Біблія » Сімфонія » для пераклада Бокуна

ДВУСЕЧНЫ — у перакладзе Бокуна

У перакладзе Бокуна слова «двусечны» сустракаецца 6 разоў у 6 вершах.
Гэта слова выкарыстоўваецца яшчэ ў 6 перакладах: Чарняўскага, Сёмухі, Дзекуць-Малея, каталіцкім, Клышкi, Сабілы і Малахава.

ДВУСЕЧНЫ

Фільтр: усе у Новым Запавеце у Старым Запавеце
Эгуд зрабіў сабе меч двусечны, даўжынёю ў локаць, і схаваў яго пад адзеньнем сваім на правым баку.

Праслаўленьне Богу няхай будзе ў вуснах іхніх, а меч двусечны — у руцэ іхняй,

але канец яе горкі, як палын, і востры, як меч двусечны.

Бо слова Божае жывое і дзейснае, і вастрэйшае за ўсякі меч двусечны, і працінае аж да разьдзяленьня душы і духа, суставаў і шпіку, і судзіць думкі і намеры сэрца.

І меў Ён у правай руцэ Сваёй сем зорак, і з вуснаў Ягоных выходзіў меч двусечны востры; і твар Ягоны — як сонца, якое сьвеціць у сіле сваёй.

І анёлу царквы, што ў Пэргаме, напішы: “Гэта кажа Той, Які мае меч двусечны востры:

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter
ДВУХ →