Біблія » Сімфонія » для пераклада праваслаўнай царквы

ÍСЦІННЫЯ — у перакладзе праваслаўнай царквы

У перакладзе праваслаўнай царквы слова «íсцінныя» сустракаецца 7 разоў у 7 вершах.
Гэта слова выкарыстоўваецца толькі ў перакладзе праваслаўнай царквы.

ÍСЦІННЫЯ

Фільтр: усе у Новым Запавеце у Старым Запавеце
але настае́ час, ды і цяпер ёсць, калі íсцінныя пакло́ннікі будуць пакланя́цца Айцу ў ду́ху і ісціне, бо такіх пакло́ннікаў Айцец і шукае Сабе;

і спява́юць пе́сню Маісе́я, раба́ Божага, і пе́сню А́гнца, прамаўля́ючы: «вялíкія і дзіво́сныя спра́вы Твае, Госпадзі Божа Уседзяржы́целю! пра́ведныя і íсцінныя шляхí Твае, Цару́ святы́х!

І пачу́ў я іншага, які гавары́ў з ахвя́рніка: так, Госпадзі Божа Уседзяржы́целю, íсцінныя і пра́ведныя суды́ Твае.

Таму што íсцінныя і пра́ведныя суды́ Яго; бо Ён асудзíў ту́ю блуднíцу вялíкую, якая разбэ́сціла зямлю́ блу́дам сваім, і спагна́ў Ён за кроў рабо́ў Сваіх ад рукí яе.

І сказа́ў мне А́нгел: напішы́: «блажэ́нныя тыя, хто паклíканы на вясе́льную вячэ́ру А́гнца». І ка́жа мне: гэта íсцінныя сло́вы Бога.

І сказа́ў Той, Хто сядзíць на прасто́ле: вось, ствара́ю ўсё но́вае. І ка́жа мне: напішы́; бо сло́вы гэ́тыя íсцінныя і ва́ртыя ве́ры.

І ён сказа́ў мне: гэтыя сло́вы — ва́ртыя ве́ры і íсцінныя; і Гасподзь, Бог святы́х праро́каў, пасла́ў А́нгела Свайго паказа́ць раба́м Сваім тое, што павíнна адбы́цца ў ху́ткім ча́се.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter