Ён усклаў на яе рукі, і яна адразу выпрасталася, і пачала праслаўляць Бога.
Калі ж Ён наблізіўся да падножжа гары Аліўнай, усё мноства вучняў Ягоных пачало ў радасці гучным голасам праслаўляць Бога за ўсе цуды, якія яны бачылі,
Езус адказаў: «Калі Я сам сябе буду праслаўляць, то Мая слава — нішто. Але тым, хто праслаўляе Мяне, ёсць Айцец Мой, пра якога вы кажаце: “Ён — наш Бог!”
каб язычнікі маглі праслаўляць Бога за міласэрнасць, як напісана: «За гэта буду славіць Цябе сярод язычнікаў і спяваць імені Твайму».
Будзем весяліцца, і радавацца, і праслаўляць Яго, таму што настала вяселле Баранка, і падрыхтавалася жонка Ягоная.