Біблія » Сімфонія » для пераклада Бібліі Чарняўскага

ВОЎНЫ — у перакладзе Бібліі Чарняўскага

У перакладзе Бібліі Чарняўскага слова «воўны» сустракаецца 7 разоў у 7 вершах.
Гэта слова выкарыстоўваецца яшчэ ў 4 перакладах: Бокуна, Сёмухі, Станкевіча, каталіцкім.

ВОЎНЫ

Фільтр: усе у Новым Запавеце у Старым Запавеце у Некананічных
І аддзяліў ён у той самы дзень пярэстых і плямістых казлоў ды ўсіх коз крапкаваных і плямістых, усіх, якія мелі крыху воўны белай, а таксама ўсіх чорных авечак, і перадаў іх у рукі сыноў сваіх.

пяршыні збожжа свайго, віна і алею, а таксама воўны ад стрыжкі авечак.

Не апранай адзення, сатканага з воўны і лёну разам.

калі не дабраславіла мяне цела яго і не сагрэўся ён ад воўны авечак маіх;

ДАЛЕТ. Набыла яна воўны і льну і зрабіла іх радасцю рук сваіх.

І калі ўвойдуць яны ў брамы ўнутранага панадворка, яны апрануць ільняныя шаты; і хай не апранаюць на сябе нічога з воўны, калі спаўняюць службу пры брамах унутранага панадворка і ў доме.

Глядзеў я, аж пакуль не пастаўлены былі пасады і пакуль Спрадвечны не сеў. Шаты Яго былі белыя, як снег, і валасы на галаве Яго — як з чыстай воўны; пасад Яго — з агністага полымя, колы яго — палымнеючы агонь.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter