Біблія » Сімфонія » для пераклада праваслаўнай царквы

КРЫК — у перакладзе праваслаўнай царквы

У перакладзе праваслаўнай царквы слова «крык» сустракаецца 4 разы у 4 вершах.
Гэта слова выкарыстоўваецца яшчэ ў 8 перакладах: Бокуна, Чарняўскага, Сёмухі, Станкевіча, Дзекуць-Малея, каталіцкім, Клышкi, Сабілы і Малахава.

КРЫК

Фільтр: усе у Новым Запавеце у Старым Запавеце
Але апо́ўначы крык пачуўся: «вось, жаніх ідзе, выходзьце насу́страч яму».

Да гэтага сло́ва слу́халі яго, а потым узнялí крык, ка́жучы: прэч з зямлі такога! бо ён не павíнен жыць.

Узня́ўся вялікі крык; і, уста́ўшы, кніжнікі з фарысе́йскага боку спрача́ліся, ка́жучы: нічога дрэ́ннага мы не знахо́дзім у чалавеку гэтым; калі ж дух ці Ангел прамаўля́ў да яго, давайце не будзем працíвіцца Богу.

Усякае раздражне́нне, і ярасць, і гнеў, і крык, і блюзнерства няхай будуць вы́нішчаны сярод вас, разам з усякаю злобаю;

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter