Біблія » Пераклады » Пераклад Яна Станкевіча

1 Летапісу 14 1 Летапісу 14 разьдзел

1 І паслаў Гірам, кароль Тырскі, да Давіда паслоў, і кедравыя дзервы, і муляроў, і цесьляў, каб пастанавіць яму дом.
2 І даведаўся Давід, што СПАДАР зацьвердзіў яго за караля над Ізраелям, што высака ўзьнята каралеўства ягонае, дзеля люду ягонага Ізраеля;
3 І ўзяў Давід яшчэ жонкі ў Ерузаліме, і нарадзіў Давід яшчэ сыноў а дачкі.
4 І во ймёны тых, што радзіліся ў яго ў Ерузаліме: Шамуа а Шоваў, Нафан а Салямон
5 А Іўгар а Елішуа а Елпелет
6 А Ноґаг а Нефеґ а Яфа
7 А Елішама а Вееляда а Еліфелет.
8 І пачулі Пілішчане, што Давід памазаны за караля над усім Ізраелям, і ўзышлі ўсі Пілішчане шукаць Давіда. І Давід пачуў, і вышаў супроці іх.
9 І Пілішчане прышлі, і расьцягнуліся ў даліне Рэфаімаў.
10 І папытаўся Давід у Бога: «Ці ўзыйсьці імне супроці Пілішчан, і ці аддасі іх у рукі мае?» І сказаў яму СПАДАР: «Узыйдзі, і Я аддам іх у рукі твае».
11 І пайшлі яны да Ваал-Перацыму, і паразіў іх там Давід; і сказаў Давід: «Паразіў Бог варагоў маіх рукою маёю, як прорва вады». Затым і далі імя месца таго: Ваал-Перацым.
12 І пакінулі там Пілішчане багі свае, і расказаў Давід, і спалены яны цяплом.
13 І зьберліся йзноў Пілішчане, і расьцягнуліся па даліне.
14 І яшчэ папытаў Давід у Бога, і сказаў яму Бог: «Не хадзі за імі, адхініся ад іх і йдзі да іх з боку тутавых дзерваў;
15 І як пачуеш шастаньне бы сігоў на вярхох тутавых дзерваў, тады выйдзі да бітвы; бо вышаў Бог перад табою, каб паразіць табар Пілісцкі».
16 І зрабіў Давід, як расказаў яму Бог; і паразілі табар Пілісцкі, ад Ґівеона аж да Ґезэру.
17 І слава Давідава разышлася па ўсіх землях, і СПАДАР даў страх яго на ўсі народы.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter

Першая кніга Летапісу, 14 разьдзел

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.