Пастырам Касцёла
1 Старэйшынаў сярод вас я заклікаю як адзін са старэйшын, як сведка цярпенняў Хрыстовых і супольнік славы, што павінна адкрыцца.
1 Старэйшынаў сярод вас я заклікаю як адзін са старэйшын, як сведка цярпенняў Хрыстовых і супольнік славы, што павінна адкрыцца.
2 Пасвіце статак Божы, што пры вас, наглядаючы за ім не падпрымусам, але добраахвотна, згодна з воляй Божай, не дзе ляагіднай нажывы, але са шчырым жаданнем.
3 Не зло ўжывайце ўладаю над падданымі, але станьце прыкладам для статка.
4 А калі з’явіцца Найвышэйшы Пастыр, вы здабудзеце неўвядальны вянок славы.
5 Таксама вы, малодшыя, падпарадкоўвайцеся старэйшым. Апраніцеся ўсе ва ўзаемную пакору, таму што Бог супраціўляецца ганарыстым, а пакорным дае ласку.
6 Дык станьце пакорнымі пад моцнаю рукою Божаю, каб Ён узвысіў вас у адпаведны час.
7 Усялякі свой клопат ускладзіце на Яго, бо Ён клапоціцца пра вас.
8 Будзьце цвярозымі, чувайце. Праціўнік ваш, д’ябал, як леў кружыць з рыкам, шукаючы, каго пажэрці.
9 Моцныя ў веры, станьце супраць яго, ведаючы, што такія ж цярпенні зведваюць і вашыя браты, што ў свеце.
10 А Бог усялякай ласкі, які паклікаў вас да сваёй вечнай славы ў Хрысце Езусе, пасля таго як крыху пацерпіце, сам удасканаліць, загартуе, умацуе і зробіць вас непахіснымі.
11 Яго панаванне навекі. Амэн.
Заканчэнне і прывітанні
12 Праз Сільвана, які здаецца мне верным братам, я коратка напісаў вам, заахвочваючы і сцвярджаючы, што такая ёсць сапраўдная ласка Божая, у якой трываеце.
12 Праз Сільвана, які здаецца мне верным братам, я коратка напісаў вам, заахвочваючы і сцвярджаючы, што такая ёсць сапраўдная ласка Божая, у якой трываеце.
13 Вітае вас выбраная, як і вы, супольнасць у Бабілёне, а таксама Марк, сын мой.
14 Прывітайце адзін аднаго пацалункам любові.
Спакойусім вам, якія трываеце ў Хрысце.
Спакойусім вам, якія трываеце ў Хрысце.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце:
Ctrl + Enter
Першае пасланне святога Пятра, 5 разьдзел
Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.
Публікуецца з дазволу праваўладальніка:
Канферэнцыя Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі.
© 2017, 2019