Біблія » Сімфонія » для пераклада Бібліі Чарняўскага

ЗГІНУЦЬ — у перакладзе Бібліі Чарняўскага

У перакладзе Бібліі Чарняўскага слова «згінуць» сустракаецца 7 разоў у 7 вершах.
Гэта слова выкарыстоўваецца яшчэ ў 3 перакладах: Бокуна, Дзекуць-Малея, Клышкi.

ЗГІНУЦЬ

Фільтр: усе у Новым Запавеце у Старым Запавеце у Некананічных
Ад раніцы да вечара яны занепадаюць і, паколькі ніхто не заўважае, згінуць навечна.

КАФ. Бо грэшнікі згінуць, і ворагі Госпада змарнеюць, бы зяленіва палёў, змарнеюць, нібыта дым.

А несправядлівыя згінуць разам, будучыня бязбожнікаў будзе знішчана.

Як рассейваецца дым, Ты рассееш іх; як плавіцца воск ад агню, так згінуць грэшнікі ад Бога.

Хай згінуць грэшнікі з зямлі, і несправядлівыя так, каб іх не было. Дабраславі, душа мая, Госпада.

і расцярушу іх сярод народаў, якіх не ведалі яны і бацькі іх, і пашлю ўслед за імі меч, аж пакуль не згінуць».

дзе б вы толькі ні жылі, гарады будуць бязлюднымі і ўзгоркі будуць знішчанымі, так што ахвярнікі вашы будуць апаганеныя і зруйнаваныя, і ідалы вашы будуць паразбіваныя і панішчаныя, і капішчы вашы будуць паламаныя, і згінуць усе справы вашы.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter