Біблія » Сімфонія » для пераклада Бібліі Станкевіча

ЧЫСЬЛЕНЫ — у перакладзе Бібліі Станкевіча

У перакладзе Бібліі Станкевіча слова «чысьлены» сустракаецца 17 разоў у 17 вершах.
Гэта слова выкарыстоўваецца яшчэ ў 1 перакладзе: Дзекуць-Малея.

ЧЫСЬЛЕНЫ

Фільтр: усе у Новым Запавеце у Старым Запавеце
І сказаў Фараон: «Вось, чысьлены цяпер люд у зямлі гэтай, а вы прычыняеце, каб яны перасталі займацца цяжарамі сваімі».

І вельмі баяўся Моаў віду люду гэтага, бо ён быў чысьлены, і быў зьнемарашчаны з прычыны сыноў Ізраелявых.

Эмімы ўперад жылі там, люд вялікі, чысьлены а высокі, як Енаковы.

Люд вялікі а чысьлены а высокі, як Енаковы; і выгубіў іх СПАДАР перад відам іхным, і выгналі яны іх, і асяліліся на месцу іхным,

Люд чысьлены а высокі, сынове Енаковы, каторых ты знаеш і ты чуў: "Хто ўстое супроці сыноў Енаковых?"

Ты ж адказуй а скажы перад СПАДАРОМ, Богам сваім: "Ацец мой, Арамлянін гінучы, зышоў да Ягіпту, і асяліўся там із малым лікам людзёў, і стаўся там ізь яго народ вялікі, дужы а чысьлены;

І выступілі яны а ўсе войска іхнае зь імі, люд чысьлены, як пясок на беразе морскім множасьцяй; і коні і цялежак вельма шмат.

І гукалі сынове Язэпавы Ігошуу, кажучы: «Чаму ты даў імне спадак аднаго жэрабя й адну дзель, а я люд вельмі чысьлены, бо аж дагэтуль дабраславіў мяне СПАДАР?»

І сказаў ім Ігошуа: «Калі ты люд чысьлены, то ўзыйдзі сабе ў лес і выцерабі сабе там, у зямлі Ферэзэяў а Рэфаімаў, бо цесная табе гара Яхрэмава».

І сказаў Ігошуа дому Язэпаваму, Яхрэму а Манасу, кажучы: «Люд чысьлены ты і сіла вялікая ў цябе; не адно жэрабя будзе ў цябе,

І сказаў СПАДАР Ґедэону: «Лішне чысьлены люд із табою, каб Імне даць Мідзянян у руку іх, каб не хваліўся Ізраель перад Імною, кажучы: "Мая рука выбавіла мяне".

Падаруй жа слугу Свайго сэрцам цямлівым, каб радзіць люд Твой і ўмець адрозьневаць, што добрае й што благое; бо хто можа радзіць гэты чысьлены люд Твой?»

Люд, адылі, чысьлены, і пара дажджлівая, і няма сілы стаяць вонках. Дый работа не аднаго дня й ня двух, бо шмат нас, што выступілі ў гэтай справе.

Ты ведаеш, бо ты быў нарадзіўшыся тады, і лік дзён тваіх чысьлены!

І йшоў за Ім чысьлены груд із Ґалілеі а Дзесяцімесьця а Ерузаліму а Юдэі а з-за Ёрдану.

І, вышаўшы, Ісус абачыў чысьлены груд людзёў, і зжаліўся над імі, і ўздаравіў хворых іхных.

І як выходзілі яны зь Ерыхону, за Ім ішоў чысьлены груд.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter