Біблія » Сімфонія » для пераклада Бокуна

ЖЫЛО — у перакладзе Бокуна

У перакладзе Бокуна слова «жыло» сустракаецца 5 разоў у 5 вершах.
Гэта слова выкарыстоўваецца яшчэ ў 4 перакладах: Чарняўскага, Сёмухі, Станкевіча, праваслаўным.

ЖЫЛО

Фільтр: усе у Новым Запавеце у Старым Запавеце
І будзе месца, якое выбраў ГОСПАД, Бог ваш, каб у ім жыло імя Ягонае. Туды прыносьце ўсё, што я загадваю вам: цэласпаленьні вашыя, ахвяры крывавыя вашыя, дзесяціны вашыя, дары рук вашых і ўсе шлюбаваньні вашыя, якія вы абяцалі для ГОСПАДА.

І сталася ў сёмы дзень, што памерла дзіцятка, і слугі Давіда баяліся паведаміць яму, што дзіця памерла, бо гаварылі яны: «Калі яшчэ дзіця жыло, гаварылі мы да яго, але ён не хацеў слухаць голасу нашага. А цяпер як можам сказаць: “Дзіця памерла”. Можа зрабіць ён [сабе] нешта благое».

І сказалі яму слугі ягоныя: «Чаму гэта робіш? Пакуль яшчэ дзіця жыло, ты посьціў і плакаў, а калі дзіця памерла, ты ўстаў і ясі хлеб?»

І сказаў [Давід]: «Пакуль дзіця жыло, я посьціў і плакаў, бо я казаў сабе: “Хто ведае, можа, ГОСПАД зьлітуецца, і дзіця будзе жыць?”

Але калі вернецеся да Мяне і будзеце захоўваць прыказаньні Мае і выконваць іх, хоць бы вы былі выгнаныя на канцы неба, і адтуль Я зьбяру вас, і, прыводзячы, прывяду вас на месца, якое Я выбраў, каб жыло там імя Маё!”

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter
ЖЫЛЫ →