1 летапісаў 2 разьдзел

Першая кніга летапісаў
Пераклад Яна Станкевіча → Пераклад Чарняўскага 2017

 
 

Гэта сынове Ізраелявы: Рувін, Сымон, Леў а Юда, Іссахар а Завулон,
 
А сыны Ізраэля: Рубэн, Сімяон, Леві, Юда, Ісахар, Забулон,

Дан, Язэп а Венямін, Неффалім, Ґад а Ашэр.
 
Дан, Язэп, Бэньямін, Нэфталі, Гад, Асэр.

Сыны Юдзіны: Ір а Онан а Шэла — трох нарадзіліся ў яго ад дачкі Бат-Шуевае, Канаанянкі. І быў Ір, пяршяк Юдзін, благі ў ваччу СПАДАРОВЫМ, і Ён зрабіў яму сьмерць.
 
Сыны Юды: Гэр, Анан і Шэла: гэтыя тры нарадзіліся ў яго ад дачкі Шуа, хананейкі. Гэр жа быў першародным Юды, ліхі перад Госпадам, і Ён забіў яго.

І Тамара, нявестка ягоная, нарадзіла яму Перэца а Зэру. Усіх сыноў у Юды было пяцёх.
 
А Тамар, нявестка яго, нарадзіла яму Пэрэса і Зару; дык усіх сыноў Юды пяцёра.

Сыны Перэцавы: Гэцрон а Гамул.
 
А сынамі Пэрэса былі Эсром і Гамул.

Сынове Зэрыны: Зымра а Ефан а Гэман а Халкол а Дара; усіх іх пяцёх.
 
Таксама сыны Зары: Замбры, і Этан, і Геман, Халхол і таксама Дарда; разам — пяць.

Сынове Хармі: Ахар, засмучэнік Ізраеля, што ўзрушыў аканаваньне.
 
Сыны Хармі: Ахар, які ўстрывожыў Ізраэль і зграшыў крадзяжом заклятага.

Сыны Ефановы: Азара.
 
Сын Этана: Азарыя.

Сыны Гэцронавы, што нарадзіліся ў яго: Ерагмеель а Рам а Хелувай.
 
Сыны ж Эсрома, што нарадзіліся ў яго: Ерамээль, і Арам, і Калеб.

Рам жа нарадзіў Амінадава; Амінадаў нарадзіў Нагшона, князя сыноў Юдзіных;
 
А Арам быў бацькам Амінадаба, Амінадаб жа быў бацькам Наасона, кіраўніка сыноў Юды.

Нагшон нарадзіў Салму; Салма нарадзіў Воаза;
 
Наасон таксама быў бацькам Салмона, з якога нарадзіўся Баоз.

Воаз нарадзіў Овіда; Овід нарадзіў Еса;
 
Баоз жа быў бацькам Абэда, які і сам меў сына Ясэя.

Есэ нарадзіў першака свайго Елява, другога — Амінадава, трэйцяга — Шыму,
 
А Ясэй быў бацькам першароднага Эліяба, другога Абінадаба, трэцяга Самы,

Чацьвертага — Нефанэля, пятага —Раддая,
 
чацвёртага Натанаэля, пятага Радая,

Шостага — Оцэма, сёмага — Давіда.
 
шостага Асома, сёмага Давіда.

Сёстры іхныя: Цэруя а Авіґаіль. Сыны Цэруіны: Акішай а Ёаў а Азагэль, трох.
 
Іх сёстрамі былі: Сэруя, і Абігайль; сыны Сэруі: Абісай, Ёаб і Асаэль — трое.

Авіґаіль нярадзіла Амасу; бацька ж Амасін — Ефер Ізмайлянін.
 
А Абігайль нарадзіла Амасу, бацькам якога быў Етэр, ізмаэлец.

І Калеў Гэцронёнак нарадзіў ад Азувы, жонкі свае, і ад Ерофы, гэта сыны ейныя: Ешэр а Шоваў а Ардон.
 
Калеб жа, сын Эсрома, ад жонкі сваёй на імя Азуба меў сыноў Ерыёта, Ясэра, і Сабаба, і Ардона.

І памерла Азува; і ўзяў сабе Калеў Ефрафу, і яна нарадзіла яму Гура.
 
Калі памерла Азуба, Калеб узяў сабе за жонку Эфрату, якая нарадзіла яму Гура.

