Біблія » Сімфонія » для пераклада Бібліі Чарняўскага

БЫВАЙ — у перакладзе Бібліі Чарняўскага

У перакладзе Бібліі Чарняўскага слова «Бывай» сустракаецца 2 разы у 2 вершах.
Гэта слова выкарыстоўваецца яшчэ ў 5 перакладах: Бокуна, Дзекуць-Малея, праваслаўным, Клышкi, Сабілы і Малахава.

БЫВАЙ

Фільтр: усе у Новым Запавеце у Старым Запавеце у Некананічных
Калі ж мне паведамілі, што мела стацца ад юдэяў, аб змове, што рыхтуецца супраць [гэтага] чалавека, я выслаў яго безадкладна да цябе, паведамляючы абвінаваўцам, каб выказваліся супраць яго перад табой. Бывай здароў».

І сказаў яму Тобія: «Вітаю цябе, і бывай здароў, браце, і не гневайся, бо я хацеў ведаць праўду і тваю сям’ю. Ты брат мой, з роду добрага і найлепшага! Ведаў я Ананію і Натана, двух сыноў Сэмэі вялікага; і яны са мною хадзілі ў Ерузалім і са мной там пакланяліся і не сышлі з дарогі. Браты твае — людзі надта добрыя; з добрага роду ты. Дык з радасцю вяртайся!»

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter