Чысьлены цуды Твае і замыслы Твае, якія Ты, Госпад і Бог мой, зьдзейсьніў дзеля мяне. Нічога няма Табе роўнага. Хацеў-бы я іх абвяшчаць і казаці, ды лішне іх многа, каб мог я іх палічыць.
Тых, што мяне бяз віны ненавідзяць, больш, чым валасоў на маёй галаве; больш чысьлены, чым косьці, мае ворагі, што несправядліва мяне перасьледуюць. Чаго не ра-баваў, мушу аддаваці.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце:
Ctrl + Enter