Біблія » Пераклады » Пераклад Яна Станкевіча

1 Летапісу 21 1 Летапісу 21 разьдзел

1 І паўстаў шайтан на Ізраеля, і падамкнуў Давіда палічыць Ізраеля.
2 І сказаў Давід Ёаву а начэльнікам люду: «Пайдзіце, палічыце Ізраеля, ад Веер-Шэвы аж да Дана, і падайце імне, каб я ведаў лік іх».
3 І сказаў Ёаў: «Хай памножа СПАДАР сто разоў люд Свой супроці таго, колькі ё яго. Ці ня ўсі яны, спадару мой каролю, слугі спадара майго? Нашто шукаць гэтага спадару майму? Нашто гэта мае быць віною Ізраелю?»
4 Але каралеўскае слова перамагло Ёава; і вышаў Ёаў, і хадзіў па ўсім Ізраелю, і прышоў да Ерузаліму.
5 І аддаў Ёаў зьлічво палічанага люду Давіду; і было ўсіх Ізраялян тысяча тысячаў і сто тысячаў мужоў, што агаляюць меч, і Юдэяў — чатырыста семдзясят тысячаў, што агаляюць меч.
6 А Лева а Веняміна ён не палічыў памеж іх, бо каралеўскае слова было агідным Ёаву.
7 І ліхам была ў ваччу Божым гэтая справа, і Ён паразіў Ізраеля.
8 І сказаў Давід Богу: «Вельма ізграшыў я, што зрабіў гэта. І цяпер даруй бяспраўе слузе Свайму, бо я зрабіў вельма неразумна».
9 І гукаў СПАДАР Ґаду, прароку Давідаваму, кажучы:
10 «Пайдзі й скажы: "Гэтак кажа СПАДАР: ’Тры кары Я сулю табе; выбяры сабе адну зь іх, — і Я зраблю табе’"».
11 І прышоў Ґад да Давіда, і сказаў яму: «Гэтак кажа СПАДАР: "Прыймі сабе:
12 Альбо тры гады — галадоў; альбо тры месяцы будуць нішчыць цябе непрыяцелі твае, і меч варагоў тваіх будзе насьпяваць цябе; альбо тры дні — меч СПАДАРОЎ, мор на зямлі, і Ангіл СПАДАРОЎ будзе нішчыць у вусіх граніцах Ізраеля". Дык разгледзь, што імне адказаць Таму, хто паслаў мяне із словам».
13 І сказаў Давід Ґаду: «Немарасна імне вельма, але хай валей упаду ў рукі СПАДАРА, бо вельмі вялікае міласэрдзе Ягонае, абы ня ўпасьці імне ў рукі людзкія».
14 І паслаў СПАДАР мор на Ізраеля, і памерла Ізраялян семдзясят тысячаў чалавекаў.
15 І паслаў Бог Ангіла да Ерузаліму, каб зьнішчыць яго. І, як ён нішчыў, абачыў СПАДАР, і пажалеў таго ліха, і сказаў нішчачаму Ангілу: «Досыць! зьдзяржы цяпер руку сваю». Ангіл жа СПАДАРОЎ стаяў над токам Орнана Евусіча.
16 І ўзьняў Давід вочы свае, і абачыў Ангіла СПАДАРОВАГА, што стаяў памеж зямлі й неба, і меч ягоны аголены ў руццэ ў яго, выцягнены на Ерузалім; і паў Давід а старцы, што былі акрыўшыся зрэбнінаю, на віды свае.
17 І сказаў Давід Богу: «Ці ня я казаў палічыць люд? і я тый, што ізграшыў, і ліха зьдзеяў я; а гэтыя авечкі што зрабілі? СПАДАРУ, Божа мой! Хай будзе ж рука Твая на імне а на доме айца майго, а на людзе Тваім хай ня будзе на згубу».
18 І Ангіл СПАДАРОЎ сказаў Ґаду, сказаць Давіду: «Хай Давід прыйдзе й пастанове аброчнік СПАДАРУ на таку Орнана Евусіча».
19 І ўзышоў Давід, подле слова Ґадавага, каторае ён казаў імям СПАДАРОВЫМ.
20 І абярнуўся Орнан, і абачыў Ангіла; і чатыры сыны ягоныя зь ім схаваліся. Орнан малаціў тады пшонку.
21 І прышоў Давід да Орнана. Глянуў Орнан, і абачыў Давіда, і вышаў з току, і пакланіўся Давіду відам да зямлі.
22 І сказаў Давід Орнану: «Аддай імне месца току; я збудую на ім аброчнік СПАДАРУ; за поўную цану аддай імне яго, і будзе зьдзержана ад люду згуба».
23 І сказаў Орнан Давіду: «Вазьмі сабе; і хай спадар мой кароль робе, што яму любя; гля, я аддаю валы на ўсепаленьне, і малачэльную снасьць на дровы, і пшонку на хлебны аброк; усе гэта аддаю».
24 І сказаў кароль Давід Орнану: «Не, я хачу купіць, куплю за поўнае срэбра, бо не ўзьнясу твае собскасьці СПАДАРУ і не спалю дармавога ўсепаленьня».
25 І даў Давід Орнану за гэтае месца сыклі золата, вагою шасьцьсот.
26 І збудаваў там Давід аброчнік СПАДАРУ, і аброк усепаленьні а супакойныя, і гукаў СПАДАРА, і Ён адказаў яму цяплом зь неба на аброчнік усепаленьня.
27 І сказаў СПАДАР Ангілу, і Ён зьвярнуў меч свой у похву сваю.
28 У тым часе, як абачыў Давід, што адказаў яму СПАДАР на таку Орнана Евусіча, дык аброк там.
29 Вітальня ж СПАДАРОВА, каторую зрабіў Масей на пустыні, і аброчнік усепаленьня былі ў тым часе на вышыні ў Ґівеоне.
30 І ня мог Давід пайсьці туды, пытацца ў Бога, бо быў напалоханы мячом Ангіла СПАДАРОВАГА.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter

Першая кніга Летапісу, 21 разьдзел

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.