Біблія » Сімфонія » для пераклада Бібліі Чарняўскага

БРАЎ — у перакладзе Бібліі Чарняўскага

У перакладзе Бібліі Чарняўскага слова «браў» сустракаецца 11 разоў у 11 вершах.
Гэта слова выкарыстоўваецца яшчэ ў 6 перакладах: Бокуна, Сёмухі, Станкевіча, Дзекуць-Малея, праваслаўным, Сабілы і Малахава.

БРАЎ

Фільтр: усе у Новым Запавеце у Старым Запавеце у Некананічных
і я папрашу цябе ў імя Госпада, Бога неба і Бога зямлі, каб ты не браў жонку для сына майго з дачок хананейскіх, сярод якіх жыву,

Калі будзе схоплены чалавек, які выкраў аднаго з братоў сваіх, сыноў Ізраэля, і, прадаўшы яго, браў плату, хай ён будзе забіты. Так вынішчыш зло пасярод сябе.

Такім чынам, калі толькі ліхі дух, спасланы Богам, нападаў на Саўла, Давід браў гуслі і граў рукою сваёю; і Саўлу была палёгка, і ён чуўся лепей: бо адступаўся ад яго ліхі дух.

І так кожнаму чалавеку, якому Бог даў багацце і маёмасць і даў яму магчымасць, каб ён спажываў іх, і браў частку сваю, і радаваўся з працы сваёй — гэта ёсць дар Божы.

А вартаўнік браў іх ежу і віно і падаваў ім гародніну.

На другі год царавання меў Набукаданосар сон; і ўстрывожыўся дух яго, што і сон не браў яго.

не еў я хлеба жаданага, не браў у вусны свае ані віна, ані мяса, не намашчаўся таксама духмянымі рэчывамі, аж пакуль не скончыліся тры тыдні дзён.

Калі Эфраім прамаўляў, страх браў; быў ён правадыром у Ізраэлі. Вось жа, зграшыў праз Баала і памёр.

Як увайшоў у дом Божы, і сам браў хлябы пакладныя, і еў, ды даў тым, што з ім былі, хоць не належыць іх есці нікому, толькі святарам».

Я адказаў: “Ніякім чынам, Госпадзе! Ніколі нічога паганага або нячыстага не браў я ў свае вусны”.

а з прыяцелямі сваімі і з саюзнікамі абыходзяцца па-сяброўску; і падначалілі цароў, якія блізка і далёка знаходзіліся; ды як толькі чулі імя іх, страх браў іх;

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter
БРОВЫ →