Гур нарадзіў Ура; Ур нарадзіў Весалэля.
 
А Гур быў бацькам Ура, а Ур быў бацькам Бесэлеэля.

Потым Гэцрон увыйшоў да дачкі Махіровае, айца Ґілеадовага, і ўзяў яе, маючы шасьцьдзясят год, і яна нарадзіла яму Сэґува.
 
Потым Эсром пайшоў да дачкі Махіра, бацькі Галаада, і ўзяў яе за жонку, калі сам ён меў шэсцьдзесят гадоў; яна нарадзіла яму Сэгуба.

Сэґуў нарадзіў Яіра, і было ў яго дваццаць тры месты ў зямлі Ґілеадзкай.
 
Але і Сэгуб меў сына Яіра, які меў у зямлі Галаад дваццаць тры гарады.

Але Ґешур а Арам адабралі ў іх местачкі Яіровы, Кенаф ізь сёламі яго, шасьцьдзясят местаў. Усі гэта сыноў Махіровых, айца Ґілеадовага.
 
І забралі Гэсур і Арам у іх гарады Яіра, і Канат, і пасяленні яго — шэсцьдзесят гарадоў. Усе яны належалі сынам Махіра, бацькі Галаада.

Па сьмерці Гэцрона ў Калеў-Ефрафе, жонка Гэцронава, Ава, нарадзіла яму Ашгура, айца Фекоі.
 
А калі памёр Эсром, то Калеб пайшоў да Эфраты, жонкі Эсрома, бацькі свайго. Эсром меў таксама жонку Абію, якая нарадзіла яму Асура, бацьку Тэкуа.

І былі сынове Ерагмеелявы, першака Гэцронавага: пяршак Рам а Буна а Орэн а Оцэм, Агія.
 
Сынамі Ерамээля, першароднага Эсрома, былі: Рам — яго першародны, і Буна, і Аран, і Асом, і Ахія.

І была ў Ерагмееля й другая жонка, імя яе Атара; яна маці Онама.
 
Ерамээль меў таксама другую жонку на імя Атара, якая была маці Анама.

І былі сыны Рамовы, першака Ерагмеелявага: Маац а Ямін а Екер.
 
Але і сынамі Рама, першароднага Ерамээля, былі: Маас, і Ямін, і Акар.

І былі сыны Онамовы: Шаммай а Яда. Сыны Шаммаёвы: Надаў а Авішур.
 
А сынамі Анама былі: Самай і Яда. Сынамі ж Самая — Надаб і Абісур.

А імя жонкі Авішуровае Авігаіль; і яна нарадзіла яму Агбана а Моліда.
 
Імя ж жонкі Абісура — Абіайл, якая нарадзіла яму Агабана і Маліда.

Сыны Надавовы: Сэлед а Аппаім. І памер Сэлед бязьдзетным.
 
А Надаб меў сыноў: Саледа і Апайма; Салед жа памёр, не маючы дзяцей.

Сыны Аппаімовы: Іш. Сын Ішаў: Шэшан. Сын Шэшаноў: Аглай.
 
А сын Апайма Есі, які быў бацькам Сэсана; Сэсан жа быў бацькам Агалая.

Сыны Ядзіны, брата Шаммаёвага: Ефер а Ёнафан. Ефер памер бязьдзетным.
 
Сынамі ж Яды, брата Сэмэя, былі Етэр, і Ёнатан; але і Ятэр памёр бяздзетны.

Сыны Ёнафановы: Пелеф а Заза. Гэта былі сынове Ерагмеелявы.
 
А Ёнатан меў сыноў Палета і Зізу. Яны былі сынамі Ерамээля.

У Шэшана ня было сыноў, адно дачкі. У Шэшана быў слуга Егіпцянін, імя ягонае Ярга.
 
Сэсан жа не меў сыноў, але меў дачок і паслугача егіпцяніна на імя Ераа;

Шэшан аддаў дачку сваю Яргу, слузе свайму за жонку, і яна нарадзіла яму Аттая.
 
і яму аддаў ён дачку сваю за жонку, якая нарадзіла яму Этэя.

Аттай нарадзіў Нафана; Нафан нарадзіў Завада;
 
А Этэй меў сына Натана, і Натан быў бацькам Забада;

Завад нарадзіў Ефлала; Ефлал нарадзіў Овіда;
 
таксама Забад меў сына Афлала, і Афлал быў бацькам Абэда.

