Да Эфэсянаў 4 верш » Да Эфэсянаў 4:31 — параўнанне перакладаў.

Да Эфэсянаў 4 верш 31

Параўнанне перакладаў, спасылкі.

ПАРАЎНАННЕ

Паралельны тэкст для верша: Да Эфэсянаў 4:31 / Эф 4:31

Filter: all
Усякае раздражненьне і лютасьць, і гнеў, і крык, і ліхаслоўе з усякаю злосьцю хай будуць выдалены з вас;

Усякая горыч, і ярасьць, і гнеў, і крык, і блюзьнерствы няхай будуць аддаленыя ад вас разам з усім ліхім.

Хай пакінуць вас усякая прыкрасць, гнеў, і злосць, і звадка, і ачарненне, і ўсякая злоснасць.

Усялякая гарчэль а гнеў а абурэньне а вераск а блявузґаньні няхай будуць аддалены ад вас. з усёй злоснасьцяй;

Усякая горыч, і ярасьць, і гне́ў, і крык, і лаянка няхай будуць адда́лены ад вас — разам з усім благім;

Усякае раздражне́нне, і ярасць, і гнеў, і крык, і блюзнерства няхай будуць вы́нішчаны сярод вас, разам з усякаю злобаю;

Усякая горыч, раздражненне, гнеў, крык і блюзнерства няхай будуць выдалены ад вас разам з усякай злосцю.

Усялякая горыч, лютасць, гнеў, крык і лаянка няхай будуць узяты ад вас разам з усялякай злосцю.

Усякае раздражненьне і лютасьць, і гнеў, і крык, і ліхаслоўе хай будуць выдалены ад вас (разам) з усялякай злосьцю,

Усякая горыч, гнеў і люць, і сварка, і лаенне мусяць быць выкаранены з-пасярод вас разам з усякаю злосьцю;

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter