Божай, адказвалі за муку, і віно, і алей, і фіміам, і бальзамы.
30 А некаторыя сыны святароў выраблялі алейкі з бальзамаў:
31 і Матація, з левітаў, першародны Сэлума Карыта, меў абавязкам увесь час сачыць за тым, што смажыцца на патэльні.
32 Затым з сыноў Кагата, з іх братоў, некаторыя мелі абавязкам сачыць за хлябамі пакладнымі, каб заўсёды, на кожную суботу, пяклі свежы хлеб.
33 Гэта спевакі, кіраўнікі па родах левітаў, якія заставаліся ў пакоях, вольных ад іншых заняткаў, так што днём і ноччу ўвесь час выконвалі сваю службу.
34 Гэта былі кіраўнікі — галовы родаў левітаў па іх пакаленнях, паводле іх радаводаў; і пражывалі яны ў Ерузаліме.
35 А ў Габаоне жылі бацька Габаона Егіэль, і імя жонкі яго было Мааха.
36 Сынам яго першародным быў Абдон, і Сур, і Кіс, і Баал, і Нэр, і Надаб,
37 таксама Гэдор, і Ахія, і Захарыя, і Мацэлот.
38 Затым Мацэлот быў бацькам Самаа; яны жылі ў мясцовасці братоў сваіх у Ерузаліме са сваімі братамі.
39 А Нэр быў бацькам Кіса, а Кіс — бацькам Саўла. А Саўл быў бацькам Ёнатана, і Мэльхісуа, і Абінадаба, і Ісбаала.
40 Сынам жа Ёнатана быў Мэрыбаал, і Мэрыбаал быў бацькам Міхі.
41 Затым сынамі Міхі былі: Пітон, і Мэлех, і Тараа, і Ахаз.
42 Ахаз жа быў бацькам Яры, а Яра быў бацькам Алмата, і Азмавэта, і Замбры; Замбры ж меў сына Мосу.
43 Моса ж меў сына Банаа, а яго сын Рафая быў бацькам Эласы, а ён меў сына Асэля.
44 Затым Асэль меў шэсць сыноў на імёны: Эзрыка, яго першародны, Ізмаэль, Сарыя, Азарыя, Абдзія, Ханан; гэта сыны Асэля.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter

Першая кніга Хронікаў, 9 разьдзел

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.

Біблейскае таварыства ў Рэспубліцы Беларусь

Публікуецца з дазволу Міжканфесіянальнага хрысціянскага рэлігійнага брацтва
«Біблейскае таварыства ў Рэспубліцы Беларусь».
© 2017