Біблія » Сімфонія » для пераклада Рыма-Каталіцкага Касцёла

БАБІЛЁН — у перакладзе Рыма-Каталіцкага Касцёла

У перакладзе Рыма-Каталіцкага Касцёла слова «Бабілён» сустракаецца 7 разоў у 7 вершах.
Гэта слова выкарыстоўваецца яшчэ ў 3 перакладах: Станкевіча, Дзекуць-Малея, Сабілы і Малахава.

БАБІЛЁН

Фільтр: усе у Новым Запавеце у Старым Запавеце
Вы ўзнялі намёт Молаха і зорку бога вашага Рэфана, выявы, якія вы зрабілі, каб пакланяцца ім. Праз гэта Я перасялю вас за Бабілён”.


Іншы, другі анёл наблізіўся, кажучы: «Упаў, упаў вялікі Бабілён, які напаіў усе народы шалёным віном сваёй распусты!»

Вялікі горад распаўся на тры часткі, упалі гарады язычнікаў. Вялікі Бабілён быў згаданы перад Богам, каб даць яму келіх віна Яго лютага гневу.

На яе чале было напісана імя-таямніца: «Вялікі Бабілён — маці распусніц і агіды зямлі».

Ён усклікнуў моцным голасам, кажучы: «Упаў, упаў вялікі Бабілён і стаў жыллём дэманаў і прыстанішчам усякага нячыстага духа, прыстанішчам усякай нячыстай птушкі і прыстанішчам усякага нячыстага звера, што абуджае агіду,

Стаўшы здалёк ад страху перад яго пакутамі, скажуць: «Гора, гора, вялікі горад Бабілён, моцны горад, бо ў адну гадзіну прыйшоў твой прысуд!»

Адзін магутны анёл узяў камень, падобны да вялікіх жорнаў, і ўкінуў у мора, кажучы: «З такою сілаю будзе павалены Бабілён, вялікі горад, і ўжо не будзе яго.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter