Біблія » Пераклады » Пераклад Яна Станкевіча

1 Летапісу 11 1 Летапісу 11 разьдзел

1 І зьберліся ўсі Ізраяляне да Давіда да Гэўрону, кажучы: «Вось, мы косьць твая й цела твае.
2 Таксама ўчора, таксама заўчора, таксама, як яшчэ Саўла быў каралём, ты выводзіў і ўводзіў Ізраеля, і СПАДАР, Бог твой, сказаў табе: "Ты будзеш пасьвіць люд Мой, Ізраеля, і ты будзеш князям над людам Маім Ізраельскім"».
3 І прышлі ўсі старцы Ізраелявы да караля да Гэўрону, і зрабіў зь імі Давід змову ў Гэўроне перад відам СПАДАРОВЫМ; і яны памазалі Давіда за караля над Ізраелям, подле слова СПАДАРОВАГА Самуйлам.
4 І пайшоў Давід а ўвесь Ізраель да Ерузаліму, значыцца да Евусу. А там Евусэі, жыхары тае зямлі.
5 І сказалі жыхары Евусу Давіду: «Ня ўвыйдзеш сюды». Але Давід узяў горад Сыён, значыцца, места Давідава.
6 І сказаў Давід: «Хто бы найпершы паразіў Евусэяў, тый будзе галавою а вайводцам». І ўзышоў найперш Ёаў Цэруёнак, і стаў галавою.
7 Давід жыў у тым горадзе, затым і звалі яго местам Давідавым.
8 І ён забудаваў места навокал, нават ад Міло навокал, а Ёаў паправіў астачу места.
9 Дык Давід дужэў болей а болей, і СПАДАР войскаў ізь ім.
10 І во галавы з дужых у Давіда, што мацнілі зь ім каралеўства ягонае, з усім Ізраелям, каб устанавіць яго за караля, подле слова СПАДАРОВАГА над Ізраелям.
11 І во лік харобрых, што былі ў Давіда: Яшовеам Гахмонёнак, галоўны з трыццацёх. Ён падняў дзіду сваю на трыста чалавекаў і пабіў іх у вадным часе.
12 А за ім Елеазар, сын Дода Агогіцкага, з трох харобрых.
13 Ён быў із Давідам у Пас-Даміме, куды Пілішчане зьбіраліся на вайну. Тамака часьць поля была поўная ячменю, і люд уцёк ад Пілішчан.
14 Але яны сталі сярод дзелі, усьцераглі яе й паразілі Пілішчан. І дараваў СПАДАР выбаўленьне вялікае.
15 І зышлі трох із гэтых трыццацёх вайводцаў на скалу да Давіда, у пячору Одулам, як табар Пілісцкі быў разьлёгшыся ў даліне Рэфаімаў.
16 Давід тады быў у горадзе а застава Пілісцкая была тады ў Бэтлееме.
17 І надта ўсьмяг Давід, і ён сказаў: «Хто дасьць імне піць вады із студні Бэтлеемскае, каторая ля брамы?»
18 Тады гэтыя трох прабілісл скрозь табар Пілісцкі і засілілі вады із студні Бэтлеемскае, каторая ля брамы, і панесьлі, і прынесьлі Давіду. Але Давід не захацеў піць яе, і выліў яе на аброк СПАДАРУ,
19 І сказаў: «Крый мяне, СПАДАРУ, каб я зрабіў гэта! Ці буду я піць кроў мужоў гэтых, што ставілі ў небясьпечнасьць душы свае? Бо зь небясьпечнасьцю собскага жыцьця яны прынесьлі». І не захацеў яе піць. Во што зрабілі трох гэтых харобрых.
20 І Авішай, брат Ёаваў, быў галоўны над трыма; ён падняў дзіду сваю на трыста чалавекаў, каторых паразіў, і быў у славе ў тых трох.
21 З трох ён быў выдатнейшы за двух, бо быў іх вайводцам; не раўня адылі першым тром.
22 Веная, сын Егояды, мужа гоя, вялікіх дзеяньняў, з Каўцэелю. Ён забіў двух дужых, бы леў, Моаўлян; ён жа зышоў і забіў лява ў яме сьнежнага дня.
23 Ён жа забіў Егіпцяніна, чалавека ростам пяцёх локцяў. У руццэ Егіпцяніна была дзіда, як навой у ткачоў; а ён зышоў да яго зь кіям, і вырваў дзіду з рукі Егіпцяніна, і забіў яго ягонаю ж дзідаю.
24 Во што зрабіў Веная Егоядзёнак! І ён быў у славе ў тых трох харобрых.
25 Ён быў выдатнейшы за трыццацёх, але не раўня тром. І Давід пастанавіў яго над старожаю сваёй.
26 Таксама дужыя з войска: Асагэль, брат Ёаваў; Елганан Додзянок з Бэтлеему;
27 Шамоф Гародзянін; Гэлец Пелонянін;
28 Іра Ікешонак Фекоянін; Евезэр Анафофянін;
29 Сывехай Гушацянін; Ілай Агожанін;
30 Магарай Нетофянін; Гэлед Ваанёнак Нетофянін;
31 Іфай Рыбаёнак із Ґівы Веняміновае; Веная Пірафонянін;
32 Гурай з Нагале-Ґааша; Авель із Арвавы;
33 Азмавеф Багурамянін; Елягба Шаалбонянін;
34 Сынове Гашэма Ґізоняніна; Ёнафан Шажанок Гараранін;
35 Агіям Сахаронак Гараранін; Еліфал Уранок;
36 Гэфер із Мехеры; Агія Пелонянін;
37 Гэцро Кармілянін; Наарай Езбаёнак;
38 Ёель, брат Нафаноў; Міўгар Гаґранок;
39 Цэлек Амонянін; Нагарай Берофянін, збрайноша Ёава Цэруёнка;
40 Іра Іфранін; Ґарэў Іфранін;
41 Ура Гэціч; Завад Аглаёнак;
42 Адына Шызанок Рувініч, галава Рувінічаў, і ў яго трыццацёх;
43 Ганан Маашонак; Ясапат Міфнянін;
44 Узя Аштэрафянін; Шама а Еель — сыны Гофама Ароэраніна;
45 Едзяель Шымранок а Ёга, брат ягоны, Фіцанін;
46 Еель із Магавіму а Ерывай а Ёшава Елнаамёнкі а Іфма Моаўлянін;
47 Елель а Овед а Яасель ізь Мецоваі.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter

Першая кніга Летапісу, 11 разьдзел

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.