І Овід нарадзіў Егу; Егу нарадзіў Азару;
 
Абэд меў сына Егу, і Егу быў бацькам Азарыі.

І Азара нарадзіў Гэлеца; Гэлец нарадзіў Елясу;
 
Азарыя меў Гэлеса, і Гэлес быў бацькам Эласы.

Еляс нарадзіў Сысмая; Сысмай нарадзіў Шалума;
 
Эласа быў бацькам Сісамоя, а Сісамой быў бацькам Сэлума;

Шалум нарадзіў Екаму; Екама нарадзіў Елішаму.
 
Сэлум меў сына Яцэмія, і Яцэмій быў бацькам Элісамы.

Сынове Калевавы, брата Ерагмеелявага: Марэша, пяршак ягоны, — ён айцец Зыфа; і сыны Марэшы, айца Гэўронавага.
 
А сыны Калеба, брата Ерамээля: Мэса, яго першародны, а ён быў бацькам Зіфа; і сын яго Марэса — бацькам Геброна.

І сыны Гэўронавы: Кора а Таппуаг а Рэкем а Шэма.
 
А сыны Геброна: Корэ, і Тафуа, і Рэкем, і Сама.

Шэма нарадзіў Рагама, айца Ёркеамовага; а Рэкем нарадзіў Шаммая.
 
Сама меў Рагама, бацьку Еркаама, і Рэкем быў бацькам Самы.

Сын Шаммаёў Маон; а Маон айцец Беф-Цура.
 
Сынам Самы быў Маон, і Маон быў бацькам Бэтсура.

І Ефа, мамошка Калевава, нарадзіла Гарана а Моцу а Ґазэза. І Гаран нарадзіў Ґазэза.
 
Эфа ж, наложніца Калеба, нарадзіла: Харана, і Мосу, і Гезэза; Харан жа меў Гезэза.

І сынове Егдаёвы: Рэґем а Ёфам а Ґешан а Пелет а Ефа а Шааф.
 
Сыны Ягадая: Рэгэм, і Ётам, і Гэзан, і Палет, і Эфа, і Сааф.

Мамошка Калевава, Мааха, нарадзіла Шэвера а Фіргану;
 
Наложніца Калеба Мааха нарадзіла Сабэра і Тарану.

Яна ж нарадзіла Шаафа, айца Мадманны, Шэву, айца Махбены і айца Гівелі. Дачка ж Калевава — Акса.
 
Нарадзіла яна таксама Саафа, бацьку Мадмены, Суэ, бацьку Махбены і бацьку Габы. Акса ж была дачкой Калеба.

Гэта былі сыны Калевавы, сына Гура, першака Ефрафы: Шовал, айцец Кіраф-Еарыма;
 
Гэта былі сыны Калеба. Сыны Гура, першароднага Эфраты: Сабал, бацька Карыят-Ярыма,

Салма, айцец Бэтлеема; Гарэф, айцец Бефґадэра.
 
Салмон, бацька Бэтлехэма, Гарыф, бацька Бэтгадэра.

І былі сыны ў Шовала, айца Кіраф-Еарыма: Гарое, Гацы-Гамафенухот.
 
Сабал, бацька Карыят-Ярыма, меў сыноў: Раая, палову Манагатаў.

І радзімы Кіраф-Еарыма: Іфрычы а Пуцічы, Шумафічы а Мішраічы. Ад гэтых пашплі Цоране а Ештаолічы.
 
І плямёны Карыят-Ярыма: ятрэі, і путэі, і суматэі, і масэрэі. З іх выйшлі: сараіты і эстааліты.

Сынове Салміны: Бэтлеем а Нетофафяне, Атроф дому Ёвавага і палавіца Менахты Цоране,
 
Сыны Салмона: Бэтлехэм, і Нэтафатыты, Атарот-Бэт-Ёаб, і палова Манагатаў з Сараа,

І радзімы кніжнікаў, што былі ў Ябецу, Тырэйцы, Шымейцы, Сухайцы. Гэта Кіняне, што прышлі ад Гамафа, айца дому Рэхававага.
 
І плямёны Карыят-Сэфэра, што пражываюць у Явісе: тэратэі, сэматэі і сухатэі. Яны кінэі, якія нарадзіліся ад Амата, бацькі дому Рэхаба.