Біблія » Сімфонія » для пераклада Рыма-Каталіцкага Касцёла

ПАЧУЦЬ — у перакладзе Рыма-Каталіцкага Касцёла

У перакладзе Рыма-Каталіцкага Касцёла слова «пачуць» сустракаецца 6 разоў у 6 вершах.
Гэта слова выкарыстоўваецца яшчэ ў 8 перакладах: Бокуна, Чарняўскага, Сёмухі, Станкевіча, Дзекуць-Малея, праваслаўным, Клышкi, Сабілы і Малахава.

ПАЧУЦЬ

Фільтр: усе у Новым Запавеце у Старым Запавеце
Бо абрасло тукам сэрца народу гэтага, і вушамі з цяжкасцю чуюць, і вочы свае заплюшчылі, каб не ўбачыць вачыма, і не пачуць вушамі, і не зразумець сэрцам, і не навярнуцца, каб Я вылечыў іх”.


Бо сапраўды кажу вам: многія прарокі і справядлівыя хацелі ўбачыць тое, што вы бачыце, і не ўбачылі, і пачуць тое, што вы чуеце, і не пачулі!

Ён адказаў ім: «Я ўжо казаў вам, а вы не слухалі. Навошта зноў хочаце пачуць? Хіба і вы хочаце стаць Ягонымі вучнямі?»

Я адразу паслаў да цябе, а ты добра зрабіў, што прыйшоў. Цяпер мы ўсе стаім перад Богам, каб пачуць усё, што загадаў табе Пан».

Ён быў разам з праконсулам Сергіем Паўлам, чалавекам разумным. Паклікаўшы Барнабу і Саўла, ён пажадаў пачуць слова Божае.

Але мы хочам пачуць ад цябе, што ты думаеш, бо нам вядома пра гэтую секту, таму што паўсюль выступаюць супраць яе».

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter