Біблія » Сімфонія » для пераклада Бібліі Чарняўскага

ВОСТРЫ — у перакладзе Бібліі Чарняўскага

У перакладзе Бібліі Чарняўскага слова «востры» сустракаецца 13 разоў у 12 вершах.
Гэта слова выкарыстоўваецца яшчэ ў 7 перакладах: Бокуна, Сёмухі, Дзекуць-Малея, праваслаўным, каталіцкім, Клышкi, Сабілы і Малахава.

ВОСТРЫ

Фільтр: усе у Новым Запавеце у Старым Запавеце у Некананічных
Адразу Сэфара ўзяла востры камень і абрэзала крайнюю плоць сына свайго; і дакранулася да ног яго, і сказала: «Ты мне жаніх крыві».

Душа мая ляжыць сярод ільвятаў, што зжыраюць сыноў чалавечых. Зубы іх — зброя і стрэлы, а язык іх — востры меч.

І зрабіў вусны мае, як востры меч; у засені рукі Сваёй прыкрыў мяне і ўчыніў мяне выдатнаю стралою, у калчане Сваім схаваў мяне

І ты, сын чалавечы, вазьмі сабе востры меч, які згольвае валасы, і скарыстай яго, і агалі сабе ім галаву і бараду, і вазьмі сабе сікль за вагу, і падзялі аголеныя валасы.

і Ён трымаў у правай руцэ Сваёй сем зорак, з вуснаў жа Яго вытыркаўся меч двусечны востры, і твар Яго зіхацеў, як сонца ў магутнасці сваёй.

І анёлу царквы, што ў Пергаме, напішы: гэта кажа Той, Хто мае меч двусечны востры:

І ўбачыў я: і вось, воблака яснае, і на воблаку сядзеў Нехта, падобны да Сына Чалавечага, і на галаве меў Ён залаты вянец, а ў руцэ трымаў востры серп.

І выйшаў іншы анёл са святыні нябеснай, трымаючы таксама серп востры.

І яшчэ іншы анёл, маючы ўладу над агнём, выйшаў ад ахвярніка і ўсклікнуў зычным голасам да таго, які трымаў востры серп, кажучы: «Пашлі серп твой востры і абрэж гронкі вінаграду зямлі, бо даспелі ягады яго».

І з вуснаў Яго выходзіць меч востры, каб ім пабіць народы, і Ён будзе пасвіць іх жалезным кіем і Ён стопча ступу віна лютасці гневу Бога Усемагутнага.

У ёй бо дух разумны і святы, адзіны, шматлікі, тонкі, чысты, жвавы, праніклівы, ясны, беззаганны, бясшкодны, востры, які ніяк не забароніш, спагадлівы,

усемагутнае Тваё слова з неба, з валадарскіх пасадаў, сышло, як жорсткі ваяр на сярэдзіну гінучай зямлі, як востры меч, што нясе Твой неадменны загад;

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter