Біблія » Сімфонія » для пераклада Бокуна

ПРАГНЕНЬНЯ — у перакладзе Бокуна

У перакладзе Бокуна слова «прагненьня» сустракаецца 3 разы у 3 вершах.
Гэта слова выкарыстоўваецца толькі ў перакладзе Бокуна.

ПРАГНЕНЬНЯ

Фільтр: усе у Новым Запавеце у Старым Запавеце
Калі пашырыць ГОСПАД, Бог твой, межы твае, як Ён сказаў табе, і ты скажаш: "Хачу есьці мяса", калі зажадае душа твая есьці мяса, паводле прагненьня душы тваёй еш мяса.

Калі месца, якое выбраў ГОСПАД, Бог твой, каб там зьмясьціць імя Сваё, будзе далёка ад цябе, тады забі вала твайго і авечку тваю, якіх даў табе ГОСПАД, як я загадаў табе, і еш у брамах тваіх паводле прагненьня душы тваёй.

Стрымай нагу тваю ад голасьці, і горла тваё ад прагненьня. А ты кажаш: “Надарма, ніколі! Бо я люблю чужынцаў і пайду за імі!”

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter