Біблія » Сімфонія » для пераклада Бібліі Чарняўскага

СЛАНА — у перакладзе Бібліі Чарняўскага

У перакладзе Бібліі Чарняўскага слова «слана» сустракаецца 5 разоў у 4 вершах.
Гэта слова выкарыстоўваецца толькі ў перакладзе Бібліі Чарняўскага.

СЛАНА

Фільтр: усе у Новым Запавеце у Старым Запавеце у Некананічных
І раздзялілі жывёл на групы, і паставілі да кожнага слана па тысячы ваяроў у жалезных кальчугах і з меднымі шлемамі на галовах іх, і па пяцьсот адборных коннікаў прыстаўлена было да кожнага слана.

І на іх былі моцныя драўляныя вежы, пакрываючыя кожнага слана, прымацаваныя спецыяльным прыстройствам з ваеннымі прыладамі, ды на кожным — чатыры ваяры, якія з яе ваявалі, а апрача ўсяго, індус, які кіраваў сланом.

і кінуўся пад слана, і лёг пад ім, і забіў яго, і той упаў на зямлю на яго, і памёр ён там.

І калі сваім ваярам даў знак: «Божая перамога!», — сам ноччу з найлепшымі адборнымі юнакамі напаў на лагер, на царскую палатку, забіў каля дзвюх тысяч ваяроў і прабіў найбольшага слана разам з тым, што сядзеў на ім;

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter