Біблія » Пераклады » Пераклад Чарняўскага 2017

1 Хронікаў 3 1-я Хронікаў 3 разьдзел

1 А сыны Давіда, якія нарадзіліся ў яго ў Геброне: першародны Амнон ад Ахінаам, езрагэлькі, другі Даніэль ад Абігайль, кармэліткі,
2 трэці Абсалом, сын Маахі, дачкі Талмая, цара Гэсура, чацвёрты Адонія, сын Хагіт,
3 пяты Сафація — ад Абіталь, шосты Етраам — ад Эглы, жонкі яго.
4 Дык шэсць нарадзілася ў яго ў Геброне, дзе цараваў сем гадоў ды шэсць месяцаў. А трыццаць тры гады быў царом у Ерузаліме.
5 А ў Ерузаліме нарадзіліся ў яго сыны: Самуа, і Сабаб, і Натан, і Саламон — чацвёра ад Бэтсэбы, дачкі Аміэля;
6 Ебагар, таксама і Элісама, і Эліпалет,
7 і Нога, і Напэг, і Яфія,
8 і таксама Элісама, і Эліяда, і Эліпалет — разам дзевяць.
9 Усе яны былі сынамі Давіда, не лічачы сыноў наложніц; і яны мелі сястру Тамар.
10 Сынам жа Саламона быў Рабаам; сын якога Абія быў бацькам Асы, ад яго таксама нарадзіўся Язафат,
11 бацька Ярама, сын Ярама — Ахазія, ад якога нарадзіўся Ёас.
12 І сын Ёаса Амазія быў бацькам Азарыі, а сын Азарыі Ёатам
13 быў бацькам Ахаза, бацькі Эзэкіі, ад якога нарадзіўся Манаса.
14 А сынам Манасы быў Амон, бацька Осіі.
15 А сынамі Осіі былі: першародны Ёханан, другі — Ёакім, трэці — Сэдэцыя, чацвёрты — Сэлум.
16 Сынамі Ёакіма былі: яго сын Ёахін і яго сын Сэдэцыя.
17 Сынамі Ёахіна былі палонныя: сын яго Салаціэль,
18 Мэльхірам, Падая, Сэнасэр і Яцэмія, Гасама і Надабія.
19 Сынамі Падаі былі: Зарабабэль і Сямэй. Сынамі Зарабабэля былі: Масала, Хананія і Саламіт, сястра іх,
20 Гасаба, і Агол, і Барахія, і Гасадыя, Ёсабхасэд — пяцёра.
21 Сынамі ж Хананіі былі: Пэлція, Есая, Рафая, Арнан, Абдзія і Сахэнія.
22 Сынамі Сахэніі былі: Сямэя, і Гатус, і Ігал, і Барыя, і Наарыя, і Сафат, лікам шэсць.
23 Сынамі Наарыі былі: Эліёэнай, і Эзэкія, і Эзрыка — трое.
24 Сынамі Эліёная былі: Адовія, і Эліясіб, і Пэлея, і Акуб, і Ёханан, і Далая, і Анані — сямёра.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter

Першая кніга Хронікаў, 3 разьдзел

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.

Біблейскае таварыства ў Рэспубліцы Беларусь

Публікуецца з дазволу Міжканфесіянальнага хрысціянскага рэлігійнага брацтва
«Біблейскае таварыства ў Рэспубліцы Беларусь».
© 2017