Біблія » Сімфонія » для пераклада Бокуна

СПАДЗЯВАЙЦЕСЯ — у перакладзе Бокуна

У перакладзе Бокуна слова «спадзявайцеся» сустракаецца 8 разоў у 8 вершах.
Гэта слова выкарыстоўваецца яшчэ ў 6 перакладах: Чарняўскага, Сёмухі, Станкевіча, Дзекуць-Малея, каталіцкім, Сабілы і Малахава.

СПАДЗЯВАЙЦЕСЯ

Фільтр: усе у Новым Запавеце у Старым Запавеце
Ахвяруйце ахвяры праведнасьці і спадзявайцеся на ГОСПАДА!

Не спадзявайцеся на крыўду, не марнейце ў зрабаваным, калі вам памножыцца багацьце, сэрца свайго да яго не прыкладайце!

Вы, што ГОСПАДА баіцёся, спадзявайцеся на ГОСПАДА. Ён — дапамога іхняя і шчыт іх!

Не спадзявайцеся на магнатаў, на сына чалавечага, у якім няма выратаваньня!

Спадзявайцеся на ГОСПАДА заўсёды; бо ГОСПАД, ГОСПАД — скала вечная.

Не спадзявайцеся на словы хлуслівыя, якія кажуць: “Сьвятыня ГОСПАДА, сьвятыня ГОСПАДА, сьвятыня ГОСПАДА!”

Ня верце бліжняму, не спадзявайцеся на сябра; ад той, якая ляжыць на ўлоньні тваім, захоўвай дзьверы вуснаў тваіх.

Дзеля гэтага, падперазаўшы паясьніцы розуму вашага і будучы цьвярозымі, да канца спадзявайцеся на ласку, якая прыносіцца вам у адкрыцьці Ісуса Хрыста.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter