Біблія » Сімфонія » для пераклада Рыма-Каталіцкага Касцёла

ЗНОСІЦЬ — у перакладзе Рыма-Каталіцкага Касцёла

У перакладзе Рыма-Каталіцкага Касцёла слова «зносіць» сустракаецца 4 разы у 4 вершах.
Гэта слова выкарыстоўваецца яшчэ ў 4 перакладах: Бокуна, Чарняўскага, Сёмухі, Станкевіча.

ЗНОСІЦЬ

Фільтр: усе у Новым Запавеце у Старым Запавеце
Усё зносіць, усяму верыць, на ўсё спадзяецца, усё церпіць.

Бо настане час, калі не будуць зносіць здаровага вучэння, але паводле ўласнай пажадлівасці пачнуць памнажаць сабе настаўнікаў, каб тыя цешылі ім слых.

Не бойся таго, што павінен выцерпець. Вось д’ябал збіраецца кінуць некаторых з вас у вязніцу, каб вы зведалі выпрабаванне. І будзеце зносіць уціск дзесяць дзён. Будзь верны аж да смерці, і Я дам табе вянок жыцця.

Ведаю твае справы, тваю працу, тваю цярплівасць і тое, што ты не можаш зносіць злых, і выпрабаваў тых, хто называе сябе апосталамі, але імі не з’яўляюцца, і выкрыў, што яны ашуканцы.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter