Біблія » Пераклады » Пераклад Сабілы і Малахава

1 Пётры 3 Першае Пётры 3 разьдзел

1 Таксама і вы, жонкі, будзьце ў паслухмянасьці сваім мужом, каб нават калі нікаторыя зь іх ня пакараюцца Слову, былі здабываемы цераз жыцьцё жон бяз слова,
2 убачыўшы вашае чыстае багабойнае жыцьцё
3 якое хай складаецца ня з вонкавай прычоскі валасоў ці залатых упрыгожаньняў, альбо нашэньня прыгожых вопратак,
4 але з укрытага чалавека сэрца ў нятленнай прыгажосьці ціхога і маўклівага духа, што перад Богам шматкаштоўна.
5 Гэтак некалі і сьвятыя жонкі, якія спадзяваліся на Бога, упрыгожвалі сябе, слухаючыся сваіх мужоў.
6 Гэтак Сарра пакаралася Абрагаму, называючы яго спадаром, якой вы сталі дзецьмі, робячы дабро і ня баючыся ніякага страху.
7 Гэтак сама мужы разумна жывучы зь імі, як з немачным посудам, аказвайце жонкам чэсьць, як суспадчынніцам жыцьця Багадаці, каб ня былі нядапушчае-мымі малітвы вашыя.
8 Нарэшце, будзьце ўсе аднадумнымі, спагадлівымі, браталюбнымі, міласэрнымі, прыязнымі,
9 ня аддавайце злом за зло, ці зьнявагай за зьнявагу, а наадварот багаслаўляйце, ве́даючы, што вы на тое паклíканы, каб унасьледаваць багаславеньне.
10 Бо хто хоча любіць жыцьцё і ўбачыць добрыя дні, няхай устрымае язык свой ад зла і вусны свае, каб ня сказалі ілжы.
11 Хай ухíліцца ад зла і ўчыніць дабро, хай знойдзе мір і трымаецца яго.
12 Бо Вочы Госпада на праведных, і Вушы Ягоныя — да малітвы іхнай; Аблічча ж Госпада — супраць ро́бячых зло.
13 І хто зробіць вам зло, калі ста́неце пераймальнікамі добрага?
14 Але калі (вы) і церпіце за праведнасьць, то (вы) шчасьлівыя; страху ж іхняга ня бойцеся і ня трывожцеся.
15 Але Госпада Бога сьвяціце ў сэрцах вашых. Але будзьце заўсёды гатовымі даць адказ кожнаму, хто патрабуе ў вас адказ аб вашай надзеі зь ціхасьцю і багавейнасьцю.
16 Мейце добрае сумленьне, каб у тым, за што абмаўляюць вас, як злачынцаў, былі асаромлены тыя, што га́няць вашае добрае жыцьцё ў Хрысьце.
17 Бо калі ёсьць на тое Воля Бога, ле́пей цярпець робячы дабро, чым робячы зло.
18 Таму што і Хрыстос, каб прывесьці нас да Бога, аднойчы пацярпеў за грахí (нашыя), Праведны за няправедных, забіты ў Целе, але ажыўлены ў Духу,
19 у Якім Ён і тым духам, што ў вязьніцы, зышоўшы, абвясьціў,
20 ім, якія не́калі ня пакарыліся чакаўшаму іх доўгацярпеньню Бога ў дні Ноя, у час будаваньня карабля, у якім нямногія, гэта значыць восем душаў, былí зба́ўлены ад вады.
21 Так і нас сягоньня па гэтаму вобразу выратоўвае хрышчэньне — ня абмыцьцё нячыстаты цела, але абяцаньне добрага сумленьня Богу — праз уваскрасеньне Ісуса Хрыста,
22 Які, узыйшоўшы на Неба, знаходзіцца праваруч Бога, Якому ско́раны Ангелы і ўлады і сілы.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter

Першае саборнае Пасланьне Апостала Пётры, 3 разьдзел

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.

Публікуецца з дазволу аўтара.
© 2020