Ва ўсім гэтым народзе было семсот чалавек адборных, якія карысталіся левай рукой замест правай і кідалі з прашчы камяні так дакладна, што патраплялі нават у волас.
І народ звярнуўся да Саўла: «Ці ж мусіць памерці Ёнатан, які даў такое вялікае збаўленне Ізраэлю? Гэта несправядліва; жыве Госпад, не ўпадзе на зямлю волас з яго галавы, бо ён сёння дзейнічаў з Богам». Так народ вызваліў Ёнатана ад смерці.
Сказала яна: «Згадай, цар, на Госпада, Бога свайго, каб мсціўца за кроў не павялічваў бяды і каб не загубілі яны сына майго». Ён сказаў: «Жыве Госпад, бо не ўпадзе нават волас з галавы сына твайго на зямлю».
І Саламон сказаў: «Калі ён будзе чалавекам добрым, не ўпадзе на зямлю ніводны волас яго; але калі выявіцца ў ім ліха, то памрэ».
(94) І сатрапы, намеснікі, і суддзі, і правіцелі цара сабраліся і агледзелі тых мужоў, бо агонь не меў ніякай улады адносна цел іх, і ніводзін волас з іх галавы не быў спалены, ані іх шаравары не былі пашкоджаны, ані не дайшоў да іх пах агню.