Біблія » Сімфонія » для пераклада Рыма-Каталіцкага Касцёла

ЗРОБІЦЬ — у перакладзе Рыма-Каталіцкага Касцёла

У перакладзе Рыма-Каталіцкага Касцёла слова «зробіць» сустракаецца 8 разоў у 8 вершах.
Гэта слова выкарыстоўваецца толькі ў перакладзе Рыма-Каталіцкага Касцёла.

ЗРОБІЦЬ

Фільтр: усе у Новым Запавеце у Старым Запавеце
Так і Айцец Мой Нябесны зробіць вам, калі кожны з вас ад сэрца не даруе брату свайму».

Калі ж прыйдзе гаспадар вінаградніку, што зробіць з гэтымі вінаградарамі?»

Дык што зробіць гаспадар вінаградніку? Ён прыйдзе і знішчыць вінаградараў, а вінаграднік аддасць іншым.

Ён казаў ім у адказ: «Хто мае дзве вопраткі, няхай аддасць таму, хто не мае, і хто мае ежу, няхай зробіць тое самае».

І, выкінуўшы яго з вінаградніку, забілі. Што зробіць з імі гаспадар вінаградніку?

Сапраўды, сапраўды кажу вам: хто верыць у Мяне, будзе рабіць справы, якія Я раблю, і большыя за іх зробіць, бо Я іду да Айца.

А Бог усялякай ласкі, які паклікаў вас да сваёй вечнай славы ў Хрысце Езусе, пасля таго як крыху пацерпіце, сам удасканаліць, загартуе, умацуе і зробіць вас непахіснымі.

Ведайце, што кожны, нявольнік ён ці свабодны, калі зробіць нешта добрае, атрымлівае тое ж ад Пана.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter