Хрысціянскае сведчанне ў сям’і
1 Таксама і вы, жанчыны, падпарадкоўвайцеся сваім мужам, каб тыя з іх, якія непаслухмяныя слову, паводзінамі жанчын былі здабытыя без слова,
1 Таксама і вы, жанчыны, падпарадкоўвайцеся сваім мужам, каб тыя з іх, якія непаслухмяныя слову, паводзінамі жанчын былі здабытыя без слова,
2 калі ўбачаць вашыя беззаганныя і богабаязныя паводзіны.
3 Няхай аздобаю вашай будзе не вонкавае заплятанне валасоў, не залатое ўпрыгожанне ці хараство адзення,
4 але ўкрыты чалавек сэрца ў незнішчальнасці лагоднага і рахманага духу, які вельмі каштоўны для Бога.
5 Бо гэтак некалі і святыя жонкі, якія спадзяваліся на Бога, упрыгожвалі сябе, падпарадкоўваючыся сваім мужам.
6 Гэтак Сара была паслухмянай Абрагаму, называючы яго гаспадаром. Вы сталі яе дзецьмі, бо робіце дабро і не баіцеся нічога страшнага.
7 І вы, мужы, разумна жывучы з імі, як слабейшаму жаночаму начынню аддавайце пашану, будучы суспадкаемцамі ласкі жыцця, каб не ставіць перашкодаў вашай малітве.
Заклік да захавання згоды і цярплівасці
8 Нарэшце, будзьце ўсе аднадумцамі, чулымі, любячымі братоў, міласэрнымі, пакорнымі.
8 Нарэшце, будзьце ўсе аднадумцамі, чулымі, любячымі братоў, міласэрнымі, пакорнымі.
9 Не аддавайце злом за зло, ці знявагай за знявагу, але наадварот, благаслаўляйце, бо дзеля гэтага вы пакліканы, каб унаследаваць благаслаўленне.
10 Бо хто хоча любіць жыццё і ўбачыць шчаслівыя дні, няхай стрымлівае язык ад зла, а вусны — ад подступу.
11 Няхай адвернецца ад зла і робіць дабро, няхай шукае спакою і ідзе за ім.
12 Бо вочы Пана скіраваны на справядлівых, і вушы Яго — на іхнія просьбы, але аблічча Пана супраць тых, хто чыніць зло.
13 Калі будзеце рупліўцамі дабра, то хто будзе вам шкодзіць?
14 Калі церпіце за справядлівасць, вы шчаслівыя! А пагрозаў іхніх не бойцеся і не палохайцеся.
15 Хрыста Панасвяціце ў сэрцах вашых, будзьце заўсёды гатовымі даць адказ кожнаму, хто патрабуе ад вас слова пра вашу надзею.
16 Але рабіце гэта лагодна, з бояззю Божай і добрым сумленнем, каб у тым, за што абгаворваюць вас як злачынцаў, былі асаромлены тыя, хто ганіць вашае добрае жыццё ў Хрысце.
17 Таму што лепей, калі ў гэтым воля Божая, цярпець за добрыя ўчынкі, чым за благія.
18 Бо і Хрыстус раз пацярпеў за грахі, справядлівы за несправядлівых, каб прывесці вас да Бога. Забіты ў целе, але ажыўлены ў Духу.
19 У Ім таксама Ён прыйшоў абвяшчаць тым духам, што ў вязніцы, якія некалі былі непакорнымі,
20 калі Божая доўгацярплівасць чакала ў дні Ноя, у час пабудовы каўчэга, на якім нямногія, усяго восем душ, уратаваліся ад вады.
21 Яна і вас сёння, паводле гэтага ўзору, ратуе праз хрост, не праз абмыццё цялеснага бруду, але праз абяцанне Богу добрага сумлення, праз уваскрасенне Езуса Хрыста,
22 які, узышоўшы на неба, знаходзіцца праваруч Бога, і якому пакарыліся анёлы і ўлады, і моцы.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце:
Ctrl + Enter
Першае пасланне святога Пятра, 3 разьдзел
Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.
Публікуецца з дазволу праваўладальніка:
Канферэнцыя Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі.
© 2017, 2019