Біблія » Сімфонія » для пераклада Бібліі Чарняўскага

ЛЕПІЦЬ — у перакладзе Бібліі Чарняўскага

У перакладзе Бібліі Чарняўскага слова «лепіць» сустракаецца 5 разоў у 4 вершах.
Гэта слова выкарыстоўваецца яшчэ ў 1 перакладзе: Бокуна.

ЛЕПІЦЬ

Фільтр: усе у Новым Запавеце у Старым Запавеце у Некананічных
Але і ганчар, ціскаючы з цяжкасцю мяккую зямлю, лепіць усякі посуд для нашага ўжытку; ды з той самай гліны лепіць посуд, які служыць для высокіх мэт, і супрацьлеглы ім — усё аднолькава; якое ж будзе выкарыстанне таго або іншага посуду — рашае ганчар.

І ў ліхім трудзе лепіць з той жа гліны марнага бога той, хто сам нядаўна ўзнік з зямлі і праз кароткі час вернецца туды, адкуль быў узяты, пакліканы за доўг душы.

Ён бо лепш ведае, чым іншыя, што грашыць, калі з зямной матэрыі крохкія пасудзіны і статуі лепіць.

Але ён не рупіцца, што скора памрэ, ані пра тое, што жыццё мае кароткае, але ідзе навыперадкі з тымі, што апрацоўваюць золата і адліваюць срэбра, і наследуе тым, што апрацоўваюць медзь, і ганарыцца, што лепіць агіднасці.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter
ЛЁС →